ПРАГРАМА
па падрыхтоўцы да ўдзелу ў абласной алімпіядзе ўдзельнікаў раённага рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах «Беларуская мова» i «Беларуская літаратура»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Вучэбная праграма прызначана для X класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Мэта - падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
3. Задачы:
паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы);
развіваць моўную кампетэнцыю вучняў;
удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў;
развіваць аналітычныя ўменні;
актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў;
развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў;
сістэматызаваць і абагульніць веды вучняў па стылістыцы, культуры маўлення, гісторыі і тэорыі літаратуры, удасканаліць агульнавучэбныя ўменні і навыкі працы з літаратурным матэрыялам, развіваць спецыфічна творчыя здольнасці вучняў па стварэнні ўласнага творчага прадукту;
удасканаленне ўменняў і навыкаў аналізу мастацкага тэксту;
узбагачэнне тэарэтыка-літаратурнага тэзаўруса.
4. Вучні, якія засвоілі змест вучэбнай праграмы, павінны:
4.1. ведаць:
асноўныя тэрміны і паняцці ўсіх раздзелаў мовазнаўства;
этапы развіцця беларускай мовы, дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў;
класіфікацыю гукаў, фанетычныя законы беларускай мовы, асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў:
прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі;
прынцыпы беларускага правапісу, змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы;
шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў;
класіфікацыю слоўнікаў, лінгвістычныя слоўнікі і даведнікі;
функцыянальныя стылі беларускай мовы;
літаратурныя нормы;
спосабы словаўтварэння;
класіфікацыю часцін мовы, марфалагічныя прыметы пэўнай часціны мовы, сэнсавую і сінтаксічную ролю ў словазлучэнні, сказе, пераходныя з‘явы ў межах часцін мовы;
сінтаксічныя адзінкі і іх тыпы, сродкі сувязі частак сказа, сродкі і віды сувязі сказаў у тэксце;
сістэму правілаў беларускай пунктуацыі, функцыі знакаў прыпынку;
тэарэтыка-літаратурныя паняцці, неабходныя для аналізу мастацкіх твораў;
жанравыя асаблівасці творчых работ;
асаблівасці зместу і кампазіцыі, слоўнага афармлення водгуку ;
спецыфіку літаратурнай творчасці;
4.2. умець:
выконваць заданні рознага ўзроўню цяжкасці, у тым ліку нестандартныя заданні;
выконваць усе віды моўных разбораў;
карыстацца слоўнікамі і даведнікамі;
складаць слоўнікавыя артыкулы;
выяўляць спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на розных моўных узроўнях (фанетычным, арфаэпічным, лексічным, граматычным);
перакладаць з рускай мовы тэксты, словазлучэнні, мнагазначныя словы, устойлівыя спалучэнні, захоўваючы спецыфіку беларускіх варыянтаў;
вызначаць стылі, тыпы, жанры тэкстаў, асноўныя стылявыя рысы;
выяўляць стылістычныя памылкі і прадухіляць іх у сваім маўленні;
вызначаць і аналізаваць характэрныя граматычныя асаблівасці часцін мовы;
выкарыстоўваць тэкстаўтваральныя і вобразна-выяўленчыя сродкі марфалагічнага ўзроўню ў аўтарскіх тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў;
захоўваць граматычныя нормы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў;
размяжоўваць сказы па мэце выказвання, мадальнасці, структуры, саставе, ускладненасці;
вызначаць віды даданых частак і віды адносін паміж часткамі ў складаных сказах;
перадаваць чужую мову рознымі спосабамі;
выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы;
разумець падтэкст мастацкага твора;
аргументаваць уласныя ацэнкі герояў, падзей, твораў;
лагічна, змястоўна, пераканальна, творча выказвацца па пэўнай тэме ў пісьмовай форме;
аналізаваць мастацкія тэксты розных жанраў.
ГЛАВА 2
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Рэфлексія другога, трэцяга, заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды
Агульныя звесткі аб беларускай мове
Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету. Этапы развіцця беларускай мовы. Месца і роля беларускіх мовазнаўцаў (Я.Карскі, В.Ластоўскі, Я.Лесік, М.Байкоў, С.Некрашэвіч і інш.) у развіцці беларускай мовы. Беларуская мова сярод славянскіх моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.
Фанетыка. Арфаэпія. Графіка
Класіфікацыя гукаў. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні. Фанетычныя законы беларускай мовы. Склад. Складападзел. Націск. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны разбор. Асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў. Паняцце графікі. Графічныя сродкі. Графічныя сістэмы, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо). Прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі. Алфавіт.
Арфаграфія
З гісторыі беларускай арфаграфіі. Роля Б.А.Тарашкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. Сучасны стан арфаграфіі. Змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы. Прынцыпы беларускага правапісу. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Традыцыйныя напісанні. Дыферэнцыйныя напісанні.
Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія
Аманімія і полісемія. Шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў. Асаблівасці перакладу мнагазначных слоў. Сінонімы, антонімы, паронімы. Стылістычныя фігуры, створаныя на аснове сінаніміі, антаніміі, параніміі, і іх роля ў мастацкім тэксце. Устарэлыя словы. Новыя словы беларускай мовы. Запазычаная лексіка. Фразеалагічнае багацце беларускай мовы. Спецыфіка перакладу ўстойлівых спалучэнняў. Сінанімічныя і антанімічныя фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, перыфразы, афарызмы. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Безэквівалентная лексіка. Адлюстраванне этнічных паняццяў (назвы святаў, народных страў, членаў сям‘і, вопраткі, прадметаў побыту) у лексікалогіі і фразеалогіі. З гісторыі лексікаграфіі. Класіфікацыя слоўнікаў. Слоўнікавы артыкул.
Стылістыка і культура маўлення
Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя пласты лексікі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы: асноўныя прыметы, жанры, сферы
выкарыстання. Літаратурныя нормы. Стылістычныя памылкі і іх прадухіленне.
Марфемная будова слова. Словаўтварэнне
Марфемы, іх характарыстыка і функцыі. Марфемны разбор. Тыпы і спосабы словаўтварэння. Слоўтваральныя мадэлі. Слоўтваральны разбор. Правапіс складаных слоў.
Марфалогія
Класіфікацыя часцін мовы. Пераходныя з‘явы. Назоўнік. Род назоўнікаў. Варыянтныя формы. Несупадзенне формаў роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Формы ліку і лексічнае значэнне слова. Несупадзенне формаў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Скланенне. Тыпы скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Прыметнік. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Формы ацэнкі і меры. Лічэбнік. Асаблівасці скланення і спалучэння з назоўнікамі. Няпэўна- колькасныя словы. Займеннік. Разрады займеннікаў. Скланенне займеннікаў. Дзеяслоў. Формы дзеяслова. Лексіка-граматычныя катэгорыі дзеясловаў. Правапіс суфіксаў і асабовых канчаткаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу формаў дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую. Дзеепрыслоўе. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў і блізказначных спалучэнняў слоў. Прэдыкатыўныя прыслоўі. Службовыя часціны мовы. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Спецыфіка перакладу прыназоўнікавых словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Разрады і функцыі часціц. Ужыванне і правапіс часціц не (ня) і ні. Марфалагічны разбор часцін мовы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
Сінтаксіс і пунктуацыя
Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове. Сказ. Просты сказ. Галоўныя члены сказа. Тыпы дзейніка і выказніка. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Даданыя члены сказа. Ускладнены сказ. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх. Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы і знакі прыпынку пры іх. Устаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў. Непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы. Парадак слоў у сказе. Функцыі парадку слоў. Сінтаксічны разбор простага сказа. Складаны сказ. Тыпы складаных сказаў. Віды даданых частак складаназалежнага сказа. Пунктуацыя ў складаным сказе. Сінтаксічны разбор складаных сказаў. Спосабы перадачы чужой мовы: простая мова, ускосная мова, няўласна-простая мова, цытаты. Тэкст як сінтаксічная адзінка. Тыпы тэксту. Сродкі тэкставай сувязі. Спосабы сувязі сказаў у тэксце.
Гісторыя і тэорыя літаратуры
Асноўныя напрамкі, стылі, жанры мастацкай літаратуры.
Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Прыёмы і сродкі. Стыль пісьменніка.
Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш.
Літаратурныя алімпіядныя заданні
Сучасная беларуская літаратура: імёны, тэматыка, праблематыка. Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Агляд сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. Прыход у літаратуру новых імёнаў.
Паэты (пісьменнікі) - юбіляры.
Асаблівасці выканання алімпіядных заданняў па літаратуры.
Работа над водгукам
Водгук як від творчай работы, абумоўлены тэкстам для водгуку. Жанравыя асаблівасці водгуку. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Водгук, рэцэнзія, нарыс і эсэ. Іх жанравыя адрозненні.
Асаблівасці кампазіцыі водгуку. Уступ - асноўная частка - заключэнне. Узаемазалежнасць структурных частак творчай работы. Суадносіны ўступу і заключэння, іх сэнсавая сувязь.
Практыкум. Напісанне водгуку на самастойна выбраны твор. Развіцце ўмення абгрунтоўваць выбар мастацкага твора. Удасканаленне ўмення суадносіць змест і аб‘ем водгуку, яго структурныя часткі.
Выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі твора: правільнае разуменне тэмы і праблемы твора. Аўтарская пазіцыя ў творы: дакладнасць вызначэння і абгрунтаванне аўтарскай пазіцыі.
Зместавае напаўненне водгуку і дакладная інтэрпрэтацыя тэксту. Суадносіны асабістых уражанняў і літаратуразнаўчага аналізу ў водгуку. Прызначэнне і роля цытат.
Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Удасканаленне ўмення суадносіць літаратуразнаўчы аналіз і асабістыя ўражанні ў водгуку. Выпрацоўка ўмення суадносіць змест і аб‘ем водгуку.
Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку:прадуманасць
кампазіцыі, багацце, разнастайнасць моўных сродкаў, дакладнасць словаўжывання.
Практыкум. Аналіз лірычных твораў сучасных аўтараў.
Удасканаленне ўмення бачыць вобразна-выяўленчую ролю сродкаў паэтычнага сінтаксісу ў лірычным творы.
Творчы характар работы: арыгінальнасць, дакладнасць, навуковы кругагляд, наяўнасць цікавай формы і яе поўная рэалізацыя.
Узаемаправерка і аналіз падрыхтаваных тэкстаў водгукаў згодна дадзеным крытэрыям.