Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 8 клас

    8 клас

    Комплексная работа  для правядзення  алімпіяды

    па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

    1. Дапасуйце да назоўнікаў прыметнікі, словазлучэнні запішыце.

    Жэньшэнь ___________________________________________________________;

    настаўнік Ганчарова ___________________________________________________;

    Батумі ______________________________________________________________;

    зубрыла Вераніка _____________________________________________________;

    педаль_______________________________________________________________;

    алоэ ________________________________________________________________;

    мазоль ______________________________________________________________.

    2. Цікавая з’ява – паходжанне значэння слова. У беларускай мове назвы дзён тыдня пайшлі ад парадку іх надыходу аднаго за другім: аўторак – другі дзень тыдня, серада – трэці (сярэдні), чацвер – чацвёрты, пятніца – пяты. А як патлумачыць паходжанне слоў “панядзелак”, “субота”, “нядзеля”?

    ____________________________________________________________________

    3. У прыведзеных ніжэй сказах парушаны розныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Запішыце адкарэкціраваны варыянт кожнага сказа.

    1) Па сярод поля стаяў спыненны грузавік шафёрам.

    _____________________________________________________________________

    2) Не было ні чога прыгажэй гэтай ўсмешкі. _____________________________________________________________________

    3) Чытая новую аповесць, ў хлопчыка ўзніклі пытанні пра яе названне. _____________________________________________________________________

    4. Дакажыце, што з рознымі часцінамі мовы той самы прыназоўнік ПА можа выражаць розныя адносіны і значэнні. Запішыце па адным словазлучэнні ў якасці прыклада.

    Аб’ектныя адносіны: ______________________________________________________

    Прычынныя адносіны: __________________________________________________

    Адносіны спосабу дзеяння: ______________________________________________

    5. Вызначце, у якіх сказах выклічнікі ўжыты ў значэнні іншых часцін мовы. Графічна абазначце сінтаксічную функцыю гэтых слоў.

    1) А сам кажа толькі: “Ух!”

    2) Але Шлёма сказаў: “Гут!”

    3) Скрыпка з ім. Цяпер – гайда!

    4) Вось пачулася здалёк “ау”.

    5) Ах, Гануська, як я рады!

    6) А Сымон – ого-го!

    7) Ой, праспаў яго, праспаў!

    6. Вучні атрымалі заданне – выпісаць са слоўніка словы, якія складаюцца з 5 марфем. Якія з прапанаваных вучнямі слоў адпавядаюць умовам лінгвістычнай задачы? Зрабіце марфемны разбор выбраных вамі слоў.

     

    1) абіўка; 2) паказальны; 3) сінявокі; 4) разувацца; 5) недаважыць.

    7. Кропка, коска, працяжнік, клічнік... Такія простыя, звыклыя сёння. А ці ведае хто з вас, які знак прыпынку не адразу знайшоў сваё пэўнае месца? Калісьці яго маглі ставіць у сярэдзіне сказа і нават у сярэдзіне слова. Ды яшчэ на розных узроўнях радка – не толькі побач з ніжняй часткай літары, але і пасярэдзіне, і ўверсе. Які гэта знак прыпынку?

    _____________________________________________________________________

    8. Ніжэй падаюцца пары слоў.

    А'тлас – атла'с; му'зыка – музы'ка; бу'йны – буйны'.

    1)     Утварыце і запішыце з імі словазлучэнні, у якіх будзе выразна выяўляцца лексічнае значэнне кожнага слова.

    _____________________________________________________________________

     

    2)     Укажыце, да якой лексічнай групы адносяцца гэтыя словы.

    _____________________________________________________________________

    9. Вызначце вершаваны памерпрыведзеных ніжэй радкоў. Назавіце аўтара і літаратурны твор, з якога ўзяты гэтыя радкі.

    Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

    Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

    Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць

                                                           суровыя вежы

    І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

     

    Аўтар твора

    Назва твора

    Вершаваны памер твора            

     

     

     

    10. Адкажыце на пытанні літаратурнай віктарыны.

    1) Да якога твора беларускай літаратуры ў якасці эпіграфа можна ўзяць словы А.Сент-Экзюперы “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”? _____________________________________________________________________

    2) З кім развітваецца лірычны герой верша А.Куляшова “Бывай”?

    _____________________________________________________________________

    3)     Пра які літаратурны жанр можна сказаць, што гэта “казачка” павучальнага

    характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.

    _____________________________________________________________________

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)