Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 6 клас : Ранняе сярэдневякоўе

    Ранняе сярэдневякоўе

    Праверачная работа

    І варыянт 

    1. Хто быў стваральнікам франкскай дзяржавы, першым каралём франкаў:

    А) Хлодвіг; Б) Юстыніян І; В) Карл Вялікі? 

    2. Які перыяд часу ахоплівае гісторыя сярэдніх вякоў:

    А) І – V стст.; Б)канец V – XV ст.; В)XVI – XVIII стст.? 

    3. На якія дзве часткі раскалолася Рымская імперыя ў 395 г.:

    А) Заходнюю; Б) Паўднёвую; В) Паўночную; Г) Усходнюю? 

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    А) манархія                             1) сістэма кіравання грамадствам, людзьмі  

    Б) бенефіцый                               на пэўнай тэрыторыі;

    В) духавенства                        2) усе свяшчэннаслужыцелі царквы;

    Г) царкоўная дзесяціна          3) кіраўнік царквы ў межах дзяржавы;

    Д) мітрапаліт                           4) асабістая ўлада аднаго чалавека ў

    Е) дзяржава                                  дзяржаве, якая перадаецца ў спадчыну;

                                                     5) зямельнае ўладанне, якое даваў кароль

                                                         пры ўмове нясення яму ваеннай службы;

                                                     6) частка даходаў, якія ўсе людзі павінны

                                                         былі аддаваць на карысць царкве.

     

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    А) 476 г.                             1) праўленне Юстыніяна І у Візантыі;

    Б) 527 – 565 гг.                  2) падзенне Заходняй Рымскай імперыі;

    В) 756 г.                             3) падзел Франкскай імперыі;

    Г) 843 г.                              4) узнікненне Папскай дзяржавы ў Італіі.

     

    6. Дайце азначэнне паняццю мазаіка. 

    7. Запоўніце прапушчаныя месцы:

    У сярэдзіне ... ст. у Візантыі ў час праўлення ... быў прыняты кодэкс законаў, які называўся ... 

    8. Што, на ваш погляд, аб’ядноўвае наступных прадстаўнікоў сярэдневякоўя: Алкуін, Эйнгард, Карл Вялікі? 

     

    Праверачная работа

    І варыянт 

    1. Хто быў стваральнікам Франкскай імперыі:

    А) Хлодвіг; Б) Юстыніян І; В) Карл Вялікі? 

    2. На якія тры перыяды падзяляецца сярэдневякоўе:

    А) старажытнае, сярэдняе, новае; Б) ранняе, высокае, позняе;              

    В) першае, другое, трэцяе. 

    3. Якія дзве дзяржавы былі самымі моцнымі ў Еўропе ў V – IX стст.:

    А) Франкская дзяржава; Б) Заходняя Рымская імперыя; В) Візантыя;   Г) каралеўства вандалаў. 

    4. Устанавіце адпаведнасць:

    А) дынастыя              1) кіраўнік асобнай вобласці ў Франкскай імперыі;

    Б) цывілізацыя          2) кіраўнік царквы ў Візантыйскай імперыі;

    В) епіскап                  3) шэраг правіцеляў з аднаго роду, якія правяць

    Г) граф                           паслядоўна;

    Д) манах                    4) кіраўнік царквы ў межах асобнай вобласці ці

    Е) патрыярх                   горада;

                                       5) высокаразвітае грамадства, для якога характэрна

                                           наяўнасць агульнай тэрыторыі, дзяржавы,  

                                           гарадоў, пісьменства, культуры і рэлігіі;

                                       6) шчыра веруючы чалавек, галоўнае прызначэнне

                                            якога заключаецца ў служэнні Богу.

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    А) 395 г.                                       1) стварэнне дзяржавы франкаў;

    Б) 500 г.                                        2) перыяд “Каралінгскага адраджэння”;

    В) 800 г.                                       3) раскол Рымскай імперыі;

    Г) канец VIII – пачатак IX ст.    4) абвяшчэнне Франкскай імперыі. 

    6. Дайце азначэнне паняццю фрэска. 

    7. Запоўніце прапушчаныя месцы:

    У пачатку ... ст. у Франкскай дзяржаве ў час праўлення ... быў складзены зборнік законаў, які называўся ... 

    8. Што, на ваш погляд, аб’ядноўвае наступных прадстаўнікоў сярэдневякоўя: Пракопій Кесарыйскі, Калінік, Леў Матэматык?

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)