праграма 9 клас

                  

ПРАГРАМА

па падрыхтоўцы да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе ўдзельнікаўраённага рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах «Беларуская мова» i «Беларуская літаратура»

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Вучэбная праграма прызначана для IX класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Мэта - падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

3.                    Задачы:

паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы);

развіваць моўную кампетэнцыю вучняў;

удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў;

развіваць аналітычныя ўменні;

актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў;

развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў;

сістэматызаваць і абагульніць веды вучняў па стылістыцы, культуры маўлення, гісторыі і тэорыі літаратуры, удасканаліць агульнавучэбныя ўменні і навыкі працы з літаратурным матэрыялам, развіваць спецыфічна творчыя здольнасці вучняў па стварэнні ўласнага творчага прадукту;

удасканаленне ўменняў і навыкаў аналізу мастацкага тэксту;

узбагачэнне тэарэтыка-літаратурнага тэзаўруса.

4.                    Вучні, якія засвоілі змест вучэбнай праграмы, павінны:

4.1. ведаць:

асноўныя тэрміны і паняцці ўсіх раздзелаў мовазнаўства;

этапы развіцця беларускай мовы, дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў;

класіфікацыю гукаў, фанетычныя законы беларускай мовы, асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў:

прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі;

прынцыпы беларускага правапісу, змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы;

шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў;

класіфікацыю слоўнікаў, лінгвістычныя слоўнікі і даведнікі;

функцыянальныя стылі беларускай мовы;

літаратурныя нормы;

спосабы словаўтварэння;

класіфікацыю часцін мовы, марфалагічныя прыметы пэўнай часціны мовы, сэнсавую і сінтаксічную ролю ў словазлучэнні, сказе, пераходныя з‘явы ў межах часцін мовы;

сінтаксічныя адзінкі і іх тыпы, сродкі сувязі частак сказа, сродкі і віды сувязі сказаў у тэксце;

сістэму правілаў беларускай пунктуацыі, функцыі знакаў прыпынку;

тэарэтыка-літаратурныя паняцці, неабходныя для аналізу мастацкіх твораў;

жанравыя асаблівасці творчых работ;

асаблівасці зместу і кампазіцыі, слоўнага афармлення водгуку;

спецыфіку літаратурнай творчасці;

4.2. умець:

выконваць заданні рознага ўзроўню цяжкасці, у тым ліку нестандартныя заданні;

выконваць усе віды моўных разбораў;

карыстацца слоўнікамі і даведнікамі;

складаць слоўнікавыя артыкулы;

выяўляць спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на розных моўных узроўнях (фанетычным, арфаэпічным, лексічным, граматычным);

перакладаць з рускай мовы тэксты, словазлучэнні, мнагазначныя словы, устойлівыя спалучэнні, захоўваючы спецыфіку беларускіх варыянтаў;

вызначаць стылі, тыпы, жанры тэкстаў, асноўныя стылявыя рысы;

выяўляць стылістычныя памылкі і прадухіляць іх у сваім маўленні;

вызначаць і аналізаваць характэрныя граматычныя асаблівасці часцін мовы;

выкарыстоўваць тэкстаўтваральныя і вобразна-выяўленчыя сродкі марфалагічнага ўзроўню ў аўтарскіх тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў;

захоўваць граматычныя нормы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў;

размяжоўваць сказы па мэце выказвання, мадальнасці, структуры, саставе, ускладненасці;

вызначаць віды даданых частак і віды адносін паміж часткамі ў складаных сказах;

перадаваць чужую мову рознымі спосабамі;

выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы;

разумець падтэкст мастацкага твора;

аргументаваць уласныя ацэнкі герояў, падзей, твораў;

лагічна, змястоўна, пераканальна, творча выказвацца па пэўнай тэме ў пісьмовай форме;

аналізаваць мастацкія тэксты розных жанраў.

ГЛАВА 2

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Работа над водгукам

Водгук як від творчай работы, абумоўлены тэкстам для водгуку. Жанравыя асаблівасці водгуку. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Водгук, рэцэнзія, нарыс і эсэ. Іх жанравыя адрозненні.

Асаблівасці кампазіцыі водгуку. Уступ - асноўная частка - заключэнне. Узаемазалежнасць структурных частак творчай работы. Суадносіны ўступу і заключэння, іх сэнсавая сувязь.

Практыкум. Напісанне водгуку на самастойна выбраны твор. Развіцце ўмення абгрунтоўваць выбар мастацкага твора. Удасканаленне ўмення суадносіць змест і аб‘ем водгуку, яго структурныя часткі.

Выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі твора: правільнае разуменне тэмы і праблемы твора. Аўтарская пазіцыя ў творы: дакладнасць вызначэння і абгрунтаванне аўтарскай пазіцыі.

Зместавае напаўненне водгуку і дакладная інтэрпрэтацыя тэксту. Суадносіны асабістых уражанняў і літаратуразнаўчага аналізу ў водгуку. Прызначэнне і роля цытат.

Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Удасканаленне ўмення суадносіць літаратуразнаўчы аналіз і асабістыя ўражанні ў водгуку. Выпрацоўка ўмення суадносіць змест і аб‘ем водгуку.

Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку: прадуманасць кампазіцыі, багацце, разнастайнасць моўных сродкаў, дакладнасць словаўжывання.

Практыкум. Аналіз лірычных твораў сучасных аўтараў.

Удасканаленне ўмення бачыцьвобразна-выяўленчую ролю сродкаўпаэтычнага сінтаксісу ў лірычным творы.

Творчы характар работы: арыгінальнасць, дакладнасць, навуковы кругагляд, наяўнасць цікавай формы і яе поўная рэалізацыя.

Узаемаправерка і аналіз падрыхтаваных тэкстаў водгукаў згодна дадзеным крытэрыям.

Праца з тэкстам

Тэкст як адзінка мовы і маўлення і як сэнсава-граматычнае адзінства. Будова тэксту. Тэма і асноўная думка тэксту. Падтэмы і мікратэмы, ключавыя (апорныя) словы ў падтэмах тэксту. Сувязь сказаў у тэксце. Загаловак. План і тэзісы як прыёмы працы з тэкстам.

Шматаспектны аналіз твора.

Стылістыка

Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя пласты лексікі. Публіцыстычны і мастацкі стылі тэксту як адзінкі стылю. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі.

Гісторыя і тэорыя літаратуры

Асноўныя напрамкі, стылі, жанры мастацкай літаратуры.

Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Прыёмы і сродкі. Стыль пісьменніка.

Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш.

Літаратурныя алімпіядныя заданні

Сучасная беларуская літаратура: імёны, тэматыка, праблематыка. Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Агляд сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. Прыход у літаратуру новых імёнаў.

Паэты (пісьменнікі) - юбіляры.

Асаблівасці выканання алімпіядных заданняў па літаратуры.

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

Фанетычныя законы беларускай мовы. Асаблівасці вымаўлення галосных і зычных у беларускай мове. Фанетычная транскрыпцыя.

Правілы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Прычыны адхіленняў ад арфаэпічнай нормы: уплыў дыялектных асаблівасцей; уплыў двухмоўя; уплыў правапісу.

Графіка і алфавіт. Арфаграфічныя нормы. Прынцыпы беларускага правапісу. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе; напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе, традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы напісання.

Лексікалогія. Фразеалогія

Лексічнае значэнне слова. Лексічныя нормы беларускай мовы. Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання. Лексіка паводле сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка. Прамое і пераноснае значэнне слова. Размежаванне паронімаў, мнагазначнасці і аманіміі. Вызначэнне сінонімаў. Выкарыстанне сінонімаў як сродку сувязі сказаў у тэксце. Антанімія.

Слоўнікавае багацце беларускай мовы.

Фразеалагізмы. Роля фразеалагізмаў у маўленні. Ужыванне фразеалагізмаў. Асаблівасці фразеалагічных зрашчэнняў. Спецыфіка фразеалагічных адзінстваў. Прыказкі. Прымаўкі. Афарызмы. Перыфразы. Вызначэнне сэнсава-стылістычнай ролі фразеалагізмаў у маўленні.

Марфемная будова слова і словаўтварэнне

Асноўныя патрабаванні да вызначэння саставу слова. Адзінства лексічнага і гукавога выражэння марфем. Чаргаванні галосных і зычных у каранях слова.

Асноўныя спосабы словаўтварэння. Формаўтварэнне і словаўтварэнне. Словаўваральны і марфемны аналіз слоў. Праца са слоўнікамі.

Марфалогія і арфаграфія

Марфалогія як раздзел граматыкі. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі граматыкі. Граматычнае значэнне слова. Суадноснасць лексічнага і граматычнага значэнняў у часцін мовы. Моўныя сродкі выражэння граматычных значэнняў.

Сістэма часцін мовы беларускай мовы.

Іменныя часціны мовы. Адметнасці катэгорыі ліку і роду ў беларускай мове. Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Тыповыя памылкі пры ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў. Правапіс суфіксаў іменных часцін мовы. Правапіс складаных слоў. Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Адметнасці ўжывання некаторых займеннікаў. Дзеяслоў. Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе. Прыслоўе. Тыповыя памылкі пры ўтварэнні часавых формаў дзеяслова. Недакладнасці ва ўжыванні і ўтварэнні дзеепрыметнікаў. Ужыванне дзеепрыслоўяў. Складаныя напісанні прыслоўяў. Марфалагічны разбор іменных часцін мовы.

Службовыя часціны мовы. Граматычныя асаблівасці прыназоўніка, злучніка, часціцы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Правапіс часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы. Размежаванні часціц не, ні ў кантэксце.

Сінтаксіс і пунктуацыя

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Тыпы простых сказаў. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Цяжкія выпадкі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

Простыя сказы ўскладненай будовы. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа. Пунктуацыйныя памылкі ў сказах з параўнальнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі. Адасабленне пабочных і ўстаўных канструкцый. Сінтаксічны разбор простых сказаў.

Складаныя сказы.

Спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку. Афармленне простай мовы. Афармленне дыялога на пісьме. Правілы афармлення цытат на пісьме. Няўласна-простая мова.

 

Разделы сайта