Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 11 клас

    11 клас

           ЗАДАННІ (комплексная работа)

    першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

    “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

    1. Перакладзіце прапанаваныя назоўнікі на беларускую мову.

    Укажыце, якімі гукамі адрозніваюцца беларускія словы і іх рускамоўныя адпаведнікі:

    Слова па-руску

    Слова па-беларуску

    Якімі гукамі адрозніваюцца

    репа

     

     

    пирог

     

     

    сдача

     

     

    бал

     

     

    пиджак

     

     

    улов

     

     

    диета

     

     

    2. У беларускай мове дапускаецца выкарыстанне варыянтных канчаткаў у некаторых склонавых формах назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў жаночага роду: рукой – рукою, прыгожай – прыгожаю, усёй – усяе. Беларускі пісьменнік і мовавед Уладзімір Дубоўка ў 1927 годзе прапанаваў размежаваць ужыванне канчаткаў (ён назваў іх кароткія і поўныя) у такіх формах і сфармуляваў правіла, якое праілюстраваў наступнымі прыкладамі: Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі; беларускай абычайнасці; моцнаю рукой ахапіў стан; вялікай адлегласцю і да т.п. Паспрабуйце і вы сфармуляваць прыдуманае У. Дубоўкам правіла.

    _____________________________________________________________________ 

    3. Укажыце фразеалагізмы з кампанентам глядзець, якія маюць наступнае значэнне:

    Значэнне фразеалагізма

    Фразеалагізм

    ‘унікаць у сутнасць чаго-небудзь, звяртаць увагу на самае важнае,

    галоўнае ў чым-небудзь’

     

    ‘меркаваць аб кім-небудзь, чым-небудзь аднабакова, са сваіх пазіцый’

     

    ‘адносіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь пагардліва’

     

    ‘не заўважаючы недахопаў у кім- ці чым-небудзь, ідэалізаваць каго-

     ці што-небудзь’

     

    ‘свядома не заўважаць што-небудзь, знарок не звяртаць увагі на што-

    небудзь (часцей адмоўнае)’

     

    4. Устаўце ў табліцу патрэбныя формы займенніка, вызначце разрад

    Разрад

    Пачатковая форма

    Адзіночны лік

    Р. скл.

    Д. скл

    М. скл

    Зваротны

     

     

     

     

     

    мой

     

     

     

     

     

    нічога

     

     

     

     

     

    камусьці

     

     

     

     

     

    самім

    5. З кожнай пары выберыце прыслоўе і зрабіце яго словаўтваральны разбор:

    1) затое – наяве; _____________________________________________________

    2) удвух – двума; _____________________________________________________

    3) хіжа – нябожа; ____________________________________________________

    4) дзесьці – каму-небудзь; ______________________________________________

    5) там-сям – абы-чый; ________________________________________________

    6) зацірказагуста; __________________________________________________

    7) зухавата – шклавата; _______________________________________________

    6. У папулярнай сацыяльнай сетцы існуе суполка Літ.бел. (“Літары па-беларуску”), на старонцы якой штодня з’яўляюцца фотаздымкі, падпісаныя афарыстычнымі выслоўямі. У пададзеных ніжэй выслоўях выпраўце памылкі. Вызначце тып сказа (складаны (від складанага) – просты (двухсастаўны – аднасастаўны (від аднасастаўнага))).

    Сказ

    Адкарэкціраваны сказ        

    Тып сказа

    Не ўзгадывайце людзям тое, што ўжо калісьці ім даравалі.

     

     

    Дай чалавеку тое, што ён хоча і ты пазбавіш яго сэнсу жыцця.

     

     

    Зачыняю вочы, вырастаюць крылы, і нясуць кудысьці ў блакіт.

     

     

    Людзі будзьце людзмі!

     

     

    Вы або гуляеце пад дажджом, або проста пад ім мокніце.

     

     

    7. Устаўце прапушчаныя словы ў фрагмент верша Анатоля Зэкава. Звярніце ўвагу на змешчаныя ў даведцы значэнні прапушчаных слоў.

     

    Як застаюся я 1)_______________,

    Раптоўна з далечы тае

    Жыццё, праверанае часам,

    2)______________ паўстае.

    І да 3)____________ самай бачу,

    Нібыта 4)_____________ разварушыў,

    Што мог пражыць яго 5)______________,

    Аднак пражыў так, як пражыў.

     

    Даведка:

    1) ‘без сведак, без пабочных асоб; на адзіноце, адзін (заставацца, рабіць што-небудзь)’;

    2) ‘хутка, на вачах; імгненна’;

    3) ‘дробязь, пусцяк, які не мае значэння; падрабязнасць, дробны факт, дэталь’ – у форме Р.скл.;

    4) ‘куча сухога галля’;

    5) ‘іншым спосабам, па-другому’

    1. Рэмінісцэнцыяйу літаратуразнаўстве называецца наўмыснае ці міжвольнае ўзнаўленне пісьменнікам (найчасцей паэтам) вобразаў, асобных выказванняў ці рытміка-сінтаксічных канструкцый іншых аўтараў.

    Знайдзіце рэмінісцэнцыі з беларускай літаратуры ў наступных паэтычных фрагментах сучасных літаратараў. Укажыце творы, якія паслужылі асновай для рэмінісцэнцый, і іх аўтараў.

    Фрагмент з рэмінісцэнцыяй

    Твор – крыніца рэмінісцэнцыі

    Аўтар

    Упаў на зямлю, як пад сярпом тваім калоссе.

    Вечарыны не адбудзецца. Свята адбылося(А. Хадановіч).

     

     

    О так, я буду пралетарам!

    Сваіх і вашых рознасць мараў

    Адкрыць у слове тым вазьмуся…

    Мне сняцца сны аб Беларусі… (І. Багдановіч).

     

     

    Ты плакаў, размаўляў з матуляю,

    Казаў: “Я да грудзей прытульваю

    І песню родную, і маці,

    Каб іх ніколі наш народ не страціў” (В. Шніп)

     

     

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)