Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 9 клас : ЗША і Лацінская Амерыка ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

    ЗША і Лацінская Амерыка ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

    І варыянт 

    1. Адзначце, калі адбылася Грамадзянская вайна ў ЗША? 

    2. Пазнайце гістарычную асобу:

    16-ты прэзідэнт ЗША, выступіў з ініцыятывай захавання адзінства ЗША ў Грамадзянскай вайне, адмяніў рабства ў ЗША. 

    3. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Т.Джэферсан; б) У.Бутс; в) Р.Э.Лі; г) У.Лінч; – 1) трэці прэзідэнт ЗША, праціўнік рабства; 2) забойца А.Лінкальна; 3) генерал, камандуючы арміяй Поўдня ў Грамадзянскай вайне; 4) амерыканскі расіст, прыхільнік фізічнай расправы над чорнаскурымі і тымі белымі, хто ім дапамагае. 

    4. Дайце азначэнне паняццю “фермерская гаспадарка”. 

    5. Сфарміруйце лагічныя пары: а) Каліфорнія; б) “залатая ліхаманка”; в) дыскрымінацыя; г) абаліцыянізм; д) становішча чорнаскурых і індзейцаў; е) Канфедэрацыя; ж) раскол ЗША; з) Дж.Браўн. 

    6. Працягніце лагічны ланцужок:

    Увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці – прыняцце Гомстэд-акта – выданне пракламацыі аб вызваленні рабоў – ?

    Свой адказ растлумачце. 

    7. Вызначце прычыны Грамадзянскай вайны ў ЗША. 

    8. Выкарыстоўваючы наступныя паняцці – ЗША, Дж.Манро, “Амерыка для амерыканцаў”, Лацінская Амерыка, “Амерыка для ЗША”, калоніі – ахарактарызуйце знешнюю палітыку ЗША ў ХІХ – пачатку ХХ ст. 

     

    ІІ варыянт 

    1. Адзначце, хто ўдзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў ЗША? 

    2. Пазнайце гістарычную асобу:

    Генерал, галоўнакамандуючы арміяй Поўдня пад час Грамадзянскай вайны. 

    3. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Т.Джэферсан; б) У.Грант; в) Дж.Браўн; г) Дж.Манро – 1) пяты прэзідэнт ЗША, прыхільнік лозунгу “Амерыка для амерыканцаў” у знешняй палітыцы; 2) генерал, камандуючы арміяй Поўначы ў Грамадзянскай вайне; 3) трэці прэзідэнт ЗША, праціўнік рабства;       4) амерыканскі фермер, актыўны прыхільнік вызвалення рабоў. 

    4. Дайце азначэнне паняццю “плантацыйная гаспадарка” 

    5. Сфарміруйце лагічныя пары: а) “Дзікі Захад”; б) піянеры;                 в) індзейцы; г) Поўнач; д) рэзервацыі; е) фермерская гаспадарка;         ж) дэмакратычная партыя; з) захаванне рабства. 

    6. Працягніце лагічны ланцужок:

    1803 г. – Луізіяна; 1819 г. – Фларыда; 1845 г. – Тэхас; 1846 г. – Арэгон; 1848 г. – Новая Мексіка; 1867 г. – ?

    Свой адказ растлумачце. 

    7. Вызначце вынікі Грамадзянскай вайны ў ЗША. 

    8. Выкарыстоўваючы наступныя паняцці – прэзідэнт, Кангрэс, дэмакратычная партыя, рэспубліканская партыя – ахарактарызуйце дзяржаўны лад ЗША.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)