Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 10 клас : Гісторыя савецкай дзяржавы

    Гісторыя савецкай дзяржавы

    Праверачная работа па тэме:

    “Гісторыя савецкай дзяржавы: 1917 – 1939 гг.”

    І варыянт 

    І узровень

    1. 30 снежня 1922 г. адбылося:

    а) утварэнне РСФСР; б) утварэнне БССР; в) утварэнне СССР. 

    2. Хто з’яўляўся генеральным (першым) сакратаром ЦК РКП(б) (УКП(б), КПСС) у 1922 – 1953 гг.?

    ІІ узровень

    3. Хто з ніжэйпералічаных не адносіцца да прадстаўнікоў “белага” руху ў часы Грамадзянскай вайны:

    а) А.Калчак; б) І.Якір; в) А.Дзянікін; г) М.Юдзеніч; д) П.Урангель; е) А.Брусілаў. 

    4. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: М.Тухачэўскі, В.Блюхер, А.Ягораў, С.Будзённы, К.Варашылаў?

    ІІІ узровень

    5. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) СНК – ; б) НКУС (НКВД) – ; в) УЦВК (ВЦИК) – ; г) лікбез – ;

    д) нацыяналізацыя – ;     е) калектывізацыя – . 

    6. Устанавіце адпаведнасць: а) Ф.Дзяржынскі; б) А.Керанскі; в) Р.Чычэрын;                 г) М.Калінін; д) А.Луначарскі; е) С.Будзённы – 1) у 1917 г. міністр юстыцыі, ваенны і марскі міністр, старшыня Часовага ўрада; 2) стваральнік і кіраўнік УНК (ВЧК);            3) камандуючы 1-й коннай арміі ў гады Грамадзянскай вайны; 4) у 1917 – 1929 гг. народны камісар асветы; 5) у 1938 – 1946 гг. старшыня Вярхоўнага Савета СССР; 6) у 1918 – 1923 гг. народны камісар замежных спраў РСФСР, 1923 – 1930 гг. – народны камісар замежных спраў СССР.  

    IVузровень

    7. Вызначце характэрныя рысы новай эканамічнай палітыкі:

    а) увядзенне харчпадатка; б) дазвол свабоднага гандлю; в) увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці; г) дазвол арэнды і кааперацыі; д) забарона выкарыстання наёмнай працы; е) ліквідацыя “ураўнілаўкі”.  

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя гістарычныя падзеі:

    а) пераход да новай эканамічнай палітыкі; б) падпісанне пакта Молатава – Рыбентропа; в) пачатак індустрыялізацыі; г) ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 

    V узровень

    9. Растлумачце сэнс паняцця “рэпрэсіі”. Выкажыце свае адносіны да рэпрэсій  у   1930-я гады ў СССР. 

    10. Дакажыце, што ў СССР у 1920-я гады склаўся аўтарытарны палітычны рэжым.

      

    Праверачная работа па тэме:

    “Гісторыя савецкай дзяржавы: 1917 – 1939 гг.”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. У студзені 1918 г. на ІІІ Усерасійскім з’езде Саветаў адбылося:

    а) абвяшчэнне РСФСР; б) абвяшчэнне ЗСФСР; в) абвяшчэнне СССР. 

    2. Хто з’яўляўся кіраўніком бальшавіцкай партыі ў 1903 – 1922 гг., першым старшынёй Савета Народных Камісараў Савецкай Расіі і СССР? 

    ІІ узровень

    3. Хто з ніжэйпералічаных не адносіцца да прадстаўнікоў “чырвоных”, герояў Грамадзянскай вайны: а) М.Тухачэўскі; б) Л.Карнілаў; в)  А.Каледзін;  г) В.Чапаеў;    д) К.Варашылаў; е) В.Блюхер. 

    4. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: Р.Зіноўеў, Л.Каменеў, М.Бухарын, А.Рыкаў, М.Томскі?

    ІІІ узровень

    5. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) ВРК – ; б) ГОЭЛРО – ; в) РВСР – ; г) УНК (ВЧК) – ; д) індустрыялізацыя – ;

    е) атэізм 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Я.Свярдлоў; б) Л.Троцкі; в) М.Фрунзэ; г) М.Літвінаў; д) Р.Арджанікідзэ; е) С.Кіраў – 1) адзін з кіраўнікоў ЦК УКП(б), забіты 1 снежня 1934 г.; 2) у 1930 – 1939 гг. – народны камісар замежных спраў; 3) кіраўнік ВРК Петраградскага Савета ў 1917 г., старшыня РВСР у 1918 – 1922 гг.; 4) начальнік штаба Чырвонай Арміі, у 1925 г. народны камісар па ваенных і марскіх справах; 5) старшыня УЦВК Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у 1918 – 1919 гг.; 6) адзін з кіраўнікоў палітыкі індустрыялізацыі, народны камісар цяжкай прамысловасці ў 1932 – 1937 гг.   

    IV узровень

    7. Вызначце характэрныя рысы палітыкі “ваеннага камунізму”:

    а) ліквідацыя прыватнага гандлю; б) ліквідацыя харчразвёрсткі; в) нацыяналізацыя прамысловасці; г) увядзенне “ураўнілаўкі” у дзяржаўна-размеркавальнай сістэме;       д) ліквідацыя працоўных армій; е) развіццё таварна-грашовых адносін. 

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя гістарычныя падзеі:

    а) пачатак палітыкі калектывізацыі ў СССР; б) прыняцце другой “сталінскай” Канстытуцыі СССР, якая атрымала назву Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”;    в) скліканне Устаноўчага сходу; г) Грамадзянская вайна ў Расіі. 

    V узровень

    9. Растлумачце сэнс паняцця “культ асобы”. Выкажыце свае адносіны да гэтай з’явы ў савецкім грамадстве. 

    10. Ці згодны вы з тым, што ў СССР у 1930-я гады сфарміраваўся таталітарны палітычны рэжым? Свой адказ абгрунтуйце.

                                                               

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)