Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 10 клас : Краіны Азіі і Паўночнай Афрыкі паміж сусветнымі войнамі

    Краіны Азіі і Паўночнай Афрыкі паміж сусветнымі войнамі

    Праверачная работа па тэме:

    “Краіны Азіі і Паўночнай Афрыкі паміж сусветнымі войнамі”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто быў стваральнікам ідэалогіі нацыянальна-вызваленчага руху ў Кітаі, правадыром нацыянальна-вызваленчай барацьбы кітайцаў ў 1917 – 1925 гг.:

    а) Сунь Ятсен; б) М.Гандзі; в) Мао Цзэдун? 

    2. Якая з гэтых краін не з’яўляецца мусульманскай:

    а) Марока; б) Егіпет; в) Сірыя; г) Карэя; д) Іран? 

    ІІ узровень

    3. Аснову ідэалогіі японскага фашызму складала канцэпцыя:

    а) ніпанізму; б) кемалізму; в) гандзізму? 

    4. Сацьяграха – гэта:

    а) асноўны прынцып кемалізму, ненасільнае супраціўленне; б) галоўны прынцып суньятсенізму, мірная барацьба; в) асноўны метад барацьбы індыйцаў, які азначаў мірнае негвалтоўнае несупрацоўніцтва з каланіяльнымі ўладамі, непадпарадкаванне ім. 

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Рэза-шах Пехлеві           1) лідэр індыйскіх камуністаў;

    б) Ёсіхіта                             2) генералісімус, кіраўнік Кітая ў 1925 – 1946 гг.;

    в) Танака                             3) правіцель Ірана, ініцыятар прагрэсіўных рэформ;

    г) Р.Тагор                            4) імператар Японіі ў 1912 – 1926 гг.;

    д) Чан Кайшы                     5) найбуйнейшы індыйскі пісьменнік;

    е) М.Рой                              6) генерал, прэм’ер-міністр Японіі ў 1920-я гг., прыхільнік 

                                                     сусветнага панавання Японіі. 

    6. Што з ніжэйпералічанага адпавядае прынцыпам кемалізму:

    а) рэспубліканізм; б) непарыўная сувязь дзяржавы з ісламам; в) лаіцызм (аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы); г) захаванне манархіі; д) нацыяналізм; е) этатызм (актыўнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, развіццё дзяржаўнага прадпрымальніцтва)? 

    IV узровень

    7. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) КПК – ; б) ІНК – ; в) ахімса – ; г) сінта – . 

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) выхад Японіі з Лігі Нацый; б) Нацыянальная рэвалюцыя ў Кітаі; в) стварэнне Маньчжоў-го; г) нападзенне Японіі на Кітай. 

    V узровень

    9. Вызначце сутнасць і мэты такога накірунку ў ісламе як ісламскі рэфармізм. 

    10. Растлумачце, у чым, на ваш погляд, падабенства паміж суньятсенізмам, гандзізмам і кемалізмам?

    Праверачная работа па тэме:

    “Краіны Азіі і Паўночнай Афрыкі паміж сусветнымі войнамі”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Хто быў ідэолагам нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі, лідэрам барацьбы індыйцаў за незалежнасць у 1918 – 1948 гг.:

    а) Сунь Ятсен; б) М.Гандзі; в) Чан Кайшы? 

    2. Якая з гэтых краін не з’яўляецца мусульманскай:

    а) Афганістан; б) Кітай; в) Іран; г) Інданезія; д) Турцыя? 

    ІІ узровень

    3. Нацыянальнай рэлігіяй Японіі з’яўляецца:

    а) будызм; б) даасізм; в) сінтаізм? 

    4. Сварадж – гэта:

    а) галоўная мэта нацыянальна-вызваленчай барацьбы індыйцаў, самакіраванне для Індыі; б) асноўная мэта барацьбы кітайцаў, пабудова справядлівага грамадства; в) галоўная мэта барацьбы туркаў, незалежнасць Турцыі. 

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Кемаль                      1) японскі імператар у 1926 – 1989 гг.;

    б) Хірахіта                         2) вядомы індыйскі дзеяч у галіне тэатра і кіно;

    в) Д.Кано                           3) кітайскі пісьменнік, прадстаўнік крытычнага рэалізму;

    г) Лу Сінь                          4) японскі вучоны, прафесар, стваральнік барацьбы дзюдо;

    д) Мао Цзэдун                   5) генерал і рэфарматар, першы прэзідэнт Турэцкай рэспублікі;

    е) П.Капур                          6) адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў КПК. 

    6. Што з ніжэйпералічанага адносіцца да прынцыпаў суньятсенізму:

    а) адраджэнне імператарскай улады; б) прынцып нацыяналізму; в) прынцып дэмакратызму; г) прынцып ненасільнага супраціўлення; д) прынцып нацыянальнага дабрабыту; е) прынцып непарыўнай сувязі паміж дзяржавай і рэлігіяй? 

    IV узровень

    7. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) НРА – ; б) Гаміньдан – ; в) сарвадайя – ; г) бусідо – . 

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) Нацыянальная рэвалюцыя ў Турцыі; б) паражэнне Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне; в) стварэнне Турэцкай рэспублікі; г) Парыжская мірная канферэнцыя, перадзел калоній.

    V узровень

    9. Вызначце сутнасць і мэты такога накірунку ў ісламе як ісламскі фундаменталізм. 

    10. Растлумачце, у чым, на ваш погляд, адрозненне паміж японскім і германскім фашызмам?

          

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)