Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 10 клас

    10 клас

    ЗАДАННІ (комплексная работа)

    першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

    “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура

     

    1. Перакладзіце прапанаваныя назоўнікі на беларускую мову.

    Укажыце, якімі гукамі адрозніваюцца беларускія словы і іх рускамоўныя адпаведнікі:

    Слова па-руску

    Слова па-беларуску

    Якімі гукамі адрозніваюцца

    юмор

     

     

    кровь

     

     

    дробь

     

     

    плот

     

     

    йог

     

     

    подпись

     

     

    крем

     

     

    2. Беларускі пісьменнік і мовавед Уладзімір Дубоўка ў артыкуле “Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасці нашае мовы”(1927) прапанаваў удакладніць правапіс літар у/ў пасля галосных у пачатку слоў. Сваё правіла ён праілюстраваў наступнымі прыкладамі: адна установа, павінна ўжывацца, хмара ускрыла. Паспрабуйце і вы сфармуляваць прыдуманае У. Дубоўкам правіла.

    _____________________________________________________________________

    3. Укажыце фразеалагізмы з кампанентам вочы, якія маюць наступнае значэнне:

    Значэнне фразеалагізма

    Фразеалагізм

    ‘хто-небудзь часта плача ці гатовы заплакаць’

     

    ‘хто-небудзь вельмі схуднеў’

     

    ‘бескарысліва, дарэмна, толькі з-за сімпатыі да каго-небудзь’

     

    ‘цвяроза ацэньваць сапраўднае становішча’

     

    ‘выражаць крайняе здзіўленне, недаўменне’

     

    4. Устаўце ў табліцу патрэбныя формы дзеяслова

    Інфінітыў

    Абвесны лад

    Загадны лад

    2 ас. адз.л.

    1 ас. мн.л.

    2 ас. мн.л.

    2 ас. адз.л.

    біцца

     

     

     

     

     

    ую

     

     

     

     

     

    выдадзім

     

     

     

     

     

    шырыце

     

     

     

     

     

    нясі

    5. З кожнай пары выберыце прыслоўе і зрабіце яго словаўтваральны разбор:

    1) рашуча – галеча; ___________________________________________________

    2) нерушшу – увушшу; ________________________________________________

    3) згадка – гідка; _____________________________________________________

    4) дзесьці – каму-небудзь; ______________________________________________

    5) там-сям – абы-чый; ________________________________________________

    6) зацірказагуста; __________________________________________________

    7) вомегам – вобземлю; ________________________________________________

    6. У папулярнай сацыяльнай сетцы існуе суполка Літ.бел. (“Літары па-беларуску”), на старонцы якой штодня з’яўляюцца фотаздымкі, падпісаныя афарыстычнымі выслоўямі. У пададзеных ніжэй сказах вызначце граматычныя асновы. Ахарактарызуйце кожны сказ (двухсастаўны – аднасастаўны (від аднасастаўнага)).

    Сказ

    Граматычныя асновы

    Характарыстыка сказа

    Заўтрашнія праблемы будзем вырашаць заўтра.

     

     

    У кожнага сваё сонца.

     

     

     

    Не падай духам!

     

     

     

    Кожны хоць раз у жыцці павінен паспрабаваць стаць рок-зоркай.

     

     

    Некаторыя проста не могуць не раздражняць.

     

     

    7. Устаўце прапушчаныя словы ў фрагмент верша Кастуся Жука. Звярніце ўвагу на змешчаныя ў даведцы слоўнікавае значэнне і характарыстыку прапушчаных слоў.

     

    Павучынай восені дазор,

    Ветрык заблудзіўся ў 1) _____________...

    І здаецца: аж ад самых зор

    Падняліся павучкі ў палёце.

    Мы сядзім, 2)_____________, на страсе,

    Заміраем: тут іх будзе 3)____________.

    Ды нясе 4)___________ іх, нясе

    Тонкае, як 5)_____________, павуцінне.

     

    Даведка:

    1) ‘тонкі слой золата на паверхні чаго-небудзь’ – у форме М. скл.;

    2) (зборны) ‘малыя істоты; драбяза’;

    3) ‘канечны пункт, канец спаборніцтва; заключная частка чаго-небудзь’;

    4) ‘на далёкую адлегласць, у аддаленае месца’;

    5) ‘валакно ачэсанага лёну, ніткі з такога валакна; палатно з такіх нітак’.

     

    1. Рэмінісцэнцыяйу літаратуразнаўстве называецца наўмыснае ці міжвольнае ўзнаўленне пісьменнікам (найчасцей паэтам) вобразаў, асобных выказванняў ці рытміка-сінтаксічных канструкцый іншых аўтараў.

    Знайдзіце рэмінісцэнцыі з беларускай літаратуры ў наступных паэтычных фрагментах сучасных літаратараў. Укажыце творы, якія паслужылі асновай для рэмінісцэнцый, і іх аўтараў.

    Фрагмент з рэмінісцэнцыяй

    Твор – крыніца

    рэмінісцэнцыі

    Аўтар

    Жаба душыць мяне.

    Разам з ёю сяджу ў каляіне (А. Хадановіч).

     

     

    Хай Вам за дваццаць ці за сорак,

    Зямля ў нас ва ўсіх адна.

    Навошта звадкі і мана,

    Калі ўсе ляцім да зорак (А. Дэбіш).

     

     

    У правым ніжнім куце чатыры нулі.

    На скавышы пагойдваецца фіранка.

    Раптам пасланне з іншага краю зямлі:

    “Мілы таварыш, мой лётчык, а намалюй мне, калі

    ласачка, дзірку ад абаранка!” (А. Хадановіч).

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)