Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Сусветная гісторыя : 5 клас : Індыя, Кітай і Амерыка ў старажытнасці

    Індыя, Кітай і Амерыка ў старажытнасці

     

    Праверачная работа па тэме “Індыя, Кітай і Амерыка ў старажытнасці”

    І варыянт 

    І узровень

    1. У  далінах  якіх  рэк  узніклі  першыя дзяржавы  ў Індыі:

    а) Тыгр і Еўфрат; б) Інд і Ганг; в) Хуанхэ і Янцзы? 

    2. Хто такі Цынь Шыхуандзі:

    а) славуты кітайскі імператар; б) магутны індыйскі цар; в) вядомы правадыр альмекаў?

    ІІ узровень

    3. Як называецца рэлігія, што ўзнікла ў Індыі ў ІІ тыс. да н.э., паслядоўнікі якой пакланяюцца шматлікім багам:

    а) будызм; б) канфуцыянства; в) індуізм? 

    4. Што з ніжэйпералічанага была вынайдзена ўпершыню кітайцамі:

    а) компас; б) шкло; в) папера; г) жалезная зброя; д) шоўк; е) сейсмограф (прыбор для вызначэння ваганняў зямной паверхні)?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж паняццямі і іх азначэннямі:

    а) іерогліфы                1) свяшчэнная “дасканалая” мова індыйскіх арыяў;

    б) каліграфія               2) знакі кітайскай пісьменнасці;

    в) санскрыт                 3) групы, катэгорыі кітайскага грамадства;

    г) рангі                         4) мастацтва прыгожага пісьма. 

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж дзяржавамі і іх галоўнымі гарадамі:

    а) Старажытнаіндыйская дзяржава            1) Ла-Вента;

    б) Індыя ў часы Ашокі                                 2) Цзы (Пекін), Лаян;

    в) Кітай                                                          3) Паталіпутра;

    г) дзяржава альмекаў                                    4) Харапа і Махенджа-Дара.

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ: Гандлёвы шлях, які ішоў з Кітая праз усю Азію аж да Еўропы называецца… 

    8. Рашыце гістарычную задачу: Царэвіч Гаутама (Буда) нарадзіўся каля 560 г. да н.э. і пражыў каля 80 гадоў. Колькі гадоў таму назад ён нарадзіўся і ў якім годзе памёр?

     

        560 г.да н.э. ?                           1 г.н.э.                                                    2010 г.

     

    V узровень

    9. Што аб’ядноўвае наступныя паняцці: брахманы, кшатрыі, вайш’і, шудры? 

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі: Яшчэ ў глыбокай старажытнасці людзі засялілі землі ўздоўж ракі Хуанхэ, якую называлі “Чырвонай ракой” ці “ракой тысячы шчасцяў”. З V ст. да н.э. асноўнай сельскагаспадарчай культурай кітайцаў становіцца пшаніца.

     

    Праверачная работа па тэме “Індыя, Кітай і Амерыка ў старажытнасці”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. У далінах якіх рэк узнікла цывілізацыя ў Кітаі:

    а) Тыгр і Еўфрат; б) Інд і Ганг; в) Хуанхэ і Янцзы? 

    2. Хто такі Ашока:

    а) магутны індыйскі цар; б) вядомы правадыр альмекаў; в) славуты кітайскі імператар?

    ІІ узровень

    3. Як называецца рэлігія, што ўзнікла ў Старажытнай Індыі ў VIV стст. да н.э., але ў пачатку нашай эры была выцеснена з Індыі ў Кітай:

    а) індуізм; б) канфуцыянства; в) будызм? 

    4. Якія з ніжэйпералічаных твораў адносяцца да старажытнаіндыйскай літаратуры:

    а) Веды; б) Стары Запавет; в) Рамаяна; г) Авеста; д) Махабхарата?

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж групамі індыйскага грамадства:

    а) брахманы                 1) “сваі” у старажытнаіндыйскім грамадстве;

    б) арыі                           2) слугі;

    в) дасы                          3) жрацы і настаўнікі;

    г) шудры                       4) “чужыя” у старажытнаіндыйскім грамадстве. 

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж дзяржавамі і месцамі іх размяшчэння:

    а) Індыя                                   1) Усходняя Азія;

    б) Кітай                                   2) Паўночная Амерыка;

    в) дзяржава альмекаў            3) Паўднёвая Азія.

    ІV узровень

    7. Працягніце сказ: Вялікія групы людзей у Індыі, што выконвалі ў грамадстве адную і тую ж важную работу, мелі пэўныя правы і абавязкі, якія перадаваліся ў спадчыну называюцца… 

    8. Рашыце гістарычную задачу: Вядомы кітайскі мудрэц Канфуцый нарадзіўся ў 551 г. да н.э. і пражыў 72 гады. Колькі гадоў таму назад ён нарадзіўся і ў якім годзе памёр? 

       551 г.да н.э. ?                               1 г.н.э.                                                   2010  г.

     

    V узровень

    9. Што аб’ядноўвае наступныя паняцці: Індра, Агні, Варуна, Мітра, Шыва? 

    10. Выпраўце гістарычныя памылкі:

    У ІІІ ст. да н.э. Кітай быў аб’яднаны пад уладай дзяржавы Хань. Яе імператарам стаў Хань Шыхуандзі. Ён вядомы тым, што загадаў на поўдні Кітая пабудаваць вялізную сцяну, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Вялікай Кітайскай сцяны.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)