Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 7 клас : Заходняя Еўропа ў Познім Сярэднявякоўі

    Заходняя Еўропа ў Познім Сярэднявякоўі

    І варыянт 

    1. Якія краіны ўдзельнічалі ў Стогадовай вайне:

    а) Англія з Францыяй супраць Іспаніі; б) Англія супраць Францыі;                 

    в) Францыя з Германіяй супраць Англіі?

    2. Іаган Гутэнберг – гэта:

    а) германскі ювелір, вынаходнік кнігадрукавання; б) італьянскі скульптар і архітэктар; в) англійскі пісьменнік?

    3. Час з 1309 па 1377 гг., калі рэзідэнцыяй рымскіх пап быў не Рым, а горад Авіньён, называюць:

    а) Авіньёнскі “палон” пап; б) “Вялікі раскол” у каталіцкай царкве; в) “Папскі палон”у Авіньёне?

    4. Вызначце рысы эпохі Адраджэння:

    а) уздым навукі і мастацтва; б) цікавасць да Антычнасці (культуры Старажытнай Грэцыі і Рыма); в) засілле каталіцкай царквы; г) панаванне натуральнай гаспадаркі; д) развіццё гуманістычных ідэй?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Джота                  1) славуты італьянскі архітэктар;

    б) Ф.Петрарка         2) паэт-гуманіст, аўтар паэмы “Італія мая”;

    в) С.Батычэлі          3) італьянскі мастак, аўтар карціны “Нараджэнне Венеры”;

    г) Ф.Брунелескі      4) адзін з першых мастакоў Адраджэння.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1302 г.                  1) адкрыццё марскога шляху ў Індыю;

    б) 1347 – 1353 гг.    2) утварэнне адзінага каралеўства Іспанія;

    в) 1479 г.                  3) “Чорная смерць” у Еўропе;

    г) 1498 г.                  4) узнікненне Генеральных штатаў у Францыі.

    7. Вызначце паняцці для прапанаваных азначэнняў:

    а) вучэнне мысліцеляў Адраджэння, у цэнтры якога знаходзіўся чалавек ва ўсіх праявах яго жыцця, называецца...

    б) саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Іспаніі і Партугаліі, называецца...

    в) асноўны закон Свяшчэннай Рымскай імперыі, які замацаваў палітычную раздробленасць дзяржавы – гэта...

    г) манархія, якая абапіраецца на органы прадстаўніцтва розных саслоўяў, звычайна, дваран, духавенства, гараджан – гэта... 

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) першае кругасветнае падарожжа; б) адкрыццё Амерыкі; в) адкрыццё мыса Добрай Надзеі; г) асваенне партугальцамі заходняга ўзбярэжжа Афрыкі.

    1. Параўнайце дзяржаўны лад Францыі і Германіі ў Познім сярэдневякоўі. Вызначце агульныя і адметныя рысы.

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі: Пасля заканчэння Стогадовай вайны ў сярэдзіне XIV ст. у Англіі пачынаецца вайна паміж феадальнымі родамі Ланкастэраў і Йоркаў, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай вайны Пунсовай і Блакітнай ружы. Вайна завяршылася прыходам да ўлады каралёў з новай дынастыі Плантагенетаў і аслабленнем каралеўскай улады.

    ІІ варыянт 

    1. Якая вайна ішла ў Заходняй Еўропе ў 1337 – 1453 гг.:

    а) Стогадовая; б) Стошаснаццацігадовая; в) Вялікая?

    2. Дантэ Аліг’еры – гэта:       

    а) італьянскі паэт і мысліцель; б) італьянскі скульптар і мастак; в) германскі архітэктар?

    3. Час з 1378 па 1417 гг, калі ў каталіцкай царкве быў не адзін, а два і нават тры папы, называюць:

    а) “шматпапскі перыяд”; б) царкоўная вайна; в) “Вялікі раскол” у каталіцкай царкве?

    4. Вызначце рысы гуманізму:

    а) перавага замагільнага жыцця над зямным; б) найвышэйшая роля рэлігіі;    в) прызнанне чалавека найвышэйшай каштоўнасцю; г) разуменне чалавека як актыўнай, дапытлівай, дзейснай асобы; д) імкненне да адукаванасці?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Мазачыо         1) славуты пісьменнік і паэт, аўтар твора “Дэкамерон”;

    б) Д.Бакачыо      2) італьянскі мысліцель-гуманіст; 

    в) Данатэла         3) славуты італьянскі скульптар;

    г) Манэці             4) адзін з заснавальнікаў жывапісу Адраджэння;

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1358 г.                   1) вынаходства кнігадрукавання ў Еўропе;

    б) 1445 г.                   2) завяршэнне Рэканкісты ў Іспаніі;

    в) 1455 – 1485 гг.     3) паўстанне Жакерыя ў Францыі;

    г) 1492 г.                   4) вайна Пунсовай і Белай ружы ў Англіі.

    7. Вызначце паняцці для прапанаваных азначэнняў:

    а) саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Францыі, які складаўся з трох палат для прадстаўнікоў духавенства, феадалаў і гараджан, называецца...

    б) новы тып культуры, што ўзнікла ў XIV ст. у Італіі, якой уласцівы гуманізм і цікавасць да антычнасці, называецца...

    в) прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной вытворчасці – гэта...

    г) дзяржава з моцнай каралеўскай уладай, якая ажыццяўляецца з дапамогай чыноўнікаў і пастаяннага войска, называецца...

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) першае плаванне Х.Калумба; б) плаванне Васка да Гамы ў Індыю;               в) плаванне Б.Дыяша да паўднёвай аканечнасці Афрыкі; г) плаванне Ф.Магелана і Элькана.

    9. Параўнайце дзяржаўны лад Англіі і італьянскіх дзяржаў Венецыі і Генуі  ў Познім сярэдневякоўі. У чым розніца паміж імі?

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі: Пасля заканчэння Стогадовай вайны ў сярэдзіне XIVcт. у Францыі пачынаецца барацьба паміж каралём Людовікам ХІ і герцагам Нармандыі Карлам Смелым. Барацьба скончылася паражэннем Людовіка ХІ і раздрабленнем Францыі ў канцы XV ст.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)