Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 6 клас : Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    Цыв-цыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі

    Праверачная работа

    І варыянт 

    1. Радзімай арабаў і рэлігіі іслам з’яўляецца:   а) Пірэнейскі паўвостраў; б) Аравійскі паўвостраў; в) Балканскі паўвостраў. 

    2. Якая з ніжэйпералічаных дзяржаў размяшчаецца на чатырох буйных і больш за чатыры тысячы малых астравоў:

    а) Кітай; б) Індыя; в) Японія? 

    3. Каран – гэта:   а) свяшчэнная кніга мусульман; б) звод законаў арабаў-мусульман; в) галоўны мусульманскі храм. 

    4. Унук Чынгісхана, заваёўнік Кітая – гэта:

    а) Хубілай; б) Батый; в) Чагатай. 

    5. Якія плямёны стварылі ў сярэдневякоўі свае дзяржавы на тэрыторыі Амерыкі:   а) майя; б) мексіканцы; в) тальтэкі; г) перуанцы; д) сапатэкі? 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Мухамед           1) вядомы кітайскі паэт;

    б) Ібн Сіна            2) прадстаўнік японскай дынастыі сёгунаў;

    в) Біруні                3) заснавальнік ісламу;   

    г) Ду Фу                4) вядомы сярэднеазіяцкі вучоны-астраном;

    д) Хулагу              5) славуты вучоны-медык, аўтар твора “Канон”;

    е) Мінамота          6) унук Чынгісхана, заваявальнік Ірана. 

    7. Згрупуйце прапанаваныя паняцці:

    а) тытулы правіцеляў            1) брахманы; 2) сінтаізм; 3) шах; 4) шудры;                  

    б) рэлігіі                                  5) канфуцыянства; 6) султан; 7) кшатрыі;

    в) індыйскія варны                8) халіф; 9) будызм; 10) вайш’і; 11) індуізм,

                                                    12) імператар; 13) даасізм.                      

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) спробы манголаў заваяваць Японію; б) заваяванне манголамі Кітая;        в) узнікненне дзяржавы ў Японіі; г) час праўлення ў Кітаі дынастыі Тан. 

    9. Аб’яднайце прапанаваныя паняцці ў адзіны сказ (ці тэкст): мусульмане, Індыя, 1206 г., Дэлі, султан, іслам, індусы.

     

    Праверачная работа

    ІІ варыянт 

    1. Першапачатковымі цэнтрамі іслама, святымі гарадамі для мусульман з’яўляюцца:   а) Багдад і Дамаск; б) Самарканд і Бухара; в) Мекка і Медына. 

    2. Ніпон – “Краіна узыходзячага сонца”, так сваю дзяржаву называлі і называюць:   а) японцы; б) кітайцы; в) індыйцы. 

    3. Халіф – гэта:   а) тытул правіцеля Кітая; б) “намеснік прарока”, правіцель арабскай дзяржавы; в) арабскі военачальнік. 

    4. Заснавальнік мангольскай дзяржавы, адзін з самых вядомых заваёўнікаў сярэдневякоўя:   а) Джучы; б) Чынгісхан; в) Батый. 

    5. Якія дзяржавы з ніжэйпералічаных існавалі ў сярэдневякоўі на тэрыторыі Афрыкі:

    а) Гана; б) Малі; в) Сахара; г) Нігер; д) Эфіопія; е) Канем? 

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Фірдаўсі             1) вядомы кітайскі мастак;

    б) Ван Вэй             2) славуты кітайскі паэт;

    в) Хубілай             3) славуты персідскі паэт, аўтар паэмы “Шах-намэ”;

    г) Амар Хаям        4) заснавальнік сярэднеазіяцкай дынастыі качэўнікаў,

    д) Лі Бо                      якая ў ХІ ст. захапіла Сярэднюю Азіі і Іран;

    е) Сельджук          5) мангольскі заваёўнік, імператар Кітая;

                                   6) вядомы іранскі вучоны, паэт, філосаф, матэматык.

    7. Згрупуйце прапанаваныя паняцці:

    а) араба-ісламскія свет       1) Вішну; 2) самурай; 3) хадж; 4) Кааба;                              

    б) Індыя                                5) Шыва; 6) сёгун; 7) мячэць; 8) Брахма;  

    в) Японія                              9) халіфат; 10) Дэлі; 11) Фудзіяма;

                                                  12) арабеска; 13) “Мірыяды пялёсткаў”.

     

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) узвышэнне ў Сярэдняй Азіі ўладароў Харэзма; б) узнікненне ісламу; в) заваяванне арабамі Паўночнай Афрыкі і Пірэнейскага паўвострава;  г) распад Арабскага халіфата. 

    9. Аб’яднайце прапанаваныя паняцці ў адзіны сказ (ці тэкст): манголы, пачатак ХІІІ ст., Кітай, 70 гадоў, Хубілай, 1279 г., Пекін.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)