Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 10 клас : Еўропа і ЗША ў 1918 - 1939 гг.

    Еўропа і ЗША ў 1918 - 1939 гг.

    І варыянт 

    1. У 1933 г. да ўлады ў Германіі прыйшла фашысцкая партыя, якую ўзначальваў: А) А.Гітлер; Б) Б.Мусаліні; В) Ф.Франка.

    2. Канчатковы вынік Першай сусветнай вайны падвяла:

    А) Парыжская мірная канферэнцыя (18 студзеня 1919 – 21 студзеня   1920 г.); Б) Генуэзская канферэнцыя (1922 г.); В) міжнародная канферэнцыя ў Лакарна (1925 г.).

    3. У які перыяд назіраўся сусветны эканамічны крызіс:

    А) 1919 – 1923 гг.; Б) 1924 – 1929 гг.; В) 1929 – 1933 гг.?

    4. Якія з ніжэйпералічаных дзяржаў узніклі ці аднавілі сваю незалежнасць у 1918 г.: А) Чэхаславакія; Б) Балгарыя; В) Польшча;        Г) Каралеўства СХС;  Д) Румынія?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    А) К.Лібкнехт                1) прэм’ер-міністр Францыі;

    Б) В.Вільсан                   2) кіраўнік фашысцкай Італіі ў 1922 – 1943 гг.;

    В) Э.Даладзье                 3) актыўны дзеяч СДПГ, КПГ;

    Г) І.Рыбентроп               4) прэм’ер-міністр Велікабрытаніі;

    Д) Б.Мусаліні                 5) прэзідэнт ЗША;

    Е) Н.Чэмберлен             6) міністр замежных спраў Германіі.

    6. Якія рысы характарызуюць фашызм:

    А) расізм; Б) культ правадыра; В) наяўнасць дэмакратычных правоў і свабод; Г) манархічная форма кіравання; Д) падаўленне ўсіх дэмакратычных правоў і свабод?

    7. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    А) аншлюс Аўстрыі Германіяй; Б) заключэнне “Антыкамінтэрнаўскага пакта”; В) заключэнне пакта Молатава – Рыбентропа; Г) выхад Германіі з Лігі Нацый.

    8. Назавіце гістарычныя паняцці:

    А) знішчэнне пэўных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных прыкметах называецца...

    Б) палітыка, якая праводзілася заходнімі краінамі ў адносінах да Германіі ў 1930-я гг. і прадугледжвала ўступкі Германіі і іншым фашысцкім дзяржавам у абмен на захаванне міру называецца...

    В) міжнародная арганізацыя ў 1919 – 1939 гг., галоўнай мэтай якой было падтрыманне міру і бяспекі ў свеце называлася...

    Г) абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарачэнне без забяспячэння іх неабходнай колькасцю тавараў называецца... 

    9. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: А.Эйнштэйн, Т.Ман, С.Цвейг, Л.Фейхтвангер?

    ІІ варыянт 

    1. У 1922 г. да ўлады ў Італіі прыйшлі фашысты, якіх узначальваў:

    А) А.Гітлер; Б) Б.Мусаліні; В) Ф.Франка.

    2. Пакт Молатава – Рыбентропа гэта: А) пакт аб ненападзе паміж СССР і Германіяй; Б) дагавор аб міры паміж Велікабрытаніяй і Германіяй;        В) пакт аб дапамозе паміж Велікабрытаніяй і Францыяй.

    3. У які час адбывалася Грамадзянская вайна ў Іспаніі:

    А) 1931 – 1935 гг.; Б) 1936 – 1939 гг.; В) 1939 – 1941 гг.?

    4. У якіх з ніжэйпералічаных краінах у 1920-я гг. усталёўваюцца аўтарытарныя палітычныя рэжымы: А) Чэхаславакія; Б) Польшча;         В) Югаславія; Г) Швейцарыя; Д) Балгарыя?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    А) Ф.Эберт              1) актыўны дзеяч КПГ, праціўнік А.Гітлера;

    Б) Э.Тэльман           2) прэзідэнт ЗША ў 1932 – 1945 гг.;

    В) Ж.Клемансо       3) амерыканскі прамыслоўца, аўтамабільны “кароль”;

    Г) Г.Форд                4) лідэр СДПГ, прэзідэнт Германіі ў 1918 – 1925 гг.;

    Д) О.Мослі              5) прэм’ер-міністр Францыі;

    Е) Ф.Рузвельт         6) лідэр фашыстаў Велікабрытаніі.

    6. Якія рысы характарызуюць аўтарытарны палітычны рэжым:

    А) панаванне закону ў краіне; Б) улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека ці групы асоб; В) наяўнасць падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую; Г) адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод; Д) адсутнасць падзелу ўлад?

    7. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    А) захоп і раздзел Германіяй Чэхаславакіі; Б) “Мюнхенская змова”;        В) прыход да улады фашыстаў у Германіі; Г) уваход германскіх войскаў у Рэйнскую дэмілітарызаваную зону.

    8. Назавіце гістарычныя паняцці:

    А) міжнароднае аб’яднанне камуністычных партый розных краін на чале з камуністычнай партыяй СССР у 1919 – 1943 гг. называлася...

    Б) нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя скарочана называецца...

    В) узброеная форма палітычнай барацьбы паміж рознымі палітычнымі сіламі ўнутры адной краіны называецца...

    Г) пакрыццё нанесенных вайной матэрыяльных страт краінай, якая пацярпела паражэнне краінам-пераможцам называецца... 

    9. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: М.Пруст, Ф.Кафка, О.Дзікс?

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)