Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 9 клас : Еўропа ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

    Еўропа ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

    І варыянт 

    1. Хто быў імператарам Францыі ў 1804 – 1814 (1815) гг.:

    А) Напалеон І; Б) Напалеон ІІ; В) Напалеон ІІІ? 

    2. Якія падзеі адбываліся ў краінах Еўропы ў 1848 – 1849 гг.:

    А) напалеонаўскія войны; Б) буржуазныя рэвалюцыі; В) прамысловая рэвалюцыя? 

    3. Рэвалюцыйнае вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства называецца:

    А) марксізм; Б) сацыялізм; В) імперыялізм. 

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    А) Дж.Гарыбальдзі            1) нямецкі філосаф-марксіст;

    Б) Вільгельм І                     2) кароль Францыі ў 1830 – 1848 гг.;

    В) Ф.Энгельс                      3) італьянскі патрыёт, аб’яднальнік Італіі;

    Г) Луі Філіп                        4) кароль Прусіі, імператар аб’яднанай

                                                     Германіі. 

    5. Дайце азначэнне паняццю прамысловая рэвалюцыя. 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    А) рамантызм                             1) Стэндаль; 2) І.В.Гётэ;

    Б) рэалізм                                    3) А.Рэмбо; 4) П.Верлен;

    В) дэкадэнцтва                           5) В.Скот; 6) Ч.Дзікенс. 

    7. Назавіце гістарычныя паняцці:

    А) рост гарадоў, гарадскога насельніцтва – гэта...

    Б) нямецкі парламент называецца...

    В) прафсаюзны рабочы рух у Велікабрытаніі ў другой палове ХІХ ст. называецца...

    Г) арганізацыя, якая аб’ядноўвала рабочыя сацыялістычныя партыі розных краін у 1889 – 1914 гг., называецца... 

    8. Растлумачце, што аб’ядноўвае наступных людзей: В.Лібкнехт, А.Бебель, Ж.Жарэс, Дж.Макдональд. 

    9. Параўнайце палітычны лад Велікабрытаніі, Францыі і Германіі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Вызначце агульныя і адметныя рысы.

     

    II варыянт 

    1. Хто быў першым канцлерам аб’яднанай Германскай імперыі:

    А) А.Бебель; Б) О. фон Бісмарк; В) В.Лібкнехт? 

    2. Якія падзеі адбываліся ў краінах Еўропы ў 1800 – 1815 гг.:

    А) напалеонаўскія войны; Б) буржуазныя рэвалюцыі; В) прамысловая рэвалюцыя? 

    3. Справядлівы грамадскі лад, заснаваны на ўсеагульнай роўнасці і адсутнасці прыватнай уласнасці называецца:

    А) феадалізм; Б) капіталізм; В) сацыялізм. 

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    А) Дж.Мадзіні                 1) нямецкі філосаф, заснавальнік марксізма;

    Б) Напалеон ІІІ                2) імператар Германіі ў 1888 – 1918 гг.;

    В) К.Маркс                       3) імператар Францыі ў 1852 – 1870 гг.;

    Г) Вільгельм ІІ                 4) італьянскі патрыёт, рэвалюцыянер. 

    5. Дайце азначэнне паняццю аграрная рэвалюцыя. 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    А) рамантызм                         1) К.Манэ; 2) Э.Дэлакруа;

    Б) рэалізм                                3) Э.Дэга; 4) Г.Курбэ;

    В) імпрэсіянізм                       5) Ж.Міле; 6) Ф.Гойя. 

    7. Назавіце гістарычныя паняцці:

    А) абнаўленне, удасканаленне асобных бакоў сацыяльна-эканамічнага, палітычнага жыцця называецца...

    Б) вышэйшы заканадаўчы орган улады ў Велікабрытаніі называецца...

    В)  выключнае права вытворчасці ці гандлю, якое належыць адной асобе, групе асоб або дзяржаве называецца...

    Г) міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвала рабочых розных краін у 1864 – 1876 гг., называецца... 

    8. Растлумачце, што аб’ядноўвае наступныя паняцці: Лейбарысцкая партыя, Аб’яднаная сацыялістычная партыя, СДПГ? 

    9. Ахарактарызуйце знешнюю палітыку Велікабрытаніі, Францыі і Германіі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Вызначце агульныя і адметныя рысы.

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)