Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 11 клас : Палітыка беларускай дзяржавы

    Палітыка беларускай дзяржавы

    І варыянт 

    1. Забяспечанасць насельніцтва матэрыяльнымі дабротамі і паслугамі, ступень задавальнення яго патрэб выражаецца паняццем:  а) узровень жыцця; б) дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт; в) якасць жыцця.

    2. Сукупнасць мер, якія рэалізуе дзяржава, каб абараніць чалавека ў найбольш цяжкія моманты яго жыцця (страта працы, хвароба, страта карміцеля, стыхійныя бедствы, старасць, інваліднасць) – гэта:     а) сацыяльная абарона; б) сацыяльная палітыка; в) сацыяльнае забеспячэнне.

    3. Стан абароненасці сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы і грамадства ад дэмаграфічных пагроз – гэта: а) сацыяльная бяспека; б) дэмаграфічная бяспека; в) нацыянальная бяспека.

    4. Што з ніжэйпералічанага не адносіцца да дэмаграфічных пагроз: а) старэнне насельніцтва;                 б) скарачэнне сельскага насельніцтва; в) падзенне прэстыжу гарадскога ладу жыцця; г) нарастане нелегальнай міграцыі.

    5. Колькаснае павелічэнне эканамічных паказчыкаў за кошт прыцягнення дадатковых рэсурсаў – гэта:   а) эканамічны рост; б) экстэнсіўны рост; в) інтэнсіўны рост.

    6. Што не адносіцца да прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь:                   а) усебаковае гарманічнае развіццё чалавека; б) далейшае нарошчванне тэмпаў развіцця цяжкай прамысловасці; в) пераход на інавацыйны шлях развіцця; г) нарошчванне экспартнага патэнцыялу краіны; д) развіццё аграпрамысловага комплексу і спалучэнне галін, сацыяльнай сферы сяла; е) развіццё малых і сярэдніх гарадоў.

    7. Развіццё грамадства павінна быць арыентавана на рост вытворчасці і спажывання з улікам стану прыроды, яе рэсурсаў і інтарэсаў пакаленняў людзей. Аб гэтым сцвярджае: а) канцэпцыя непарыўнага развіцця; б) канцэпцыя будучага; в) канцэпцыя ўстойлівага развіцця.

    8. Эфектыўнасць нацыянальнай эканомікі характарызуецца такімі паказчыкамі, як: а) тэмпы эканамічнага росту; б) тып эканамічнага росту; в) пераважная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці;  г) тып эканамічнай сістэмы.

    9. З мэтай распрацоўкі высокіх тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных, і іх укаранення ў практыку ў нашай краіне створана адпаведная структура: а) Парк высокіх тэхналогій; б) Нацыянальны навукова-тэхналагічны парк; в) Нацыянальная акадэмія навук.

    10. Адрозніваюць наступныя тыпы інавацый: а) удасканальваючыя; б) ператваральныя;                           в) паляпшаючыя; г) радыкальныя.

    11. У адпаведнасці з Дзяржаўнай схемай комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі краіны вылучаюцца наступныя тыпы рэгіёнаў: а) урбанізаваныя; б) індустрыяльныя;        в) змешанныя; г) сельскагаспадарчыя; д) прыродныя; е) асобыя.

    12. Закон РБ “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” быў прыняты ў: а) 1992 г.; б) 2002 г.;    в) 2005 г.

    13. Выберыце правільнае сцверджанне: а) беларуская праваслаўная царква аб’ядноўвае амаль 1500 праваслаўных прыходаў; б) католікі складаюць каля 10% ад агульнай колькасці веруючых;                     в) прадстаўнікоў мусульманскай канфесіі ў Беларусі налічваецца каля 700 тысяч чалавек; г) найбольш шматлікімі з пратэстанцкіх абшчын у рэспубліцы з’яўляюцца прадстаўнікі лютэранскай царквы.

    14. Сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей грамадства – гэта: а) гісторыка-культурная спадчына; б) традыцыйная культура; в) нацыянальная культура.

    15. Вызначэнне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ўтрымліваецца ў: а) Законе “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”; б) праграме “Моладзь Беларусі”; в) дзяржаўнай праграме “Маладыя таленты Беларусі”. 

    16. Устанавіце адпаведнасць: а) дэмаграфічная; б) рэгіянальная; в) канфесійная; д) сацыяльная палітыка – 1) узмацненне сацыяльнай абароны сем’яў з дзецьмі; 2) падтрымка і абарона непрацаздольных і маламаёмных слаёў насельніцтва; 3) захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;  4) забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду сумлення. 

