Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 11 клас : Гісторыя СССР і Расійскай Федэрацыі ў 1945 г. – пачатку ХХІ ст.

    Гісторыя СССР і Расійскай Федэрацыі ў 1945 г. – пачатку ХХІ ст.

    Праверачная работа па тэме:

    “Гісторыя СССР і Расійскай Федэрацыі ў 1945 г. – пачатку ХХІ ст.”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто быў першым прэзідэнтам СССР:

    а) М.Гарбачоў; б) Б.Ельцын; в) У.Пуцін? 

    2. Калі адбылося падпісанне Белавежскага пагаднення аб спыненні існавання СССР і стварэнні СНД:

    а) 12 чэрвеня 1990 г.; б) 19 жніўня 1991 г.; в) 8 снежня 1991 г.? 

    ІІ узровень

    3. Перыяд 1956 – 1964 гг. у гісторыі СССР атрымаў назву:

    а) “адліга”; б) “застой”; в) “перабудова”. 

    4. Якія з ніжэйпералічаных краін не ўваходзяць у склад СНД:

    а) Расійская Федэрацыя; б) Літва; в) Украіна; г) Грузія; д) Рэспубліка Беларусь;      

    е) Эстонія? 

    ІІІ узровень

    5. Палітыка савецкай дзяржавы ў другой палове 1980-х гг., якая характарызавалася адыходам ад чорна-белага бачання свету (капіталізм – сацыялізм) і была накіравана на развіццё міждзяржаўных адносін на аснове мірнага суіснавання і супрацоўніцтва атрымала назву:

    а) галоснасць; б) новае палітычнае мысленне; в) перабудова. 

    6. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Я.Еўтушэнка; б) Б.Акуджава; в) А.Вазнясенскі; г) Э.Разанаў; д) Р.Раждзественскі? 

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Шолахаў                        1) паэма “За даллю даль”;

    б) А.Твардоўскі                     2) аповесць “У спісах не значыўся”;

    в) А.Салжаніцын                   3) апавяданне “Лёс чалавека”;

    г) Б.Васільеў                          4) раман “Архіпелаг ГУЛаг”. 

    8. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) ЛДПР – ; б) СНД – ; в) Федэральны сход – ; г) інфляцыя – . 

    V узровень

    9. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце Канстытуцыі РФ; б) пачатак баявых дзеянняў у Чачне; в) выбранне на пост прэзідэнта РФ У.Пуціна; г) “жнівеньскі путч”, стварэнне ДКНС у СССР. 

    10. Ахарактарызуйце мэты і сутнасць эканамічных рэформ у Расіі ў пачатку       1990-х гг.

    Праверачная работа па тэме:

    “Гісторыя СССР і Расійскай Федэрацыі ў 1945 г. – пачатку ХХІ ст.”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Хто быў першым прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі:

    а) М.Гарбачоў; б) Б.Ельцын; в) У.Пуцін? 

    2. Калі ў РСФСР была прынята дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце:

    а) 12 чэрвеня 1990 г.; б) 19 жніўня 1991 г.; в) 8 снежня 1991 г.? 

    ІІ узровень

    3. Перыяд 1985 – 1991 гг. у гісторыі СССР атрымаў назву:

    а) “адліга”; б) “застой”; в) “перабудова”. 

    4. Кіраўнікі якіх саюзных рэспублік не ўдзельнічалі ў падпісанні Белавежскага пагаднення аб спыненні існавання СССР і стварэнні СНД:

    а) Расійскай Федэрацыі; б) Літвы; в) Украіны; г) Грузіі; д) Рэспублікі Беларусь;      

    е) Эстоніі? 

    ІІІ узровень

    5. Палітыка савецкай дзяржавы ў канцы 1980-х гг., якая прадугледжвала рэалізацыю свабоды слова і думак, адкрытасць работы органаў кіравання і даступнасць азнаямлення з іх дзейнасцю праз сродкі масавай інфармацыі атрымала назву:

    а) галоснасць; б) новае палітычнае мысленне; в) перабудова. 

    6. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) І.Глазуноў; б) М.Калатозаў; в) Р.Чухрай; г) С.Бандарчук; д) М.Міхалкоў? 

    IVузровень

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) А.Салжаніцын                 1) раман “Не хлебам адзіным”;

    б) У.Дудзінцаў                    2) аповесць “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”;

    в) Ю.Бондараў                    3) раман “Жывыя і мёртвыя”;

    г) К.Сіманаў                        4) раман “Гарачы снег”. 

    8. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) КПРФ – ; б) ДКНС (ГКЧП) – ; в) Дзяржаўная дума – ; г) прыватызацыя – . 

    Vузровень

    9. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі; б) ХХ з’езд КПСС; в) першы ў гісторыі палёт чалавека ў космас; г) смерць І.Сталіна. 

    10. Вызначце вынікі эканамічных рэформ у Расіі ў першай палове 1990-х гг.?

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)