Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 6 клас : Славяне ў сярэдневякоўі

    Славяне ў сярэдневякоўі

    Праверачная работа па тэме:

    “Славяне ў сярэдневякоўі”

    І варыянт 

    І узровень

    1. У якім годзе на тэрыторыі Усходняй Еўропы ўзнікла дзяржава, якая атрымала назву Старажытная ці Кіеўская Русь: а) 862 г.; б) 882 г.; в) 988 г.?

     

    1. Хто з маскоўскіх князёў узначальваў рускія войскі ў Кулікоўскай бітве:

    а) Аляксандр Неўскі; б) Іван І Каліта; в) Дзмітрый Данскі?

    ІІ узровень

    1. Грамата, якую атрымлівалі ўдзельныя рускія князі ад ханаў Залатой Арды на права княжыць у асобным княстве, называлася: а) ярлык; б) ярмо; в) аброк?

     

    1. Калі адбылося “стаянне на рацэ Угры” і чым яно скончылася:

    а) 1380 г., паражэнне рускіх войскаў ад мангола-татар; б) 1480 г., перамога рускіх войскаў над нямецкімі рыцарамі-крыжаносцамі; в) 1480 г., канец мангола-татарскаму ігу на Русі?

    ІІІ узровень

    1. Устнавіце адпаведнасць:

    а) заходнія славяне                                   1) беларусы;    2) чэхі;

    б) паўднёвыя славяне                               3) сербы;          4) палякі;

    в) усходнія славяне                                   5) рускія;         6) харваты.

     

    6.Устанавіце адпаведнасць:

    а) Мешка І                               1) балгарскі цар у канцы ІХ – пачатку Х ст.;

    б) Ян Жыжка                          2) польскі князь, заснавальнік Польскай дзяржавы;

    в) Сімяон                                 3) кіраўнік войскаў табарытаў у час Гусіцкіх войнаў;

    г) Мілаш Абіліч                      4) славуты рускі іконапісец; аўтар “Троіцы Ветхазаветнай”;

    д) Тахтамыш                           5) сербскі воін, вызначыўся ў бітве на Косавым полі;

    е) Андрэй Рублёў                    6) хан Залатой Арды, у 1382 г. захапіў і спаліў Маскву.

     

    IV узровень

    1. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 681 – 1018 гг.                         1) заваяванне Русі мангола-татарамі;

    б) 1237 – 1240 гг.                       2) час існавання Першага Балгарскага ханства;

    в) 1242 г.                                     3) Гусіцкія войны ў Чэхіі;

    г) 1419 – 1434 гг.                        4) “Лядовае пабоішча” (бітва на Чудскім возеры).

     

    1. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) фрэска – гэта...

    б) мітрапаліт – гэта...

    в) частка ўладанняў вялікага князя, якой кіраваў хто-небудзь з яго сваякоў, дробнае княства – гэта...

    г) пісьмовы дакумент, запіска, выкананая на кары бярозы – гэта...

     

    V узровень

    9.Успомніце, які лёс напаткаў паўднёваславянскія народы у канцы XIVст.? У чым ён падобны на лёс усходнеславянскіх народаў?

    Праверачная работа па тэме:

    “Славяне ў сярэдневякоўі”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. У якім годзе адбылося прыняцце хрысціянства на Русі:

    а) 862 г.; б) 882 г.; в) 988 г.? 

    2. Хто з маскоўскіх князёў цэнтралізаваў Рускую дзяржаву, пакончыў з мангола-татарскім ігам: а) Іван І Каліта; б) Дзмітрый Данскі; в) Іван ІІІ? 

    ІІ узровень

    3. Намеснікаў золатаардынскіх ханаў у рускіх княствах, якія збіралі даніну і кантралявалі князёў, называлі: а) баскакі; б) дружыннікі; в) варагі. 

    4. Калі адбылася бітва на Куліковым полі і чым яна скончылася:

    а) 1242 г., перамогай рускіх войскаў над крыжаносцамі; б) 1380 г., перамогай рускіх войскаў над мангола-татарамі; в) 1480 г., паражэннем рускіх войскаў ад мангола-татар? 

    ІІІ узровень

    1. Устанавіце адпаведнасць:

    а) заходнія славяне                                    1) украінцы;    2) славакі;

    б) паўднёвыя славяне                                3) балгары;      4) харваты;

    в) усходнія славяне                                    5) чэхі;             6) беларусы.

     

    1. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Баляслаў І Храбры            1) вялікі князь кіеўскі ў 1113 – 1125 гг.;    

    б) Ян Гус                                2) першы польскі кароль;

    в) Стэфан Душан                   3) чэшскі святар і прафесар, спалены на кастры;

    г) Батый                                  4) правіцель Сербіі ў 1331 – 1355 гг.;

    д) Уладзімір Манамах           5) візантыйскі жывапісец, жыў і працаваў на Русі;

    е) Феафан Грэк                      6) унук Чынгісхана, хан, заснавальнік Залатой Арды.

     

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 863 г.                                   1) бітва на Косавым полі;

    б) 1240 г.                                 2) перыяд мангола-татарскага панавання на Русі;

    в) 1240 – 1480 гг.                   3) бітва на р.Няве, перамога наўгародцаў над шведамі;

    г) 1389 г.                                 4) пачатак дзейнасці Кірылы і Мяфодзія, стварэнне

                                                         славянскага алфавіта.

    8. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) ікона – гэта...

    б) летапіс – гэта...

    в) вусны народны апавядальны твор старажытнай Русі аб самых вядомых рэальных ці выдуманых падзеях – гэта...

    г) намеснік вялікага князя ў падуладным яму горадзе, вышэйшая выбарная асоба – гэта... 

    V узровень

    9. Вызначце прычыны і вынікі феадальнай раздробленасці на Русі.

                                 

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)