Меню раздела

    Главная : Об учреждении : История и традиции

    История и традиции

     Гiсторыя

    Ленінская сярэдняя школа стала пераемнікам установы адукацыі, якая ўзнікла на тэрыторыі нашага саўгаса ў вёсцы Дурынічы (цяпер в. Ізюмава) . У 1920 годзе пад кіраўніцтвам настаўніка Шычко Г.І. была арганізавана Будзёнаўская пачатковая школа, якая налічвала 31 вучня. У 1930 годзе школу дабудавалі, і ў ёй ужо налічвалася 5 класаў. Паступова школа пашыраецца, і ў даваенны час стала сямігодкай. Вайна. Настаўнікі ідуць на фронт.Толькі з 1944 года школа зноў дабудоўваецца і ў 1962 годзе становіцца васьмігодкай. У мікрараёне ўзнікаюць яшчэ 2 школы: Баярская і Сычкаўская.

    26 студзеня 1971 года ў выніку няшчаснага выпадку будынак школы згарэў. Заняткі працягваліся ў арандаваных памяшканнях.

    У верасні 1971 года пачалося будаўніцтва   новай тыпавой школы на 320 месцаў, у якой павінны былі пачацца заняткі ў верасні 1972 года. Дзякуючы дапамозе вучняў і бацькоў, школа адкрылася, праўда, ў лістападзе-снежні. Школа стала сярэдняй, пабудаваны інтэрнат, стадыён, створаны прышкольны ўчастак. З верасня 1971 года прызначаны першы дырэктар, які ўводзіў школу ў жыццё – Андрыенка Марыя Рыгораўна. У сценах светлай двухпавярховай дзесяцігодкі навучаецца па два – тры камплекты класаў. Першы выпуск 1973 года склаў 27 чалавек.

    З 1974 па 1977г. школай кіруе Волкаў Уладзімір Ігаравіч, фізік па адукацыі

    Доўгі час – 1977– 1984 гг. - Ленінскую сярэднюю школу ўзначальвае былы загадчак аддзела адукацыі Бабруйскага РАА Мікульскі Міхаіл Адамавіч.

    З прыходам Валошына Івана Мікітавіча ў 1984 годзе побач са школай ствараецца Сад-помнік у памяць 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў памяць аб загіннуўшых аднавяскоўцах. Гэты сімвалічны помнік стаў месцам школьных лінеек, месцам гонару і смутку ў Дзень Перамогі. 

    З 1986 па 1991 год школу ўзначальвае вопытны дырэктар Стэльмак Аляксей Міхайлавіч.

    З 1991 года па 2017 год дырэктар школы - Танковіч Франц Іванавіч.

    У сувязі з рэфармаваннем Ленiнская СШ аб’ядналась з Сычкаўскай БШ у 2004 годзе. Сучасная назва школы “Дзяржаўная установа адукацыі “Ленiнская СШ Бабруйскага раёна”.

    З 2017 года і па гэты час школу ўзначальвае дырэктар Iваноўская Марына Пятроўна.

    Сёння ў школе налічваецца 95 вучняў, 24 выхаванцы дашкольнай групы. У сувязі з пабудовай аграгарадка, у школе акрамя 12 вучэбных класаў, майстэрні, спартыўнай і актавай залы, сталовай, бібліятэкі, з’явіліся трэнажорная зала і новы камп’ютарны клас. У школе дзейнічаюць грамадскія арганізацы: БРПА, БРСМ, БМГАВП, арганізаваны гурткі і секцыі, музычная школа, студыя выяўленчага мастацтва.

     

    Традыцыі школы 

    Вучні школы – не толькі ўдзельнікі, але і ініцыятары школьных спраў. А іх у нас нямала.

    • Непаўторнае 1-е верасня – Дзень ведаў.
    • У Дзень нараджэння БРПА праводзяцца ўрачыстыя лінейкі, раённыя акцыі.
    • Заўсёды яркі, кранальны і гумарыстычны Дзень настаўніка.
    • Тыдзень малодшага школьніка – гэта тыдзень гумару, радасці, спорту, ведаў для кожнага – малодшых школьнікаў і піянераў.
    • Навагодні ранішнік у дзіцячым садзе, для малодшых школьнікаў і вечар для старшакласнікаў – незабыўнае, доўгачаканае свята.
    • Вечар сустрэчы выпускнікоў – вечар успамінаў усіх пакаленняў.
    • Дзень дружыннага героя – 4 лютага – дзень нараджэння Героя Савецкага Саюза Мікалая Рыгоравіча Пінчука, лётчыка і земляка, аўтара кнігі “У паветры ЯКі” – ведае кожны школьнік.
    • Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню юнага – героя антыфашыста -- 8 лютага.
    • Мужнасць, сіла і спрыт - атрыбуты сапраўдных мужчын, якія праяўляюцца на “Рыцарскім турніры” 23 лютага.
    • Вельмі ж шырокая ў нас Масленіца са скамарохамі, Вясной, гульнямі, вогнішчам, пудзілам Зімы, катаннем на конях і, канешне, гарачымі блінамі.
    • “Міс Дзюймовачка”, “Міс Пралесачка”, “Міс Вясняначка” ; “А ну-ка, матулечкі!”, “А ну-ка, бабулечкі!”, “А ну-ка, дзяўчаткі!” – вось далёка не поўны пералік гульняў і конкурсаў, прысвечаных 8 сакавіка.
    • Самы, самы, самы смешны дзень – 1 красавіка.
    • Дзень птушак, Дзень Зямлі, Тыдзень экалогіі, суботнік – справы красавіка.
    • Збор металалому і макулатуры – штогодняе папаўненне школьнай скарбонкі.
    • Вахта Памяці, Дзень Перамогі – самыя адказныя святы года, дні смутку і радасці, дні клопату і памяці.
    • Дзень піянерскай дружбы – 19 мая – дзень дружбы дарослых і дзяцей.
    • Апошні развітальны званок – закончаны апошні ўрок. Наперадзе доўгачаканае лета.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)