Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 9 клас : Расійская дзяржава і славянскія краіны

    Расійская дзяржава і славянскія краіны

    Праверачная работа па тэме:

    “Расійская дзяржава і славянскія краіны ў ХІХ – пачатку ХХ ст.”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто быў апошнім царом Расійскай імперыі:

    а) Аляксандр ІІ; б) Аляксандр ІІІ; в) Мікалай ІІ? 

    2. Калі ў Расійскай імперыі адбылася адмена прыгоннага права:

    а) 19 лютага 1861 г.; б) 19 лютага 1862 г.; в) 19 лютага 1863 г.? 

    ІІ узровень

    3. Расія пасля абвяшчэння Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. стала на шлях фарміравання новай формы дзяржаўнага кіравання:

    а) парламенцкай рэспублікі; б) абмежаванай (парламенцкай) манархіі;                       

    в) неабмежаванай манархіі. 

    4. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) М.Балакіраў; б) І.Шышкін; в) А.Барадзін; г) М.Мусаргскі; д) М.Рымскі-Корсакаў? 

    ІІІ узровень

    5. Рускіх дваран-рэвалюцыянераў у 1820-я гг., якія выступалі за знішчэнне самадзяржаўя і прыгонніцтва ў Расіі, называлі... 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) П.Нахімаў                    1) адзін з кіраўнікоў Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў;

    б) П.Пестэль                    2) рускі флатаводзец і адмірал часоў Крымскай вайны;

    в) М.Пірагоў                    3) рускі мораплавац, адкрывальнік Антарктыды;

    г) Ф.Белінсгаўзен            4) выдатны рускі медык-хірург;

    д) Д.Мендзялееў              5) рэвалюцыянер, які стаяў ля вытокаў народніцкага руху;

    е) А.Герцэн                      6) славуты рускі вучоны-хімік. 

    ІV узровень

    7. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) ПСР – ; б) кадэты – ; в) “Таварыства перасоўнікаў” – ; г) Дзяржаўная дума – . 

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) Лютаўская рэвалюцыя; б) руска-японская вайна; в) Айчынная вайна; г) выданне Маніфеста ад 17 кастрычніка аб дэмакратычных свабодах. 

    V узровень

    9. Ахарактарызуйце вынікі першай рускай рэвалюцыі. 

    10. Раскрыйце ролю Расіі ў станаўленні незалежнасці паўднёваславянскіх народаў.

     

    Праверачная работа па тэме:

    “Расійская дзяржава і славянскія краіны ў ХІХ – пачатку ХХ ст.”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Якога рускага цара-рэфарматара празвалі “Вызваліцелем”:

    а) Аляксандра І; б) Мікалая І; в) Аляксандра ІІ? 

    2. Калі адбылося паўстанне дзекабрыстаў ў Расіі:

    а) 14 снежня 1812 г.; б) 14 снежня 1825 г; в) 14 студзеня 1826 г.? 

    ІІ узровень

    3. Расія да 1905 г. па форме дзяржаўнага кіравання была:

    а) парламенцкай рэспублікай; б) абмежаванай (парламенцкай) манархіяй;                         в) неабмежаванай манархіяй. 

    4. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) І.Крамской; б) І.Рэпін; в) В.Сурыкаў; г) І.Тургенеў; д) В.Васняцоў? 

    ІІІ узровень

    5. Рускіх рэвалюцыянераў ў 1870 – 1880-х гг., якія выступалі за пабудову ў Расіі сацыялістычнага ладу, абмінаючы капіталістычную стадыю развіцця, называлі... 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Кутузаў                   1) славуты рускі вучоны-матэматык;

    б) К.Рылееў                     2) рускі пісьменнік, стаяў ля вытокаў народніцкага руху;

    в) М.Лабачэўскі              3) галоўнакамандуючы рускай арміяй у час Айчыннай вайны;

    г) І.Крузенштэрн            4) адзін з кіраўнікоў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў;

    д) А.Папоў                      5) адмірал, кіраўнік першай рускай кругасветнай экспедыцыі;

    е) М.Чарнышэўскі          6) вучоны-фізік, вынаходнік радыё. 

    IV узровень

    7. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) РСДРП – ; б) акцябрысты – ; в) “Магутная кучка” – ; г) Маніфест – . 

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) Кастрычніцкая рэвалюцыя; б) Крымская вайна; в) руска-турэцкая вайна, вызваленне Балгарыі; г) першая руская рэвалюцыя. 

    V узровень

    9. Вызначце вынікі Лютаўскай рэвалюцыі. 

    10. Ахарактарызуйце становішча славянскіх народаў у ХІХ – пачатку ХХ ст.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)