Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 11 клас : Канстытуцыя РБ

    Канстытуцыя РБ

    І варыянт 

    1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь пачынаецца: 

    а) уводзінамі; б) уступам; в) прэамбулай.

    2. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складаецца з: 

    а) 9 раздзелаў і 150 артыкулаў; б) 8 раздзелаў і 146 артыкулаў; в) 9 раздзелаў, 8 глаў, 146 артыкулаў.

    3. Паняцце “рэферэндум” у перакладзе з лацінскай мовы азначае:

    а) народнае галасаванне; б) тое, што павінна быць абвешчана; в) жаданне народа.

    4. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адносіцца да так званых “жорсткіх” канстытуцый, што значыць:   а) замацаванне канстытуцыяй смяротнага пакарання; б) змяненне чатырох ключавых раздзелаў можа быць ажыццяўлена толькі шляхам рэферэндуму; в) змяненні ў канстытуцыі могуць ажыццяляцца толькі Прэзідэнтам РБ.

    5. Выбары ў Рэспубліцы Беларусь:

    а) усеагульныя, роўныя, прамыя пры тайным галасаванні; б) свабодныя, усеагульныя, роўныя, ускосныя, прамыя пры тайным галасаванні; в) усеагульныя, свабодныя, роўныя, прамыя пры тайным галасаванні.

    6. Якой выбарчай сістэмы не бывае:

    а) мажарытарная сістэма; б) прапарцыянальная сістэма; в) сістэма кваліфікаванай меншасці;                    г) змешаная сістэма; д) сістэма прадстаўнічай меншасці.

    7. Сістэма эканамічных, палітычных, прававых, культурных сувязей паміж людзьмі, якія ўстанаўліваюцца імі без умяшання з боку дзяржавы – гэта:

    а) грамадзянскае грамадства; б) цывілізаванае грамадства; в) грамадства дабрабыту.

    8. Што з ніжэйпералічанага не адносіцца да канстытуцыйных абавязкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь: а) абавязак ахоўваць прыроднае асяроддзе, б) абавязак прымаць удзел у фінансаванні краіны;                 в) абавязак прыносіць карысць дзяржаве шляхам добрасумленнай працы; г) абавязак абараняць сваю Радзіму.

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) устанаўленне вынікаў выбараў; б) галасаванне; в) апублікаванне вынікаў выбараў у афіцыйных выданнях; г) перадвыбарная агітацыя.

    10. Устанавіце адпаведнасць:

    а) дэпутаты мясцовых Саветаў; б) дэпутаты Палаты прадстаўнікоў; в) члены Савета Рэспублікі;              г) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – 1) грамадзяне з 30 гадоў; б) грамадзяне з 18 гадоў; в) грамадзяне з 35 гадоў; г) грамадзяне з 21 года.

    11. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Палата прадстаўнікоў; б) Савет Рэспублікі; в) Савет Міністраў; г) Прэзідэнт – 1) выбірае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда; 2) прызначае дату правядзення выбараў Прэзідэнта; 3) выдае ўказы, дэкрэты і дырэктывы; 4) распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі.

    12. Устанавіце адпаведнасць:

    а) асабістыя правы; б) палітычныя правы і свабоды; в) сацыяльна-эканамічныя правы; г) культурныя правы – 1) свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне; 2) права на адукацыю; 3) права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы; 4) права на жыллё.

    13. Свабоднае суіснаванне ў грамадстве розных палітычных поглядаў, школ, ідэалогій, палітычных партый і арганізацый са сваімі мэтамі і праграмамі замацоўваецца прынцыпам...

    14. Вяршэнства ўлады дзяржавы ў межах яе тэрыторыі і незалежнасць дзяржавы ў міжнародных адносінах выражаецца паняццем...

    15. Устойлівая прававая сувязь чалавека з дзяржавай, якая выяўляецца ў сукупнасці іх узаемных правоў, абавязкаў і адказнасці, заснаваная на прызнанні і павазе годнасці, асноўных правоў і свабод чалавека выражаецца паняццем...

