Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 6 клас

    6 клас

    Комплексная работа

    для правядзення алімпіяды

    па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” 

    1. Запішыце сказ па-беларуску

    Кукушка обыкновенная, птица семейства кукушковых; оперение сверху серое, тёмно-серое или рыжеватое, снизу беловатое с тёмными поперечными полосками.

    _____________________________________________________________________

    1.1.У якім стылі можа выкарыстоўвацца прапанаваны сказ?

    ____________________________________________________________________

    1.2.Выпішыце словы са сказа, якія маюць прыстаўку.

    ____________________________________________________________________

    1.3.Падкрэсліце ў сказе антонімы.

     

    1.4.Вызначце, якой часцінай мовай з’яўляецца выдзеленае слова і дакажыце, што гэта так  (доказаў павінна быць столькі, колькі прастаўлена лічбаў)

    Часціна мова: ______________________________

    Доказы:

    1. ________________________________________________________________
    2. ________________________________________________________________
    3. ________________________________________________________________
    4.  ___________________________________________________________________________________________

     

    2. Складзіце слова па прапанаваных гуках:

    Першы гук – глухі, зацвярдзелы, свісцячы;

    Другі гук – галосны;

    трэці гук – санорны, зацвярдзелы;

    чацвёрты гук – глухі, цвёрды.

    ____________________________________

     

    3. Якое слова ў сказе можна замяніць фразеалагізмам? Запішыце гэта слова і фразеалагізм.

    “Цішэй, не задавайся, - супакоіў сябра Глеб. – Гэта можа зрабіць кожны.”

    ____________________________________________________________________

    4. Як бы вы назвалі (у мужчынскім і жаночым родзе) таго, хто:

    1)     бачыў здарэнне на свае вочы  -

    ______________________________________________________________;

    2)     падтрымлівае каго-небудзь з карысных меркаванняў - _______________________________________________________________;

    3)     самастойна навучыўся якойсьці справе - _______________________________________________________________;

    4)     часта ўступае ў канфлікт без важкіх прычын - _______________________________________________________________.

     

    5. На аснове выпісаных з тэксту выразаў абгрунтуйце рысы характару нашых продкаў.

    Цытаты з тэксту твора

    Рысы характару

    “меў добрую песню...”

     

     

    “быў сэрца мяккага...”

     

     

    “не зачынялі нашы прашчуры весніц і дзвярэй хат сваіх перад званым ці нязваным госцем падарожным...”

     

    “крывадушнічаць не ўмеў ён...”

     

     

    “...а яшчэ  пакідалі ў хатах пад абрусам бохан хлеба пшанічнага...”

     

     

    6. Запішыце, хто і калі выдаў першую беларускую кнігу?

    _____________________________________________________________________

                            

    7. Назавіце  карціну,  рэпрадукцыя якой змешчана ў падручніку “Беларуская літаратура” для  6 класа, і адно прозвішча мастака, з якім вы пазнаёміліся пры вывучэнні літаратуры ў 6 класе.

    _____________________________________________________________________

    8. Уявіце: вам трэба пазнаёміць замежных гасцей са сваёй Радзімай, і  тыя папрасілі вас назваць дзве песні пра Беларусь. Назавіце гэтыя песні , але яны павінны быць тымі,  якія вы ўжо вывучылі ў 6 класе (запішыце назву песні і аўтара)

    _____________________________________________________________________

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)