Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 5 клас : Старажытная Грэцыя

    Старажытная Грэцыя

     

    Праверачная работа па тэме “Старажытная Грэцыя”

    І варыянт 

    І узровень

    1. На якім паўвостраве знаходзіцца Грэцыя:

    а) Балканскім; б) Апенінскім; в) Пірэнейскім?

    2. Як старажытныя грэкі называлі сваю краіну:

    а) Крыт; б) Пелапанес; в) Элада?

    ІІ узровень

    3. Хто ўдзельнічаў  у  грэка-персідскіх войнах:

    а) грэкі разам з персамі супраць егіпцян; б) Персія супраць грэчаскіх полісаў; в) грэкі і персы супраць македонцаў?

    4. Выберыце з ніжэйпералічаных гістарычных асоб старажытнагрэчаскіх  драматургаў:

    а) Архімед; б) Сафокл; в) Эўрыпід; г) Арыстафан; д) Праксіцель.

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Гамер                    1) афінскі архонт, дапусціў да ўлады прадстаўнікоў дэмасу;

    б) Салон                    2) грэчаскі паэт, аўтар паэм “Іліяда” і “Адысея”;

    в) Фемістокл             3) македонскі цар, заваявальнік Грэцыі;

    г)  Дэмакрыт             4) грэчаскі мастак, аўтар карціны “Разбурэнне Троі”;

    д) Філіп ІІ                 5) старажытнагрэчаскі вучоны;

    е) Палігнот               6) афінскі стратэг, пераможца персаў у Саламінскай бітве.                               

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) агара                       1) земляробы-рабы ў Спарце;

    б) дэмас                      2) неграмадзяне поліса, перасяленцы;

    в) капітэль                  3) рыначная плошча ў грэчаскім горадзе;

    г) ілоты                       4) правіцель Афін, выбіраўся Саветам старэйшын;

    д) архонт                    5) просты народ у Старажытнай Грэцыі;

    е) метэкі                     6) верхняя частка калоны.

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ:Горад-дзяржава ў Старажытнай Грэцыі называецца …

    8. Дайце азначэнне паняццю  “арыстакратыя”. 

    V узровень

    9. Вызначце прычыны і вынікі Пелапанескай вайны:

    а) прычыны –  б) вынікі –  1) дэмакратыя ў Афінах змянілася алігархіяй; 2) Афіны сталі залежнымі ад Спарты; 3) супярэчнасці паміж Афінамі і Спартай; 4) барацьба паміж Афінамі і Спартай за першынство ў Грэцыі; 5) агульны заняпад грэчаскіх полісаў;         6) рознасць у дзяржаўным ладзе – афінская дэмакратыя і алігархія ў Спарце. 

    10. Запоўніце прапушчаныя месцы: Аляксандр Македонскі распачаў свае заваяванні ў 334 г. да н.э., гэта значыць у … ст. да н.э. Паходы працягваліся 11 гадоў і скончыліся ў … . Вялікі палкаводзец захапіў шматлікія землі, а іменна … ,  зрабіў новай сталіцай сваёй дзяржавы горад … ,  дзе і памёр. Пасля яго смерці дзяржава ...

     

    Праверачная работа па тэме “Старажытная Грэцыя”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Які паўвостраў размешчаны ў Паўднёвай Грэцыі:

    а) Балканскі; б) Пелапанес; в) Апенінскі?

    2. Як старажытныя грэкі называлі самі сябе:

    а) элінамі; б) крыцянамі; в) балканцамі?

    ІІ узровень

    3. Хто ўдзельнічаў у Пелапанескай вайне:  

    а) грэкі супраць персаў; б) Пелапанес супраць Спарты; в) Афіны супраць Спарты?

    4. Выберыце з ніжэйпералічаных гістарычных асоб старажытнагрэчаскіх скульптараў:      а) Фідзій; б) Эсхіл; в) Гіпакрат; г) Міран; д) Паліклет.

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Перыкл                          1) грэчаскі гісторык, “бацька гісторыі”;

    б) Генрых Шліман            2) спартанскі цар, герой бітвы ў Фермапільскай цясніне;

    в) Эратасфен                      3) афінскі стратэг, прыхільнік дэмакратыі;

    г) Леанід                             4) нямецкі археолаг, раскапаў Трою;

    д) Мільтыяд                       5) грэчаскі вучоны, загадчык Александрыйскай бібліятэкі;

    е) Герадот                          6) афінскі стратэг, пераможца персаў у Марафонскай бітве.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) акропаль                    1) горад-маці, выхадцы з якога асноўвалі калонію;

    б) арыстакраты             2) баявы строй македонскай арміі;

    в) перыэкі                      3) грэчаская школа фізічнага выхавання;

    г) фаланга                      4) цэнтр поліса, верхні горад;

    д) метраполія                5) свабодныя гандляры і рамеснікі ў Спарце;

    е) палестра                    6) багатыя, знатныя, “лепшыя” людзі ў Грэцыі.

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ:

    Форма праўлення, пры якой улада належыць невялікай групе грамадзян, улада нямногіх – гэта…

    8. Дайце азначэнне паняццю “дэмакратыя”.

    V узровень

    9. Вызначце прычыны і вынікі грэка-персідскіх войнаў:

    а) прычыны –  б) вынікі – 1) імкненне персаў падпарадкаваць усю Грэцыю; 2) перамога аб’яднаных грэчаскіх полісаў; 3) нежаданне Афін і Спарты падпарадкоўвацца персам;    4) росквіт дэмакратыі ў Афінах; 5) забойства афінянамі і спартанцамі персідскіх паслоў; 6) адмаўленне Персіі ад сваіх уладанняў  у Малой Азіі. 

    10. Запоўніце прапушчаныя месцы: ПачатакАлімпійскіх гульняў адносіцца да 776 г. да н.э., гэта значыць да … ст. да н.э. Яны былі забаронены ў 394 г. н.э., значыць яны праводзіліся на працягу … . Алімпійскія гульні былі заснаваны ў гонар …, праходзілі раз у … гады, атлеты прымалі ўдзел у наступных відах спаборніцтваў: …

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)