     

    ІІ варыянт 

    1. Словамі “Мы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі ... прымаем гэтую Канстытуцыю...” пачынаецца:

    а) раздзел І; б) глава І; в) прэамбула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    2. Тэрмін “канстытуцыя” у перакладзе з лацінскай мовы азначае:

     а) асноўны закон дзяржавы; б) устанаўленне, упарадкаванне; в) закон, які нельга змяніць.

    3. Гістарычна першым спосабам прыняцца канстытуцыі з’яўляецца:

    а) “дараванне” канстытуцыі манархам народу; б) прыняцце канстытуцыі парламентам; в) прыняцце канстытуцыі спецыяльна створаным органам – Устаноўчым ходам.

    4. З мэтай асобай аховы Канстытуцыі функцыяніруе:

    а) Канстытуцыйны Суд; б) Вярхоўны Суд; в) Галоўны Трыбунал.

    5. Выберыце правільнае сцверджанне:

    а) Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная народная прававая дзяржава; б) Рэспубліка   Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава; в) Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная народная сацыяльная прававая дзяржава.      

    6. Выберыце з ніжэйпералічанага формы непасрэднай (прамой) дэмакратыі:

    а) народныя сходы; б) выбары ў Савет Рэспублікі; в) рэферэндумы; г) прыняцце законаў дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў; д) мітынгі, шэсці, дэманстрацыі.

    7. На якія віды падзяляецца мажарытарная выбарчая сістэма:

    а) адноснай большасці; б) прапарцыянальнай большасці; в) абсалютнай большасці; г) кваліфікаванай большасці?

    8. Што з ніжэйпералічанага не адносіцца да канстытуцыйных абавязкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь: а) абавязак выконваць Канстытуцыю РБ, законы і паважаць нацыянальныя традыцыі; б) абавязак берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці; в) абавязак дапамагаць пажылым і састарэлым грамадзянам РБ; г) абавязак прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў.

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) складанне спісаў выбаршчыкаў; б) вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў; в) назначэнне даты выбараў; г) утварэнне выбарчых акруг і ўчасткаў.

    10. Устанавіце адпаведнасць:

    а) мажарытарная сістэма адноснай большасці; б) мажарытарная сістэма абсалютнай большасці;             в) мажарытарная сістэма кваліфікаванай большасці; г) прапарцыянальная сістэма – 1) выбаршчыкі галасуюць не за канкрэтных кандыдатаў, а за палітычную партыю; 2) перамогшым лічыцца кандыдат, які набраў простую большасць галасоў; 3) перамогшым лічыцца кандыдат, які набраў больш паловы галасоў выбаршчыкаў; 4) перамогшым лічыцца кандыдат, які набраў не менш строга азначанай колькасці галасоў, напрыклад 2/3.

    11. Устанавіце адпаведнасць:

    а) асабістыя правы; б) палітычныя правы і свабоды; в) сацыяльна-эканамічныя правы; г) культурныя правы – 1) свабода навуковай і тэхнічнай творчасці; 2) права на свабоду перамяшчэння ў межах краіны; 3) права на штотыднёвы адпачынак; 4) права на звароты ў дзяржаўныя органы.

    12. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Прэзідэнт; б) Палата прадстаўнікоў; в) Савет рэспублікі; г) Савет міністраў – 1) распрацоўвае праект рэспубліканскага бюджэту; 2) дае згоду на назначэнне Старшыні Канстытуцыйнага Суда; 3) фарміруе і ўзначальвае Савет Бяспекі; 4) ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дагаворы.

    13. Палітычны рэжым, заснаваны на магчымасці большасці насельніцтва шляхам прамога ці апасродкаванага волевыяўлення кіраваць справамі дзяржавы і грамадства з улікам думкі меншасці называецца...

    14. Сукупнасць норм, правіл і прыёмаў, якія вызначаюць парадак правядзення выбараў і выбрання прадстаўнічых органаў улады, называецца...

    15. Асобая форма галасавання выбаршчыкаў, у ходзе якога яны выбіраюць той ці іншы варыянт адказу на пастаўленае пытанне дзяржаўнага або грамадскага жыцця, называецца...

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)