Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 10 клас : Другая сусветная вайна

    Другая сусветная вайна

    I варыянт 

    1. Вызначце храналагічныя межы Другой сусветнай вайны. 

    2. Якімі падзеямі пачалася Вялікая Айчынная вайна? 

    3. Прэм’ер-міністрам Велікабрытаніі ў час Другой сусветнай вайны, адным з ініцыятараў і актыўных дзеячаў стварэння антыфашысцкай кааліцыі быў:

    а) Н.Чэмберлен; б) У.Чэрчыль; в) К.Этлі. 

    4. План “Барбароса” – гэта:

    а) германскі план вайны супраць СССР; б) план Германіі па захопу Польшчы; в) план Германіі па разгрому Францыі.

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) А.Петэн                        1) савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза;

    б) Я.Паўлаў                      2) савецкі падводнік, Герой Савецкага Саюза;

    в) А.Марэсьеў                  3) французскі маршал, кіраўнік Вішысцкага

    г) Д.Эйзенхаўэр                    прагерманскага ўрада Францыі;

    д) Г.Жукаў                       4) савецкі сяржант, герой абароны Сталінграда;

    е) А.Марынеска              5) амерыканскі генерал, камандуючы англа-

                                                  амерыканскімі войскамі ў 1944 – 1945 гг.;

                                             6) савецкі военачальнік, маршал, чатырохразовы

                                                 Герой Савецкага Саюза.

    6. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) “дзіўная вайна” –

    б)  аперацыя “Аверлорд” –

    в) бліцкрыг –

    г) “Свабодная Францыя” –

    7. Вызначце, якія падзеі адбываліся ў наступныя даты:

    а) 7 снежня 1941 г. –

    б) 17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г. –

    в) 28 лістапада – 1 снежня 1943 г. –

    г) 6, 9 жніўня 1945 г. –

    8. Растаўце ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці:

    а) Маскоўская бітва; б) савецка-фінляндская вайна; в) вызваленне тэрыторыі СССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; г) ліквідацыя блакады Ленінграда. 

    9. Вызначце, якое месца займае Вялікая Айчынная вайна ў агульным ходзе Другой сусветнай вайны.

    ІІ варыянт 

    1. Вызначце храналагічныя межы Вялікай Айчыннай вайны? 

    2. Якімі падзеямі пачалася Другая сусветная вайна? 

    3. Прэзідэнтам ЗША ў час Другой сусветнай вайны, адным з актыўных дзеячаў па стварэнню антыгітлераўскай кааліцыі быў:

    а) Г.Гувер; б) Ф.Рузвельт; в) Г.Трумэн. 

    4. План “Ост” прадугледжваў:

    а) план Германіі па нападзенню на СССР; б) план СССР па абароне ад Германіі; в) план Германіі па “ачышчэнню” тэрыторыі Савецкага Саюза, знішчэнню значнай часткі яго насельніцтва і засяленню тэрыторыі нямецкімі каланістамі.

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Ш.дэ Голь          1) савецкі лётчык, тройчы Герой Савецкага Саюза;

    б) Ф.Паўлюс          2) камандуючы Народна-вызваленчай арміі Югаславіі;

    в) А.Матросаў       3) нямецкі фельдмаршал, капітуляваў разам з сваёй

    г) І.Броз Ціта              6-й арміяй пад Сталінградам;

    д) І.Конеў              4) французскі генерал, арганізатар антыфашысцкай

    е) І.Кажадуб               барацьбы ў Францыі;

                                   5) савецкі салдат, закрыў сваім целам амбразуру

                                        варожага дзота, Герой Савецкага Саюза;

                                   6) савецкі маршал, Герой Савецкага Саюза.

    6. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) ленд-ліз –

    б) “Дарога жыцця”–

    в) “лінія Мажыно” –

    г) антыгітлераўская кааліцыя –

    7. Вызначце, якія падзеі адбываліся ў наступныя даты:

    а) 30 верасня 1941 г. – 20 красавіка 1942 г. –

    б) 5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г. –

    в) люты 1945 г. –

    г) 16 красавіка – 2 мая 1945 г. –

    8. Растаўце ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці:

    а) Патсдамская канферэнцыя; б) сустрэча савецкіх і амерыканскіх войскаў на Эльбе; в) адкрыццё другога фронта ў Еўропе; г) Нюрнбергскі працэс. 

    9. Вызначце, якая роля ў Другой сусветнай вайне належыць СССР?

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)