Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 5 клас : Пярэдняя Азія ў старажытнасці

    Пярэдняя Азія ў старажытнасці

     

    Праверачная работа па тэме “Пярэдняя Азія ў старажытнасці”

    І варыянт

    І узровень

    1. Што мы называем Міжрэччам:

    а) тэрыторыю Усходняга Міжземнамор’я; б) тэрыторыю Старажытнага Егіпта;             в) тэрыторыю паміж рэкамі Тыгр і Еўфрат?

    2. Хто такі Хамурапі:

    а) вавілонскі цар; б) егіпецкі фараон; в) вярхоўны бог вавілонян?

    ІІ узровень

    3. Як  называліся паселішчы, якія засноўвалі фінікійцы на берагах Міжземнага мора:   

    а) аазісы; б) калоніі; в) фінікі?

    4. Якія дзяржавы Пярэдняй Азіі вы вывучылі:

    а) Вавілонская дзяржава; б) Тыгр; в) Міжземнамор’е; г) Хецкая дзяржава; д) Іран?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж народамі і іх дасягненнямі:

    а) шумеры                          1) вынаходства алфавіту;

    б) вавілоняне                      2) вынаходства клінапісу;

    в) фінікійцы                       3) пакланенне аднаму богу;

    г) яўрэі                                4) складанне першых законаў.

    6.Устанавіце адпаведнасць паміж гістарычнымі асобамі і іх дзейнасцю:

    а) Навухаданасор         1) заснавальнік вялікай Персідскай дзяржавы;

    б) Зараастр                    2) цар Вавілона, па яго загаду былі пабудаваны “вісячыя сады”;

    в) Кір ІІ Вялікі              3) заснавальнік адзінай дзяржавы Ізраіль;   

    г) Саул                           4) заснавальнік старажытнай рэлігіі іранцаў.

    ІV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж дзяржавамі і іх галоўнымі гарадамі і сталіцамі:

    а) Шумер                                1) Ашур, Ніневія;

    б) Хецкая дзяржава               2) Іерусалім;

    в) Асірыя                                3) Урук, Ур, Кіш, Лагаш;

    г) Персідская дзяржава         4) Цір, Бібл, Бейрут, Сідон;

    д) Фінікія                                5) Хатуса;

    е) Ізраіль                                 6) Персепаль, Экбатаны, Сузы, Вавілон.

    8. Працягніце сказ: Форма праўлення, пры якой уся вярхоўная ўлада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека – цара, фараона, імператара – і, як правіла, перадаецца ў спадыну называецца...

    Vузровень

    9. Рашыце гістарычную задачу:  Цар Саламон пачаў правіць у 965 да н.э. і правіў 39 гадоў. Вызначце колькі гадоў таму назад ён пачаў правіць і ў якім годзе да н.э. ён памёр? 

                           

      965 г.да н.э. ?                               1 г. н.э.                                               2010 г.

     

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі: Арыі, якія першымі прыручылі верблюдаў, у сярэдзіне І тыс. да н.э. заснавалі магутную дзяржаву – Элам. Самым магутным правіцелем яе быў Дарый ІІІ. 

     

    Праверачная работа па тэме “Пярэдняя Азія ў старажытнасці”

    ІІ варыянт

    І узровень

    1. Як назва “Міжрэчча” гучыць па-грэчаску:

    а) Двурэчча; б) Міжземнамор’е; в) Месапатамія?

    2. Хто такі Навухаданасор:   

    а) цар Вавілона; б) егіпецкі фараон; в) вярхоўны жрэц у яўрэяў?

    ІІузровень

    3. На якія часткі была падзелена Персідская дзяржава:   

    а) вобласці; б) правінцыі; в) сатрапіі?

    4. Якія дзяржавы Пярэдняй  Азіі вы вывучылі:

    а) Шумерская дзяржава; б) Акад; в) Еўфрат; г) Грэцыя; д) Асірыя?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж народамі і вынаходствамі, якія яны здзейснілі:   

    а) хеты                           1) вынаходства сядла;                             

    б) арыі                            2) выраб жалезнай зброі;

    в) фінікійцы                  3) прыручэнне каня;

    г) асірыйцы                   4) вынаходства шкла.

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж правіцелямі і іх дзейнасцю:

    а) Саргон             1) самы знакаміты і мудры цар Ізраіля;

    б) Хамурапі        2) самы магутны правіцель Персіі;

    в) Саламон          3) цар Вавілона, у час праўлення якога былі складзены самыя першыя

    г) Дарый І                законы;        

                                 4) цар Акада, стваральнік першай у гісторыі пастаяннай арміі.

    ІV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж краінамі і іх геаграфічным размяшчэннем:

    а) Шумерская дзяржава                  1) Усходняе Міжземнамор’е;

    б) Вавілонія                                      2) Паўднёвае Міжрэчча;

    в) Хецкая дзяржава                          3) уся тэрыторыя Месапатаміі;

    г) Фінікія                                           4) паўвостраў Малая Азія;

    д) Асірыя                                           5) на ўсход ад Месапатаміі;

    е) Іран                                                6) паўночны ўсход Міжрэчча.

    8. Працягніце сказ:

    Сістэма кіравання людзьмі, грамадскім і гаспадарчым жыццём на пэўнай тэрыторыі, якая ўключае ў сябе правіцеля, яго саветнікаў, чыноўнікаў, армію, а таксама розныя органы ўлады называецца...

    V узровень

    1. Рашыце гістарычную задачу:  Цар Хамурапі памёр у 1750 г. да н.э. Правіў ён 42 гады. Вызначце, у якім годзе да н.э. пачаў правіць Хамурапі і колькі гадоў таму назад гэта адбылося?                       

     1750 г.да н.э.                                          1 г. н.э.                                             2010 г.

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі: Фінікійцы жылі на заходнім узбярэжжы Міжземнага мора. Асабліва славіліся яны вытворчасцю фіялетавай фарбы, або пурпуру. Яны першымі прыдумалі клінапіс.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)