Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 11 клас : Краіны Захаду ў 1945 г. - пачатку ХХІ ст.

    Краіны Захаду ў 1945 г. - пачатку ХХІ ст.

    І варыянт 

    1. Дзяржава з наймагутнейшай эканомікай свету, лідар сярод усіх краін свету па ВУП (15,685 трлн. $ = 25% сусветнага ВУП) – гэта:

    а) ЗША; б) Кітай; в) Японія.

    2.  Перыяд 1945 – 1991 гг. у сістэме міжнародных адносін характарызуецца існаваннем:

    а) аднаполюснай сістэмы свету; б) двухполюснай сістэмы свету; в) шматполюснай сістэмы свету.

    3. Пазнайце гістарычную асобу:

    Брытанскі дзяржаўны палітычны дзеяч, лідар кансерватыўнай партыі, у 1979 – 1990 гг. – прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, прыхільнік неакансерватыўнай эканамічнай палітыкі.

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Л.Кінг; б) У.Пальме; в) Э.Хонекер; г) К.Этлі; д) Ж.Шырак; е) С.Берлусконі –             1) прэм’ер-міністр Італіі у 1994-1996, 2001-2006, 2008-2011 гг.; 2) прэзідэнт Францыі ў 1995 – 2007 гг.; 3) прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1945 – 1951 гг.; 4) прэм’ер-міністр Швецыі ў 1969-1976, 1982-1986 гг.; 5) кіраўнік ГДР у 1971 – 1989 гг.; 6) амерыканскі грамадска-палітычны дзеяч, праваабаронца.

    5. Устанавіце адпаведнасць: а) макартызм, стрымліванне СССР, пачатак “плана Маршала”; б) дактрына “масіраванай адплаты”; в) праграма “новых рубяжоў”, Карыбскі крызіс, забойства ў Даласе; г) праграма стварэння “вялікага грамадства” –  1) Д.Кенэдзі;  2) Л.Джонсан; 3) Д.Эйзенхаўэр; 4) Г.Трумэн.

    6. Растаўце гістарычных дзеячаў у правільнай паслядоўнасці і вызначце, што іх аб’ядноўвае: а) В.Брант; б) Г.Коль; в) Г.Шродэр; г) А.Меркель.

    7. Вызначце характэрныя рысы “рэйганомікі”:

    а) дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; б) змяншэнне дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку; в) зніжэнне падаткаў; г) павелічэнне падаткаў; д) павелічэнне расходаў на медыцыну, адукацыю; е) скарачэнне сацыяльных выдаткаў; ж) падтрымка малога і сярэдняга бізнесу; з) размеркаванне дзяржзаказаў сярод буйных карпарацый.

    8. Назавіце гістарычныя паняцці: а) большасць краін Усходняй Еўропы (акрамя Югаславіі) у перыяд з 1955 па 1991 гг. уваходзілі ў склад ваенна-палітычнай арганізацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай...; б) палітычнае і эканамічнае аб’яднанне 28 еўрапейскіх дзяржаў называецца…;  в) палітыка і тэарэтычнае абгрунтаванне дзейнасці шэрага камуністычных партый Заходняй Еўропы ў 1970-1980-я гг., якія крытыкавалі пазіцыю КПСС, канцэпцыю дыктатуры пралетарыяту, лічылі магчымым дэмакратычны шлях пабудовы камунізму, называецца…; г) карэннае якаснае пераўтварэнне вытворчых сіл чалавецтва, якое пачалося ў сярэдзіне ХХ ст., якасны скачок у структуры і дынаміцы развіцця вытворчых сіл, карэнная перабудова тэхнічных асноў матэрыяльнай вытворчасці на аснове ператварэння навукі ў вядучы фактар вытворчасці, называецца…

    9. Запоўніце ў тэксце прапушчаныя месцы:

    Па форме дзяржаўнага кіравання Вялікабрытанія з’яўляецца ... ..., але ў рэальнасці галоўная роля ў кіраванні краінай належыць ... . Лідар партыі, якая перамагае ў ... выбарах, узначальвае ўрад і займае пасаду... Найбольш уплывовымі палітычнымі партыямі з’яўляюцца ... і ... .

    10. Аб’яднайце прапанаваныя дзяржавы, даты і імёны ў адзіны лагічны ланцужок: Грамадзянская вайна, СФРЮ, 1991 – 1995 гг., 1999 г., 2000 г., 2006 г., Харватыя, Славенія, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Саюзная Рэспубліка Югаславія, Сербія, Чарнагорыя, НАТО, С.Мілошавіч.

