Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 5 клас : Старажытны Рым

    Старажытны Рым

     

    Праверачная работа па тэме “Старажытны Рым”

    І варыянт

    І узровень

    1. На якой рацэ быў заснаваны горад Рым:  а) Тыгр; б) Тыбр; в) По?

    2. Хто быў апошнім царом Старажытнага Рыма:

    а) Сервій Тулій; б) Тарквіній Горды; в) Нума?

    ІІ узровень

    3. Хто з ніжэйпералічаных гістарычных асоб не быў старажытнарымскім паэтам:

    а) Вергілій; б) Гарацый; в) Авідзій; г) Эсхіл?

    4.Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) патрыцыі                            1) цэнтральная плошча ў Старажытным Рыме;

    б) народны трыбун                2) рабы-воіны, якія змагаліся на пацеху рымлян;

    в) гладыятары                        3) знатныя, багатыя грамадзяне Рыма;

    г) сенат                                    4) аб’яднанне веруючых адной рэлігіі;

    д) царква                                 5) вышэйшы выбарны орган кіравання ў Рыме;

    е) форум                                  6) выбарная асоба ў Рыме, якая абараняла правы плебеяў.

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) Пір                                      1) консул, які вёў барацьбу супраць Цэзара;

    б) Сцыпіён                             2) апошні імператар Старажытнага Рыма;

    в) Канстанцін                        3) цар Эпіра, вёў барацьбу супраць Рыма;

    г) Тыберый Гракх                 4) рымскі палкаводзец, пераможца Карфагена;

    д) Пампей                              5) імператар, які прызнаў і дазволіў хрысціянства;

    е) Ромул Аўгустул                6) народны трыбун, ініцыятар зямельнай рэформы  ў Рыме.

    6. Працягніце сказ: Форма праўлення, пры якой улада ў дзяржаве належыць службовым асобам, якія выбіраюцца ўсеагульным галасаваннем называецца…

    ІV узровень

    7. Рашыце задачу: З дапамогай стужкі часу вызначце тры асноўныя перыяды ў гісторыі Старажытнага Рыма і іх працягласць. 

    753 г.да н.э.             510 г.да н.э.           27 г.да н.э.         1 г.н.э                      476 г.

     

    8. Пазнайце і назавіце гістарычную асобу: Па адной з версій гэта быў выхадзец з далёкай Фракіі, трапіўшы ў рымскі палон, стаў гладыятарам. Праславіўся сваёй сілай і мужнасцю. У 74 – 71 гг. да н.э. узначаліў паўстанне рабоў супраць рымскіх улад. Загінуў у баі з рымлянамі. 

    V узровень

    9. Пазнайце і назавіце, што за будынак адлюстраваны на малюнку?

    Чым ён вядомы?                                                                                                             

     

     

    10. Што аб’ядноўвае наступныя паняцці: Палацін, Капітолій, Цэлій? 

     

    Праверачная работа па тэме “Старажытны Рым”

    ІІ варыянт

    І узровень

    1. Хто, згодна з легендай, заснаваў горад Рым:

    а) Ромул; б) Цэзар; в) Рэм?

    1. Дзе быў заснаваны Старажытны Рым:

    а) на Апенінскім паўвостраве; б) на Балканскім паўвостраве; в) на паўвостраве Пелапанес?

    ІІ узровень

    3. Хто з ніжэйпералічаных гістарычных асоб не быў імператарам Рыма:

    а) Тыберый; б) Гай Гракх; в) Нерон; г) Траян?

    4. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) плебеі                                 1) рымскія лазні;

    б) консул                                2) вучні Ісуса Хрыста, прапаведнікі хрысціянства;

    в) тэрмы                                 3) просты народ Старажытнага Рыма;

    г) калоны                               4) вайсковая адзінка ў Рыме;

    д) апосталы                           5) залежныя і прымацаваныя да зямлі земляробы;

    е) легіён                                 6) вышэйшая выбарная асоба ў рэспубліканскім Рыме. 

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце правільную адпаведнасць: 

    а) Нума                                 1) славуты карфагенскі военачальнік ІІІ ст. да н.э.;

    б) Ганібал                             2) рымскі консул, які падавіў паўстанне Спартака;

    в) Гай Марый                       3) цар Рыма, вядомы сваёй міралюбівасцю;

    г) Марк Крас                        4) першы імператар Старыжытнага Рыма.

    д) Дыяклеціян                      5) консул, які правёў у Рыме ваенную рэформу;

    е) Актавіян Аўгуст              6) рымскі імператар у ІІІ ст., умацаваў уладу  імператара.

    6. Працягніце сказ: Форма праўлення (у Старажытным Рыме з 27 г. да н.э.), пры якой вярхоўная ўлада належыць аднаму чалавеку, называецца… Пазней гэтым паняццем пачалі называць усе вялікія і магутныя дзяржавы.

    ІV узровень

    7. Рашыце задачу: З дапамогай стужкі часу вызначце колькі гадоў праіснавала адзіная Рымская дзяржава, колькі гадоў таму назад яна была падзелена на дзве часткі і колькі гадоў таму назад пала Заходняя Рымская імперыя. 

    753 г.да н.э.                    1 г.н.э.                                        395 г.                   476 г.

     

    8. Пазнайце і назавіце  гістарычную асобу: Гэта быў рымскі воначальнік і консул. У сярэдзіне І ст. да н.э. захапіў усю вярхоўную ўладу ў свае рукі. Быў абвешчаны пажыццёвым дыктатарам, умацаваў дзяржаву і пашырыў яе межы. Быў забіты сенатарамі ў выніку змовы.

    V узровень

    9. Пазнайце і назавіце, што за будынак адлюстраваны на

    малюнку? Чым ён вядомы?     

                                                                                                                                                                                     

    10. Што аб’ядноўвае наступныя гістарычныя паняцці:

    готы, вандалы, гуны?

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)