Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 5 клас : Старажытны Егіпет

    Старажытны Егіпет

      

    Праверачная работа па тэме “Старажытны Егіпет”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто такі фараон:

    а) правіцель Егіпта; б) вярхоўны жрэц; в) егіпецкі военачальнік? 

    2. Што такое Мемфіс:

    а) самая вялікая піраміда ў Егіпце; б) першая сталіца аб’яднанага  Егіпта; в) старажытная назва ракі Ніл?

    ІІ узровень

    3. На якія дзве часткі падзяляўся Егіпет ў старажытнасці:

    а) Паўночны і Паўднёвы; б) Усходні і Заходні; в) Паўночны і Заходні? 

    4. Скульптура фантастычнай істоты з целам ільва і галавой чалавека – гэта:

    а) мумія; б) саркафаг; в) сфінкс?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) старажытнаегіпецкія фараоны                   1) Амон-Ра;        4)  Бастэт;

    б) старажытнаегіпецкія багі                           2) Тутмас ІІІ;      5) Тот;

                                                                               3) Міна;              6)  Хеопс.

    6.Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) шадуф                           1) рысуначныя знакі старажытнаегіпецкага пісьма;

    б) жрэц                             2) спецыяльныя пад’ёмныя машыны для арашэння палёў;

    в) дэльта                           3) сістэма падлічвання дзён і месяцаў у годзе;

    г) гіксосы                         4) месца ўпадзення Ніла ў Міжземнае мора;

    д) іерогліфы                     5) свяшчэннаслужыцелі пры егіпецкіх храмах;

    е) каляндар                       6) качавыя плямёны, якія ў XVII ст. да н.э. заваявалі Егіпет.

     

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ: Выраб розных рэчаў ручным спосабам – гэта… 

    8. Рашыце задачу: Адзіная дзяржава ў Старажытным Егіпце ўзнікла каля 5010 гадоў таму назад. Вызначце, у якім годзе да нашай эры адбылася гэта падзея?

          ?                          1 г.н.э.                                                        2010 г.

    V узровень

    9. У чый гонар старажытныя егіпцяне склалі наступны гімн і аб чым гэта сведчыць:

                                                      Дзякуй табе, Хапі!

                                                     Ты прыйшоў на гэтую зямлю,

                                                     З’явіўся, каб ажывіць Егіпет,

                                                     І зямля табе рада!

     

    10. Звяжыце ў адзіны сказ наступныя паняцці: фараон, мумія, саркафаг, піраміда.

     

    Праверачная работа па тэме “Старажытны Егіпет”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Што такое егіпецкая піраміда:

    а) старажытнаегіпецкі храм; б) палац фараона; в) грабніца фараона? 

    2.  Хто такі Міна:

    а) першы гістарычна вядомы егіпецкі фараон – аб’яднальнік Егіпта; б) вярхоўны жрэц Егіпта; в) старажытнаегіпецкі бог?

    ІІ узровень

    3. На якія дзве часткі падзяляўся Егіпет ў старажытнасці:

    а) Вялікі і Малы; б) Верхні і Ніжні; в) Высокі і Нізкі? 

    4. Упрыгожаная труна,  зробленая ў выглядзе чалавечага цела – гэта:

    а) мумія; б) саркафаг; в) сфінкс?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) старажытнаегіпецкія фараоны                   1) Эхнатон;        4) Сет;

    б) старажытнаегіпецкія багі                           2) Рамсес ІІ;       5) Хапі;

                                                                               3) Асірыс;          6) Сеці І.

    6. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) рабы                                1) вышэйшы галоўнейшы чыноўнік;

    б) папірус                           2) выраб розных рэчаў ручным спосабам;

    в) рамяство                         3) вышэйшыя службовыя асобы;

    г) візір                                 4) “жывыя забітыя”;

    д) вяльможы                       5) “жыллё” багоў, месца служэння багам;

    е) храм                                6) расліна, трыснёг, выкарыстоўвалася як матэрыял для пісьма.  

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ: Апрацоўка зямлі з дапамогай арашэння ў краінах з гарачым кліматам называецца…

    8. Рашыце задачу: Прыкладна 3280 гадоў таму назад паміж Егіптам і Хетскім царствам быў заключаны першы ў гісторыі мірны дагавор. Вызначце, у якім годзе да нашай эры адбылася гэта падзея?

           ?                                      1 г.н.э.                                                   2010 г.                                     

    V узровень

    9. Аб чым гаворыць узнікненне  ў Старажытным Егіпце наступнай прымаўкі:

    “Вуха хлопчыка – на яго спіне”? 

    10. Звяжыце ў адзіны сказ наступныя паняцці: фараон, пер-о, грабніца, Хеопс.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)