Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 8 клас : Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    І варыянт 

    1. Якой краінай з 1368 па 1644 гг. кіравала дынастыя Мін:

    а) Японіяй; б) Індыяй; в) Кітаем? 

    2. Сёгунат – гэта:   а) сістэма дзяржаўнага кіравання ў Японіі; б) форма праўлення ў Кітаі; в) сістэма дзяржаўнай улады ў Індыі. 

    3. У 1526 г. Індыя была заваявана і аб’яднана пад уладай:

    а) Вялікіх Маголаў; б) партугальцаў; в) кітайскага імператара. 

    4. Галандскіх каланістаў у Паўднёвай Афрыцы называлі:

    а) галамі; б) бурамі; в) гатэнтотамі. 

    5. Вызначце, што лішняе ў дадзеным пералічэнні:

    а) індуізм; б) сінтаізм; в) канфуцыянства; г) будызм; д) даасізм. 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Іэясу Такугава                1) магутнейшы султан Асманскай імперыі;

    б) Даргон                            2) сёгун, аб’яднальнік Японіі;

    в) Акбар                              3) маньчжурскі правадыр, заваявальнік Кітая;   

    г) Сулейман І Пышны       4) правіцель Магольскай імперыі ў 1556 –

                                                     1605 гг.

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) дзяржава маратхаў               1) дзяржава ў Афрыцы, у басейне р.Нігер;

    б) Асманская імперыя              2) краіна ў Паўночнай Афрыцы, частка

    в) каралеўства Ашанці                  Асманскай імперыі;

    г) Егіпет                                     3) дзяржава ў цэнтральнай і паўднёвай 

                                                            частцы паўвострава Індастан;

                                                       4) дзяржава ў трох частках свету.

    8. Аб’яднайце ніжэйпрапанаваныя паняцці ў лагічныя пары:

    а) Мацуа Басё, б) ікебана, в) Тадж-Махал, г) букет кветак, д) янычар,   е) хайку; ж) Шах-Джахан, з) воін асманскай арміі. 

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) бітва пры Лепанта; б) праўленне Сулеймана І Пышнага; в) уварванне ў Егіпет французскіх войскаў пад камандаваннем Напалеона Банапарта;  г) заваяванне туркамі-асманамі Канстанцінопаля. 

    10. Растлумачце, у чым сутнасць палітыкі еўрапейскіх дзяржаў у адносінах да афрыканскіх краін у новы час?

    ІІ варыянт 

    1. Якой краінай з 1644 па 1912 гг. кіравала дынастыя Цын:

    а) Кітаем; б) Індыяй; в) Японіяй? 

    2. Сёгун – гэта:   а) кітайскі правіцель; б) імператар Японіі; в) галоўны военачальнік, правіцель Японіі. 

    3. З сярэдзіны XVIII ст. тэрыторыю Індыі пачынае заваёўваць і ператвараць у сваю калонію:

    а) Партугалія; б) Вялікабрытанія; в) Францыя. 

    4. Адзінай хрысціянскай дзяржавай у Афрыцы на працягу сярэдневякоўя і новага часу з’яўлялася:   а) Эфіопія; б) Егіпет; в) Конга. 

    5. Вызначце, што лішняе ў дадзеным пералічэнні:

    а) Хакайда; б) Цэйлон; в) Хонсю; г) Тайвань; д) Кюсю; е) Сікоку? 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Мацуа Басё           1) заснавальнік Магольскай імперыі;

    б) Бабур                     2) султан Асманскай імперыі ў канцы XVIII ст.;

    в) Шываджы             3) славуты японскі паэт;

    г) Селім ІІІ                4) правіцель дзяржавы маратхаў. 

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Японія                                       1) Пекін;

    б) Магольская імперыя               2) Стамбул;

    в) Кітай                                         3) Эда, Кіёта;

    г) Асманская імперыя                 4) Дэлі. 

    8. Аб’яднайце ніжэйпрапанаваныя паняцці ў лагічныя пары:

    а) ісламскія багасловы-святары; б) канфуцыянства; в) Тадж-Махал;      г) японская скульптура; д) Агра; е) павага продкаў і старэйшых;            ж) улемы; з) нецкэ. 

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:   а) бітва пры Плесі;                 б) заваяванне Кітая маньчжурамі; в) заваяванне Індыі Вялікімі Маголамі; г) сялянскія паўстанні ў Кітаі супраць дынастыі Мін. 

    10. Растлумачце, у чым сутнасць палітыкі самаізаляцыі, якую праводзілі ў новы час Японія і Кітай?

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)