Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 8 клас : Расія ў XVI - XVIII стст.

    Расія ў XVI - XVIII стст.

    Праверачная работа па тэме:

    “Расія ў XVIXVIIIстст.”

    І варыянт 

    1. Хто з правіцеляў ўпершыню ў гісторыі Рускай дзяржавы абвясціў сябе царом:

    а) Іван IVВасільевіч; б) Фёдар Іванавіч; в) Барыс Гадуноў? 

    2. У якім годзе ў Расіі пачала правіць дынастыя Раманавых:

    а) 1613 г.; б) 1645 г.; в) 1676 г.? 

    3. У 1670 – 1671 гг. у Расіі адбылося казацка-сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам:

    а) Івана Балотнікава; б) Сцяпана Разіна; в) Емельяна Пугачова. 

    4. Орган улады ў Расійскай дзяржаве ў XVI – XVIIстст., які складаўся з найзнатнейшых і найбуйнейшых феадалаў і меў істотны уплыў на кіраванне краінай:

    а) Выбраная рада; б) Баярская дума; в) Гаспадарская рада. 

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Ілжэдзмітрый ІІ                     1) кіраўнік казацка-сялянскага паўстання;

    б) Васіль Шуйскі                       2) вядомы рускі скульптар XVIIIст.;

    в) Дзмітрый Пажарскі               3) самазванец, “тушынскі вор”;

    г) Ф.Ушакоў                               4) баярын, выбраны цар у 1606 – 1610 гг.;

    д) Е.Пугачоў                              5) славуты рускі флотаводзец XVIIIст.;

    е) Ф.Шубін                                 6) князь, адзін з кіраўнікоў народнага апалчэння супраць

                                                              палякаў у 1612 г.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1549 г.                             1) прыняцце Пятром І тытула імператара;

    б) 1721 г.                             2) руска-турэцкая вайна;

    в) 1762 – 1796 гг.               3) скліканне першага ў Расіі Земскага сабора;

    г) 1768 – 1774 гг.               4) праўленне Кацярыны ІІ.

     

    7. Пазнайце і назавіце чалавека, аб якім ідзе гаворка: “Рускі вучоны-прыродазнавец, паэт, гісторык. Выхадзец з сям’і прыгонных. Пешшу прыйшоў ад ўзбярэжжа Белага мора ў Маскву. Вучыўся ў Германіі. Пры яго ўдзеле быў адкрыты першы ў Расіі Маскоўскі ўніверсітэт”. 

    8. Растлумачце паняцці:

    а) Саборнае улажэнне – гэта...

    б) калегіі – гэта...

    в) перыяд у гісторыі Расіі, які характарызаваўся вострай палітычнай барацьбой за маскоўскі трон, замежнай інтэрвенцыяй і сялянскімі выступленнямі называўся...

    г) напаўрэгулярнае войска, якое было створана ў сярэдзіне XVIст. і было аснашчана агнястрэльнай зброяй, называлася... 

    9. Ахарактарызуйце асноўныя накірункі знешняй палітыкі Кацярыны ІІ. 

    10. Для адных ён “то акадэмік, то герой, то мораплавац, то цясляр”, цар-асветнік, для іншых “дэспат і тыран”. Растлумачце, чаму так?

     Праверачная работа па тэме:

    “Расія ў XVIXVIIIстст.”

    ІІ варыянт 

    1. Хто быў першым царом з дынастыі Раманавых:

    а) Міхаіл Фёдаравіч; б) Аляксей Міхайлавіч; в) Пётр Аляксеявіч? 

    2. Які перыяд ахоплівае ў гісторыі Расіі так званы “Смутны час”:

    а) 1533 – 1584 гг.; б) 1584 – 1598 гг.: в) 1598 – 1613 гг.? 

    3. У 1773 – 1775 гг. у Расіі адбылося сялянска-казацкае паўстанне пад кіраўніцтвам:

    а) Івана Балотнікава; б) Сцяпана Разіна; в) Емельяна Пугачова. 

    4. Саслоўна-прадстаўнічы орган у Расіі ў XVI – XVIIстст. называўся:

    а) Сойм; б) Баярская дума; в) Земскі сабор. 

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Ілжэдзмітрый І               1) князь, дзяржаўны дзеяч, паплечнік Пятра І;

    б) Барыс Гадуноў               2) вядомы рускі жывапісец XVIIст.;

    в) Кузьма Мінін                  3) самазванец на расійскім троне ў 1605 – 1606 гг.;

    г) А.Д.Меншыкаў               4) славуты военачальнік XVIIIст.;

    д) А.В.Сувораў                   5) першы выбарны цар у Расіі ў 1598 – 1605 гг.;

    е) Сімон Ушакоў                6) купец, земскі стараста ў Ніжнім Ноўгарадзе, адзін з

                                                     арганізатараў народнага апалчэння супраць палякаў у 1612 г.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1547 г.                                1) руска-турэцкая вайна;

    б) 1649 г.                                2) прыняцце Іванам Грозным царскага тытула;

    в) 1700 – 1721 гг.                   3) прыняцце Саборнага ўлажэння;

    г) 1787 – 1791 гг.                   4) Паўночная вайна.

     

    7. Пазнайце і назавіце чалавека, аб якім ідзе гаворка: “Адзін з самых таленавітых людзей свайго часу, выхадзец з тэрыторыі сучаснай Беларусі, арганізатар друкарні ў Маскве, друкар першай дакладна датаванай кнігі на тэрыторыі Расіі. Вымушаны быў пакінуць Маскоўскае царства і працягваў сваю дзейнасць на тэрыторыі ВКЛ”. 

    8. Растлумачце паняцці:

    а) інтэрвенцыя – гэта...

    б) сенат – гэта...

    в) палітыка дзяржаўнага тэрору, накіраваная супраць баяр, умацаванне цэнтральнай улады Іванам Грозным атрымала ў гісторыі Расіі назву...

    г) пастаянныя галіновыя органы кіравання ў Маскоўскай дзяржаве ў другой палове XVI – XVIIст. называліся... 

    9. Ахарактарызуйце асноўныя  накірункі знешняй палітыкі Івана Грознага. 

    10. Кажуць, што Пётр І “прарубіў акно” ў Еўропу. Растлумачце, што гэта азначае?

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)