Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 7 клас : Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    І варыянт

    1. Японцы называюць сваю краіну “Ніпон”, што азначае:

    а) “Краіна ўзыходзячага сонца”; б) “Краіна заходзячага сонца”;          в) “Краіна чырвонага  сонца”.

    2. Дынастыя Мін – гэта:

    а) дынастыя імператараў Японіі; б) японскі сёгунскі род; в) дынастыя імператараў Кітая?

    3. Якой дзяржавы з ніжэйпералічаных не існавала ў сярэдневякоўі на тэрыторыі Афрыкі:

    а) Малі; б) Мадагаскар; в) Сангаі; г) Эфіопія; д) Конга?

    4. Пазнайце гістарычную асобу:

    Гэта адзін з самых жорсткіх заваёўнікаў сярэдневякоўя, захапіў Сярэднюю Азію, Іран, Закаўказзе, Месапатамію, памёр у час падрыхтоўкі да пахода ў Кітай.

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Хулагу                      1) султан Асманскай імперыі, заваёўнік Візантыі;

    б) Мехмед ІІ                 2) прадстаўнік японскага сёгунскага роду;

    в) Чжу Юаньчжан       3) унук Чынгісхана, мангольскі валадар у  

    г) Асікага                          Сярэдняй Азіі;

                                          4) кіраўнік паўстання супраць манголаў у Кітаі,

                                              заснавальнік дынастыі Мін.

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж дзяржавамі і іх размяшчэннем:

    а) дзяржава інкаў                        1) Заходняя Афрыка, басейн ракі Нігер;

    б) дзяржава ацтэкаў                    2) усходняе ўзбярэжжа Афрыкі;

    в) Манаматапа                             3) тэрыторыя сучаснай Мексікі;

    г) Сангайская дзяржава              4) узбярэжжа Ціхага акіяна ў Паўднёвай

                                                              Амерыцы.

    7. Працягніце сказы:

    а) ваенны правіцель, вышэйшы военачальнік у Японіі называўся...

    б) асманскіх воінаў, якіх выхоўвалі з хлопчыкаў заваяваных народаў, пераважна са славянскіх, называлі...

    в) час мангольскага панавання ў Кітаі ўвайшоў у гісторыю пад назвай эпоха дынастыі...

    г) кіпу... 

    8. Выпраўце гістарычныя  памылкі:

     

    ІІ варыянт

    1. Кітайцы называлі сваю краіну:

    а) “Вялікая дзяржава”; б) “Паднябесная імперыя”; в) “Кітайскае царства”.

    2. Мінамота – гэта:

    а) дынастыя імператараў Японіі; б) японскі сёгунскі род; в) дынастыя імператараў Кітая?

    3. Якой дзяржавы з ніжэйпералічаных не існавала ў Познім сярэдневякоўі на тэрыторыі Амерыкі:

    а) дзяржава альмекаў; б) дзяржава ацтэкаў; в) дзяржава інкаў?

    4. Пазнайце гістарычную асобу:

    Ён – заснавальнік магутнай у будучым дзяржавы на тэрыторыі Малай Азіі, названай па яго імені.

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Улугбек            1) унук Чынгісхана, заваявальнік Кітая;

    б) Баязід І             2) правіцель Сангайскай дзяржавы; 

    в) Хубілай            3) султан Асманскай імперыі, заваявальнік

    г) Алі Бер                 Балканскага паўвострава;

                                  4) унук Цімура, правіцель у Сярэдняй Азіі, вядомы

                                      матэматык і астраном.

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж дзяржамі і асноўнымі ў іх рэлігіямі:

    а) Малі                                          1) хрысціянства;

    б) Дэлійскі султанат                    2) іслам;

    в) Эфіопія                                     3) канфуцыянства і будызм;

    г) Кітай                                         4) індуізм.

     

    7. Працягніце сказы:

    а) вышэйшае прывілеяванае саслоўе ў Японіі назавылася…

    б) зямельнае ўладанне ў Асманскай імперыі, якое давалася воінам за службу, называлася…

    в) ...Забаронены горад

    г) японскі тэатр, дзе акцёры ігралі ў масках, называецца...

    8. Выпраўце гістарычныя  памылкі:

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)