    17. Устанавіце адпаведнасць: а) палітыка ў галіне культуры; б) палітыка ў галіне аховы здароўя;                 в) палітыка ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму; г) маладзёжная – 1) садзейнічанне фарміраванню здаровага спосабу жыцця кожнага чалавека; 2) забеспячэнне даступнасці, бясплатнасці і павышэнне якасці медыцынскай дапамогі; 3) стварэнне сацыяльна-эканамічных, культурна-адукацыйных умоў для выхавання і сацыяльнай самарэалізацыі падрастаючых пакаленняў; 4) развіццё мастацкай аматарскай і прафесійнай творчасці, адраджэнне народных промыслаў і рамёстваў.

    18. Устанавіце адпаведнасць: а) вобласці; б) гарады; в) пасёлкі гарадскога тыпу; г) сельскія саветы –      1) 112; 2) 6; 3) 96; больш за 1300. 

    19. Устанавіце адпаведнасць: а) рэгіянальная прамысловая палітыка; б) рэгіянальная аграрная палітыка;     в) рэгіянальная сацыяльная палітыка – 1) укараненне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій у рэгіёнах, арыентаваных пераважна на прывазную сыравіну; 2) умацаванне сацыяльнай інфраструктуры сяла і малых гарадоў; 3) стварэнне новай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці у забруджаных радыёнуклідамі рэгіёнах. 

    20. Растаўце ў правільнай адпаведнасці: а) іудзейская канфесія; б) каталіцкая канфесія; в) пратэстанцкія канфесіі; г) мусульманская канфесія. 

    21. Накірунак дзяржаўнай палітыкі, задачай якога з’яўляецца дасягненне рэальнай роўнасці полаў (мужчын і жанчын), устанаўленне гендэрнага балансу ва ўсіх сферах жыцця грамадства называецца... 

    22. Новаўвядзенні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці чалавечай дзейнасці – гэта... 

    23. Тыя галіны эканомікі, якія абслугоўваюць вытворчасць, а таксама забяспечваюць жыццядзейнасць чалавека і грамадства, выражаюцца паняццем... 

    24. Сістэма спецыяльных устаноў і арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць, накіраваную на захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, прафілактыку і  лячэнне захворванняў – гэта... 

    25. Веравызнанне, асаблівасць веравызнання ў межах пэўнага рэлігійнага вучэння, а таксама аб’яднанне веруючых, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання – гэта...

     

    ІІ варыянт 

    1. Паняцце, якое характарызуе агульны дабрабыт людзей і ўключае не толькі эканамічныя паказчыкі, але і ўзровень аховы здароўя, адукацыі, стан навакольнага асяроддзя – гэта:                                               а) узровень жыцця; б) дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт; в) якасць жыцця.

    2. Сістэма мер, якія ажыццяўляеюцца дзяржавай у адносінах да пэўных груп грамадства з мэтай рэгулявання нараджальнасці, смяротнасці, міграцыі насельніцтва, называецца: а) дэмаграфічная палітыка; б) сацыяльная палітыка; в) рэгіянальная палітыка.

    3. Пэўны ўзровень сацыяльнай абароны грамадзян, які гарантуецца дзяржавай, выражаецца:                   а) ва ўстанаўленні мінімальнай заработнай платы; б) у вызначэнні бюджэту пражытачнага мінімуму;    в) у дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах.

    4. Што з ніжэйпералічанага не адносіцца да дэмаграфічных пагроз:  а) нізкі ўзровень нараджальнасці;    б) памяншэнне колькасці шлюбаў; в) рост гарадскога насельніцтва; г) павелічэнне эміграцыйных працэсаў.

    5. Колькаснае павелічэнне эканамічных паказчыкаў, якое забяспечваецца за кошт якаснага ўдасканальвання фактараў вытворчасці, выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу – гэта: а) эканамічны рост; б) экстэнсіўны рост; в) інтэнсіўны рост.

    6. Што не адносіцца да эканамічных паказчыкаў, якія характарызуюць стан эканомікі краіны: а) валавы ўнутраны прадукт; б) сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва; в) якасць і склад працоўных рэсурсаў; г) доля навукаёмістых высокатэхналагічных галін у струтуры вытворчасці.

    7. Суадносінамі затрат, якія панёс вытворца ў працэсе вытворчасці, і вынікаў, якія ён атрымаў у выглядзе пэўнага даходу вызначаецца: а) эфектыўнасць вытворчасці; б) прадукцыйнасць працы;           в) якасць вытворчасці.

    8. Пералічыце асаблівыя рысы беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця: а) дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; б) прыярытэтнае развіццё прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці;           в) шматвектарныя знешнеэканамічныя сувязі; г) моцная сацыяльная палітыка дзяржавы;                         д) заахвочванне імпарту.

