Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 7 клас : Славяне ў Познім сярэдневякоўі

    Славяне ў Познім сярэдневякоўі

    І варыянт

    1. На якія тры групы падзяліліся славянскія народы ў сярэдневякоўі:

    а) заходнія, усходнія, паўночныя; б) заходнія, усходнія, паўднёвыя;     в) заходнія, паўночныя, паўднёвыя?

    2. Кім быў Іван ІІІ Васільевіч:

    а) першым маскоўскім князем; б) вялікім князем маскоўскім, “гасударом усяе Русі”; в) першым рускім царом?

    3. Чым скончылася Кулікоўская бітва:

    а) маскоўскае войска пад камандаваннем Дзмітрыя Данскога пацярпела паражэнне ад войска Залатой Арды пад камандаваннем Мамая;            б) маскоўскае войска пад камандаваннем Дзмітрыя Данскога атрымала перамогу над войскам Вялікага княства Літоўскага; в) маскоўскае войска пад камандаваннем Дзмітрыя Данскога атрымала перамогу над войскам Залатой Арды пад камандаваннем хана Мамая?

    4. Як называлі прывілеяванае феадальнае саслоўе ў Польшчы:

    а) шляхта; б) дваранства; в) бюргерства?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Ян Жыжка                    1) кароль Сербіі ў 1331 – 1355 гг.;

    б) Ян Длугаш                   2) манах, заснавальнік Троіцкага манастыра;

    в) Стэфан Душан             3) чэшскі военачальнік, табарыт;

    г) Васіль ІІ                        4) вядомы візантыйскі і рускі іконапісец;

    д) Сергій Раданежскі       5) вядомы польскі гісторык XV ст.;

    е) Феафан Грэк                 6) маскоўскі князь у 1425 – 1462 гг, празваны

                                                   “Цёмным”.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1348 г.                  1) бітва на Косавым полі;

    б) 1389 г.                  2) адкрыццё Пражскага ўніверсітэта;

    в) 1410 г.                  3) захоп туркамі-асманамі Канстанцінопаля;

    г) 1453 г.                  4) Грунвальдская бітва.

    7. Вызначце паняцці для прапанаваных азначэнняў:

    а) дарадчы орган пры правіцелях у Чэхіі і Польшчы называўся...

    б) служылыя людзі ў Маскоўскай Русі, якія атрымлівалі за службу зямельныя ўладанні называліся...

    в) буйныя землеўладальнікі, найбольш радавітыя і багатыя феадалы ў Чэхіі – гэта...

    г) удзельнікі гусіцкіх войнаў, крайняе крыло руху гусітаў – гэта... 

    8. Выпраўце гістарычныя  памылкі:

    У канцы XV ст. Маскоўская Русь здолела вызваліцца з-пад турэцкага іга. Рашаючую ролю ў процістаянні Русі і туркаў-асманаў сыграла стаянне на рацэ Угры ў 1580 г., у якім ардынскае войска пад камандаваннем хана Ахмата адступіла перад войскам князя Васіля ІІІ.

    ІІ варыянт

    1. Якія народы адносяцца да заходняй групы славянскіх народаў:

    а) палякі, чэхі, славакі; б) палякі, беларусы, рускія; в) чэхі, славакі, сербы?

    2. Кім быў Дзмітрый Данскі:        а) военачальнікам Маскоўскай Русі; б) вялікім князем маскоўскім у 1359 – 1389 гг.; в) мітрапалітам кіеўскім, кіраўніком праваслаўнай царквы ў Русі?

    3. Чым скончылася Грунвальдская бітва:

    а) перамогай крыжаносцаў Тэўтонскага ордэна над аб’яднаным войскам Польшчы і ВКЛ; б) перамогай аб’яднанага войска Польшчы і ВКЛ над немцамі-крыжаносцамі; в) перамогай аб’яднанага войска Польшчы і ВКЛ над войскам Залатой Арды?

    4. Як называлі буйнейшых землеўладальнікаў у Польшчы:

    а) магнаты; б) баяры; в) паны?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Ян Гус                        1) славуты рускі іконапісец XV ст.;

    б) Казімір ІІІ Вялікі      2) сербскі воін, вызначыўся ў Косаўскай бітве; 

    в) Мілаш Абіліч            3) кіеўскі мітрапаліт у другой палове XІV ст.;

    г) Іван Каліта                 4) кароль Польшчы ў 1333 – 1370 гг.;

    д) Алексій                      5) вялікі князь Уладзімірскі і Маскоўскі ў 1325 –  е) Андрэй Рублёў               1340 гг.

                                            6) чэшскі прафесар-багаслоў, выступаў супраць

                                                 каталіцкай царквы і нямецкіх феадалаў.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1364 г.                                1) Кулікоўская бітва;

    б) 1380 г.                                2) стаянне на рацэ Угры;

    в) 1419 – 1434 гг.                  3) гусіцкія войны ў Чэхіі;

    г)  1480 г.                               4) адкрыццё Кракаўскага ўніверсітэта.

    7. Вызначце паняцці для прапанаваных азначэнняў:

    а) пастаянны савет з вашэйшай знаці пры маскоўскім вялікім князе называўся...

    б) гарадское насельніцтва (рамеснікі і гандляры) у Чэхіі і Германіі называлася...

    в) грамата ханаў Залатой Арды, якая давала рускім князям права на ўладу ў сваіх княствах – гэта...

    г) умацаваная пабудова (крэпасць) у цэнтры рускага горада – гэта...

    8. Выпраўце гістарычныя  памылкі:

    У канцы XV ст. паўднёвыя  славяне апынуліся пад уладай мангола-татараў. Рашаючая бітва адбылася на Куліковым полі ў 1389 г., у якой войска сербаў і баснійцаў пад камандаваннем сербскага князя Лазара пацярпела паражэнне ад войска мангола-татараў.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)