Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 8 клас : Еўропа ў XVI - XVII cтст.

    Еўропа ў XVI - XVII cтст.

    І варыянт

    1. Польскі вучоны-астраном, аўтар працы “Пра абарачэнне нябесных сфер”, стваральнік новай геліяцэнтрычнай сістэмы свету – гэта:

    а) М.Капернік; б) І.Кеплер; в) Д.Бруна. 

    2. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: Т.Мор, Э.Ратэрдамскі,         У. фон Гутэн, Т.Кампанела – а) вядомыя мараплаўцы; б) славутыя мастакі эпохі Адраджэння; в) пісьменнікі, гуманісты-летуценнікі. 

    3. У 1566 – 1609 гг. у Нідэрландах адбываецца:

    а) рэвалюцыя; б) рэфармацыя; в) перамога контррэфармацыі. 

    4. Пазнайце гістарычную асобу: У 1519 г. гэты партугальскі мараплавец, які знаходзіўся на службе ў Іспаніі, распачаў сваю доўгую экспедыцыю на Малукскія астравы не вакол Афрыкі, а ўзяўшы курс на паўднёвы захад, уздоўж Амерыкі. Абагнуўшы Амерыку, ён перасёк велізарны акіян, які назваў Ціхім і высадзіўся на Філіпінскіх астравах. У сутычцы з мясцовымі абарыгенамі ён быў забіты, але адзін карабель з яго экспедыцыі здолеў завяршыць падарожжа і ў 1522 г. вярнуўся ў Іспанію, здейсніўшы, такім чынам, першае кругасветнае падарожжа. 

    5. Растлумачце, хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Ф.Рабле; б) В. да Гама; в) У.Шэкспір; г) М. дэ Сервантэс. 

    6. Утварыце лагічныя пары: а) Ж.Кальвін; б) Т.Мюнцэр; в) гугеноты;              

     г) Жэнева; д) сялянская вайна ў Германіі; е) гёзы; ж) Францыя; з) Нідэрланды. 

    7. Вызначце прычыны Нідэрландскай рэвалюцыі: а) рэлігійныя супярэчнасці паміж нідэрландцамі-пратэстантамі і іспанцамі-католікамі; б) продаж індульгенцый каталіцкай царквой; в) павелічэнне іспанскімі ўладамі падаткаў для жыхароў Нідэрландаў; г) масавае знішчэнне нідэрландцамі насельніцтва Іспаніі; д) імкненне жыхароў Нідэрландаў вызваліцца з-пад іспанскага панавання. 

    8. Расстаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) пачатак рэлігійных войнаў ў Францыі; б) узнікненне кальвінізму ў Швейцарыі; в) Нанцкі эдыкт; г) Варфаламееўская ноч. 

    9. Грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы ў Еўропе ў XVI ст., атрымаў назву… 

    10. Рэзкая змена дзяржаўнага ладу ці палітычнага рэжыму ў краіне, якая суправаджаецца ўзброенным паўстаннем, называецца…

    ІІ варыянт 

    1. Славуты італьянскі мастак, архітэктар, скульптар, інжынер, вынаходнік, адзін з самых вялікіх дзеячаў эпохі Адраджэння – гэта:

    а) Данатэла; б) Дантэ Аліг’еры; в) Леанарда да Вінчы. 

    2. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб: Ц.Браге, Г.Галілей, І.Ньютан, Р.Дэкарт – а) вядомыя вучоныя эпохі Адраджэння; б) славутыя пісьменнікі; в) актыўныя дзеячы Рэфармацыі. 

    3. У 1562 – 1594 гг. у Францыі адбываюцца:

    а) рэлігійныя войны; б) рэвалюцыя; в) вайна за незалежнасць. 

    4. Пазнайце гістарычную асобу: Гэты чалавек па адной з версій родам з італьянскага горада Генуя, але знаходзіўся на службе ў Іспаніі. У 1492 г. ён адправіўся шукаць заходні шлях у Індыю праз Атлантычны акіян і адкрыў новыя землі, якія назваў Вест-Індыяй. Да канца свайго жыцця ён так і не даведаўся, што адкрытыя ім землі не Індыя, а новы мацярык. 

    5. Растлумачце, хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) І.Босх; б) П.Брэйгель-старэйшы; в) Б.Дыяш; г) А.Дзюрэр. 

    6. Утварыце лагічныя пары: а) І.Лаёла; б) індульгенцыя; в) ордэн езуітаў;         

      г) дараванне грахоў; д) Генрых VIII; е) англіканская царква; ж) кальвіністы;   

    з) Нідэрланды. 

    7. Вызначце вынікі Нідэрландскай рэвалюцыі: а) рэвалюцыя была падаўлена іспанскімі ўладамі; б) Іспанія захавала сваю ўладу над Паўднёвымі Нідэрландамі; в) Іспанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Злучаных правінцый (Галандыі); г) Галандыя стала першай буржуазнай рэспублікай у Еўропе; д) каталіцкая царква захавала сваё панаванне ў Нідэрландах. 

    8. Расстаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) рэлігійная вайна ў Германіі; б) выступленне М.Лютэра супраць папы рымскага; в) сялянская вайна ў Германіі; г) адлучэнне папам рымскім М.Лютэра ад царквы. 

    9. Палітыка каталіцкай царквы, накіраваная супраць розных пратэстанцкіх вучэнняў, атрымала назву… 

    10. Новае рэлігійнае вучэнне, якое аддзялілася ад каталіцкай царквы ў час Рэфармацыі, і ў межах якога сфарміравалася некалькі плыняў, атрымала назву...

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)