    9. Працэсы, заснаваныя на выкарыстанні перадавых дасягненняў навукі – гэта: а) высокія тэхналогіі;     б) нанатэхналогіі; в) найноўшыя тэхналогіі.

    10. Найважнейшымі накірункамі інавацыйнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца:

    а) энергазберажэнне; б) энерга – і рэсурсазамяшчэнне; в) імпарт навейшых тэхналагічных распрацовак; г) падтрымка і развіццё ў першую чаргу сацыяльна-гуманітарных навук.

    11. У Рэспубліцы Беларусь вылучаюць наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: а) рэгіён; б) вобласць; в) раён; г) акруга; д) горад; е) пасёлак гарадскога тыпу.

    12. Пытанне аб наданні рускай мове аднолькавага статусу з беларускай было вырашана ў выніку правядзення рэферэндуму ў: а) маі 1995 г.; б) лістападзе 1996 г.; в) кастрычніку 2004 г.

    13. Выберыце правільнае сцверджанне: а) да праваслаўнай канфесіі адносяць сябе каля 75% насельніцтва Беларусі; б) католікі складаюць каля 20% ад агульнай колькасці веруючых; в) у Беларусі дзейнічае каля 1000 пратэстанцкіх абшчын; г) прадстаўнікоў іудзейскай канфесіі ў Беларусі налічваеца каля 500 тысяч чалавек.

    14. Сукупнасць сродкаў распаўсюджвання інфармацыі на масавыя аўдыторыі з выкарыстаннем якога-небудзь матэрыяльнага носьбіта – гэта: а) СМІ; б) друкаваныя СМІ; в) электронныя СМІ.

    15. Асноўныя напрамкі маладзёжнай палітыкі беларускай дзяржавы канкрэтызуюцца ў спецыяльнай праграме: а) “Моладзь Беларусі”; б) “Дзеці Беларусі”; в) “Маладыя таленты Беларусі”. 

    16. Устанавіце адпаведнасць: а) дэмаграфічная; б) рэгіянальная; в) нацыянальная; д) сацыяльная палітыка – 1) забеспячэнне стабільнага сацыяльна-эканамічнага развіцця пасяленняў і тэрыторый;         2) забеспячэнне мірнага суіснавання і гарманічнага развіцця прадстаўнікоў розных этнасаў;                    3) забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця ўсіх грамадскіх груп, гарманічнага ўзаемадзеяння паміж імі; 4) паляпшэннне стану здароўя насельніцтва, павелічэнне працягласці жыцця. 

    17. Устанавіце адпаведнасць:   а) палітыка ў галіне культуры; б) палітыка ў галіне аховы здароўя;          в) палітыка ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму; г) маладзёжная – 1) фізічнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, моладзі, якая вучыцца; 2) забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і развіцця моладзі, найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу; 3) забеспячэнне свабоды творчай дзейнасці;                        4) прафілактыка захворванняў, забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту грамадзян. 

    18. Устанавіце адпаведнасць: а) раёны; б) гарады; в) вялікія гарады; г) сельскія пасяленні – 1) звыш 23700; 2) 112; 3) 118; 4) 13. 

    19. Устанавіце адпаведнасць: а) рэгіянальная прамысловая палітыка; б) рэгіянальная аграрная палітыка;     в) рэгіянальная сацыяльная палітыка – 1) стварэнне высокаэфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці; 2) развіццё галін і вытворчасцей, якія працуюць на мясцовай сыравіне; 3) пашырэнне аб’ёмаў абслугоўвання насельніцтва за кошт прыватнага прадпрымальніцтва, развіццё агратурыстычных комплексаў. 

    20. Устанавіце адпаведнасць: а) праваслаўная царква; б) каталіцкая царква; в) мусульманская канфесія; г) іудзейская канфесія – 1) галоўны рабін А.Бененсон; 2) арцыбіскуп Т.Кандрусевіч; 3) галоўны муфцій А.Варановіч; 4) мітрапаліт Філарэт. 

    21. Паказчыкі колькасці жанчын у складзе дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (32%) і ў мясцовых Саветах дэпутатаў (каля 46%) сведчаць аб дасягненнях ... палітыкі. 

    22. Любая новая ідэя, рэалізаваная на практыцы – гэта... 

    23. Добраўпарадкаваны населенны пункт, у якім ствараюцца вытворчая і сацыяльная інфраструктуры для забеспячэння выканання ўсіх сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое ў ім пражывае – гэта... 

    24. Спосаб жыцця, у аснове якога ляжаць свядомыя адносіны чалавека да свайго здароўя як каштоўнасці, называецца... 

    25. Састаўная частка права кожнага чалавека на свабодны светапоглядны выбар, якая ўключае права вызначаць свае адносіны да рэлігіі, гэта...

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)