     

    ІІ варыянт 

    1. Дзяржава, якая з’яўляецца эканамічным лідарам Еўропы, па ВУП займае 5-е месца ў свеце (сярод еўрапейскіх краін – 1-е) – гэта:

    а) Вялікабрытанія; б) Германія; в) Францыя.

    2. Глабальная геапалітычная, эканамічная і ідэалагічная канфрантацыя паміж СССР і яго саюзнікамі, з аднаго боку, і ЗША і іх саюзнікамі – з другога, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х да пачатку 1990-х гг., увайшла ў гісторыю пад назвай:

    а) “халодная вайна”; б) глабалізацыя; в) дэзынтэграцыя.

    3. Пазнайце гістарычную асобу:

    Французскі ваенны і палітычны дзеяч, у часы Другой сусветнай вайны ўзначальваў рух Супраціўлення ў Францыі, у 1958 – 1969 гг. – прэзідэнт Францыі, прыхільнік аўтарытарнага стылю кіравання.

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Дж.Маршал; б) А.Мора; в) К.Адэнаўэр; г) Н.Сарказі; д) І.Броз Ціта; е) Л.Валенса –       1) дзяржаўны сакратар ЗША, ініцыятар фінансавай дапамогі краінам Еўропы пасля Другой сусветнай вайны; 2) прэм’ер-міністр Італіі ў 1963-1969, 1974-1976 гг.,                    3) федэральны канцлер ФРГ у 1949 – 1963 гг.; 4) прэзідэнт Францыі ў 2007 – 2012 гг.;      5) першы прэзідэнт Польшчы ў 1990 – 1995 гг.; 6) кіраўнік Югаславіі ў 1945 – 1980 гг.

    5. Устанавіце адпаведнасць: а) праграма САІ; б) аперацыя “Бура ў пустыні” супраць Ірака (1991 г.); в) скарачэнне ваенных выдаткаў, нармалізацыя міжнародных адносін; г) пачатак вайны з тэрарызмам, ваенныя аперацыі ў Афганістане і Іраку – 1) Дж.Буш-ст.; 2) Дж.Буш-мал.; 3) Б.Клінтан; 4) Р.Рэйган.

    6. Растаўце гістарычных дзеячаў у правільнай паслядоўнасці і вызначце, што іх аб’ядноўвае: а) Д.Мэйджар; б) Т.Блэр; в) Г.Браўн; г) Д.Кэмеран.

    7. Вызначце характэрныя рысы “тэтчэрызму”:

    а) прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў і галін эканомікі; б) нацыяналізацыя банкаў і буйнейшых галін эканомікі; в) зніжэнне падаткаў; г) павелічэнне падаходных падаткаў; д) скарачэнне расходаў на сацыяльныя патрэбы; е) шырокая падтрымка бедных і беспрацоўных; ж) манетарызм у фінансавай сферы (недапушчэнне павелічэння грашовай масы без адпаведнага росту ВУП).

    8. Назавіце гістарычныя паняцці: а) падзеі, што адбыліся ў краінах Усходняй Еўропы ў канцы 1980-х гадоў і вызначылі іх будучы шлях развіцця, увайшлі ў гісторыю пад назвай...; б) буйнейшы ў свеце ваенна-палітычны блок, які аб’ядноўвае дзяржавы Паўночнай Амерыкі і Еўропы, створаны яшчэ ў 1949 г. – гэта:…;  в) грамадства, якое дасягнула такога ўзроўню развіцця, пры якім галоўным сектарам эканомікі становіцца вытворчасць ведаў, а прамысловая вытворчасць пераводзіцца на высокія тэхналогія, называецца…; г) стан эканомікі, які характарызуецца застоем вытворчасці і гандлю на працягу доўгага перыяду і суправаджаецца павелічэннем колькасці беспрацоўных, зніжэннем заработнай платы і ўзроўню жыцця насельніцтва, называецца…

    9. Запоўніце ў тэксце прапушчаныя месцы:

    Па форме дзяржаўнага кіравання ЗША з’яўляюцца ... рэспублікай, але амерыканскі парламент – ... – таксама валодае шырокімі паўнамоцтвамі. Асаблівасцю палітычнга жыцця краіны з’яўляецца тое, што пры наяўнасці некалькіх дзесяткаў палітычных партый рэальную сілу ўяўляюць толькі дзве: ... і ... .

    10. Раздзяліце прапануемыя краіны, імёны і даты на тры групы, дайце назву кожнай з іх і вызначце, што іх усе аб’ядноўвае: Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча, А.Дубчак, Л.Валенса, І.Надзь, 1956 г., 1968 г., 1980-1981 гг.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)