Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 7 клас

    7 клас

                                     Комплексная работа   для правядзення алімпіяды

    па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

    1. Дапасуйце да назоўнікаў прыметнікі, словазлучэнні запішыце.

    Боль _______________________________________;

    вятрыска ___________________________________;

    ласяня _____________________________________;

    палын _____________________________________;

    рунь ______________________________________;

    немаўля ____________________________________;

    хвалько Піліп __________________________________.

    2. Цікавая з’ява – паходжанне значэння слова. Напрыклад, слова “немаўля” можна патлумачыць праз падбор роднасных. Немаўля – той, хто не ўмее гаварыць, мовіць

    Патлумачце, калі ласка, паходжанне значэння слова “суткі”.

    ____________________________________________________________________

    3. У прыведзеных ніжэй сказах парушаны розныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Запішыце адкарэкціраваны варыянт кожнага сказа.

    1) Несцерпна пякло нахіленнае сонцэ на захад.

    _____________________________________________________________________

    2) Гара была тады і шырэй і вышэй, акружалі яе вал зямлісты і дубовая сцяна. _____________________________________________________________________

    3) Убачаўшы на стале новенькі ранец, сэрца у Сергейкі затахкала мацней. _____________________________________________________________________

    4. Аднавіце прапушчанае слова словаўтваральнага ланцужка:

    1) вада – вадзяны – __________________________ – вадзяністасць;

    2) сонца – ______________________________ – бяссонечны;

    3) сіні – _____________________________ – пасінець;

    4) ліст – _________________________ – лісточак;

    5) зялёны – _______________________________  – зазелянець.

    5. Дакажыце, што з рознымі часцінамі мовы той самы прыназоўнік ПА можа выражаць розныя адносіны і значэнні. Запішыце па адным словазлучэнні ў якасці прыклада.

    Прасторавыя адносіны: _________________________________________________________

    Часавыя адносіны: _________________________________________________________

    Мэтавыя адносіны: _________________________________________________________

    6. Складзіце і запішыце сказы, каб словы “(па)сярэдзіне” і “(не)гледзячы на” ў адным выпадку былі прыслоўем, дзеепрыслоўем, а ў другім – прыназоўнікамі.

    _____________________________________________________________________

    7. Малады аўтар напісаў у газеце: “З дзікімі кабанамі сустракаюцца хатнія свінні”. Выпраўце недакладнасці словаўжывання ў назвах жывёл у запісаным сказе, запішыце правільны варыянт.

    _____________________________________________________________________

    8. Магілёўшчына – радзіма слаўных сыноў беларускай зямлі. Нагадаем прозвішчы некаторых з іх: Пётр Мсціславец, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Генадзь Аўсянікаў. Хто з іх

    народны артыст? _______________________________________________________________

    вядомы мастак? _______________________________________________________________

    класік беларускай літаратуры? _______________________________________________________________

    адзін з першадрукароў?_______________________________________________________________

    9. Устаўце прапушчаныя словы, назавіце твор і яго аўтара.

    Па-над белым пухам вішняў,

    Быццам сіні аганёк,

    Б’ецца, ўецца _______, лёгкі

    Сінякрылы матылёк.

     

    Навакол усё паветра

    Ў струнах сонца залатых, –

    Ён дрыжачымі крыламі

    Звоніць ________ чутна ў іх.

     

    І ліецца _______ песня –

    Ціхі, ясны гімн вясне.

    Ці не ________ напявае,

    Навявае яго мне?

    Назва твора: __________________

    Аўтар: _______________________

     

    10. Узгадайце верш па словах, якія рыфмуюцца ў першай страфе. Назавіце аўтара і літаратурны твор. Вызначце вершаваны памер гэтага верша.

    ....................... сінім

    ................ дзяўчыне

    ....................між гаю

    ...................... кахаю

    Назва твора ____________________________________

    Аўтар _________________________________________

    Вершаваны памер _______________________________

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)