Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 8 клас : Амерыка ў XVIІ - XVIII стст. і Французская рэвалюцыя

    Амерыка ў XVIІ - XVIII стст. і Французская рэвалюцыя

    Праверачная работа па тэме:

    “Амерыка ў XVIIXVIIIстст. і Французская буржуазная рэвалюцыя”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто з’яўляецца першым прэзідэнтам ЗША:

    а) Д.Вашынгтон; б) Т.Джэферсан; в) Б.Франклін? 

    2. Калі адбываліся падзеі Французскай буржуазнай рэвалюцыі:

    а) 1775 – 1783 гг.; б) 1783 – 1789 гг.; в) 1789 – 1799 гг.? 

    ІІ узровень

    3. Лацінскай Амерыкай называюць тэрыторыі:

    а) Паўночнай Амерыкі; б) Цэнтральнай Амерыкі; в) Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. 

    4. Еўрапейскі святар, гуманіст, прапаведнік хрысціянства ў Лацінскай Амерыцы Барталаме Лас Касас напісаў:

    а) “Гісторыю Амерыкі”; б) “Гісторыю Індый”; в) “Гісторыю індзейцаў”. 

    ІІІ узровень

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Дж.Адамс; б) Ж.П.Марат; в) Ж.Дантон; г) Л.Гош? 

    6. Выберыце з ніжэйпералічанага катэгорыі насельніцтва, што пражывалі на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі:

    а) крэолы; б) індзейцы; в) якабінцы; г) мулаты; д) кальвіністы; е) місіянеры? 

    IVузровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж датамі і гістарычнымі падзеямі:

    а) 26 жніўня 1789 г.            1) пачатак вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы;

    б) 9 лістапада 1799 г.         2) прыняцце Канстытуцыі ЗША;

    в) 1775 г.                              3) прыход да ўлады ў Францыі Напалеона Банапарта;

    г) 1787 г.                              4) прыняцце Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна.

     

    8. Дайце кароткія азначэнні наступным паняццям:

    а) ферма – ; б) калонія – ; в) тэрор – ; г) штат – . 

    V узровень

    9. Вызначце прычыны і вынікі вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы. 

    10. Растлумачце, у чым, на ваш погляд, заключаецца сусветнае значэнне Дэкларацыі незалежнасці ЗША?

       

    Праверачная работа па тэме:

    “Амерыка ў XVIIXVIIIстст. і Французская буржуазная рэвалюцыя”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Хто з’яўляўся актыўным дзеячам Французскай буржуазнай рэвалюцыі, кіраўніком партыі якабінцаў:

    а) Напалеон Банапарт; б) М.Рабесп’ер; в) Людовік XVI ? 

    2. Калі адбываліся падзеі вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы:

    а) 1775 – 1783 гг.; б) 1783 – 1789 гг.; в) 1789 – 1799 гг.? 

    ІІ узровень

    3. Амаль што ўсю тэрыторыю Лацінскай Амерыкі заваявалі дзве дзяржавы:

    а) Іспанія і Велікабрытанія; б) Велікабрытанія і Францыя; в) Іспанія і Партугалія. 

    4. Вядомай прадстаўніцай крэольскай культуры ў Мексіцы была:

    а) Хуана Інэс дэ ла Крус; б) Дзева Марыя; в) Марыя Антуанета. 

    ІІІ узровень

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Т.Джэферсан; б) Б.Франклін; в) Дж.Адамс; г) Р.дэ Ліль? 

    6. Выберыце з ніжэйпералічанага катэгорыі насельніцтва, што пражывалі на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі:

    а) самба; б) жырандысты; в) лютэране; г) метысы; д) негры; е) гуманісты? 

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж датамі і гістарычнымі падзеямі:

    а) 14 ліпеня 1789 г.             1) абвяшчэнне Францыі рэспублікай;

    б) 22 верасня 1792 г.           2) прызнанне Велікабрытаніяй незалежнасці ЗША;

    в) 1776 г.                              3) захоп Бастыліі, пачатак рэвалюцыі ў Францыі;

    г) 1783 г.                              4) абвяшчэнне ЗША.

     

    8. Дайце кароткія азначэнні наступным паняццям:

    а) плантацыя – ; б) метраполія – ; в) кангрэс – ; г) федэрацыя – . 

    V узровень

    9. Вызначце прычыны і вынікі Французскай буржуазнай рэвалюцыі. 

    10. Растлумачце, у чым, на ваш погляд, заключаецца сусветнае значэнне Дэкларацыі незалежнасці ЗША?

     

                                         

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)