Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Беларуская мова і літаратура : 5 клас

    5 клас

    Комплексная работа

    для правядзення  алімпіяды

    па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” 

    1. Як называецца прадмет, які намаляваны на вокладцы падручніка для 5 класа “Беларуская мова” ?

    _________________________________

                                                                                            

    2. Прачытайце прапанаваныя сказы.

                1. У трывожным тваім маўчанні

                    Чую голас святых вякоў,

                    Чую днямі тут і начамі

                    Посвіст стрэлаў і звон падкоў.

                2. То чужынцаў цягнуліся рукі

                    Да тваёй святой чысціні.

                3.Ты цярпець не хацела прынукі,

                    Ты не ведала цішыні.

                4. Білі золатам і жалезам,

                    Чорны дым засцілаў зару,

                    Ды стаяла Белая вежа,

                    Прыкрываючы Белую Русь...

                                        М. Пракаповіч

    2.1. Адзначце правільны адказ   

             а) гэтыя сказы з’яўляюцца тэкстам;

             б) гэтыя сказы не з’яўляюцца тэкстам

    2.2. Абгрунтуйце свой адказ.   

    2.3. Калі можна, дайце загаловак. 

    2.4. Запішыце, што вы ведаеце пра Белую вежу.  

    ___________________________________________________________________

    3. Падкрэсліце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы.

               а) ісці па ваду, ісці за вадой;

               б) збірацца за грыбамі, збірацца ў грыбы, збірацца па грыбы;

                в) жартаваць над ім, жартаваць з яго;

                г) большы яго, большы за яго;

                д) падзякаваць вас, падзякаваць вам;

                е) вялікае дзякуй, вялікі дзякуй.   

    4. Вучань выконваў заданні і дапусціў памылкі. Закрэслі няправільныя адказы і запішы правільна.         

    а) у слове студзень – 7     літар: “с”  , “т”  , “у”  , “дз”  , “е”  , “н”  , “ь”    

    б) у слове лінія – 5        гукаў: [л]  ,  [і] , [н]   , [і]  , [а]   

                                                                                                            .

    1. Вызначце самастойныя часціны мовы, ужытыя ў тэксце (надпішыце зверху).

              На маёй руцэ пяць пальцаў,

     

              Пяць трымальцаў, пяць хапальцаў,

     

              Каб насіць да рота лыжку,

     

              Каб альбом гартаць і кніжку,

     

              Каб стругаць і пілаваць.

     

              Каб лічыць і маляваць.

     

    6. Складзіце і запішыце чатыры сказы  (адзін з іх павінен быць складаным) на тэму “Урок...”, якія павінны перадаць :

    а) думку:_____________________________________________________________

    б) пачуццё: ___________________________________________________________

    в) пытанне: ___________________________________________________________

    г) параду: ____________________________________________________________

                                                                                                                                          

    7. Запішыце значэнне слоў, якое яны мелі ў старажытнасці      

    Госць - ______________________________________________________________;

    гасціць - _____________________________________________________________

     

    8. Якім  творам  уласцівы такі пачатак:

         А) У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера.

    Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў

    паселішча і нават у далёкія краіны.

          Б) Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці – дурны...?

     9.Пазнай твор і аўтара па вытрымцы з тэксту    

    Цытата

    Твор

    Аўтар

    Здароў, марозны, звонкі вечар!

    Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

    Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

    І волен лёгкіх санак бег.

     

     

    Ніхто з дамашніх не згадае,

    Чым рэчка Костуся займае.

    Якая іх звязала сіла,

    І чым яна так хлопцу міла.

     

     

    Не выйшаў ты і ў гэты раз

    Мяне спаткаць, паднесці рэчы...

     

     

    Быў калісьці... у людзей такі паганы звычай: не карміць старых бацькоў.

     

     



    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)