Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 11 клас : Беларусь у сучасным свеце

    Беларусь у сучасным свеце

    І варыянт 

    1. Аўтарам стадыяльнага падыходу да разгляду гістарычнага развіцця чалавечай цывілізацыі з’яўляецца: а) У.Растоу; б) П.Сарокін; в) С.Ханцінгтан; г) А.Тойнбі.

    2. Хто з прыхільнікаў цывілізыцыйнага падыходу лічыў, што культуры, як жывыя арганізмы, праходзяць стадыі ўзнікнення, сталасці, старасці і заняпаду: а) О.Шпенглер; б) А.Тойнбі; в) П.Сарокін; г) С.Ханцінгтан.

    3. Хто ўвёў тэрмін “геапалітыка” і разглядаў дзяржаву як геаграфічны арганізм: а) О.Шпенглер; б) Г.Моргентау; в) С.Ханцінгтан; г) Р.Чэлен.

    4. Якога тыпу культуры не вылучае П.Сарокін: а) ідэяцыйная; б) ідэалістычная; в) матэрыялістычная; г) пачуццёвая, або рэалістычная.

    5. У аснове якога падыходу да разумення гісторыі з’яўляецца ўзровень навукова-тэхнічнага развіцця і дабрабыту грамадства: а) стадыяльнага; б) фармацыйнага; в) цывілізацыйнага; г) культурна-гістарычнага.

    6. Сукупнасць палітычных, эканамічных, ідэалагічных, прававых, дыпламатычных, ваенных, культурных і іншых сувязей паміж дзяржавамі, арганізацыямі, народамі і асобнымі асобамі – гэта: а) міжнародная сістэма; б) баланс сіл; в) міжнародныя адносіны; г) знешняя палітыка.

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1945 г.               1) Рэспубліка Беларусь уступіла ў НБСЕ;

    б) 1949 г.               2) стварэнне НАТО;

    в) 1975 г.               3) стварэнне ААН;

    г)  1992 г.              4) Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінкі).

    8. Агульны курс дзяржавы за межамі яе тэрыторыі, накіраваны на рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў, - гэта…

    9. Працэс усебаковага збліжэння розных краін  і станаўлення адзінай сістэмы тэхналагічных, фінансавых, эканамічных, сацыяльна-палітычных і культурных сувязей на аснове навейшых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – гэта…

    10. Расшыфруйце назву АДКБ.

    ІІ варыянт 

    1. Класіфікацыю цывілізацый, заснаваную на сістэме пануючых у кожнай з іх каштоўнасцей культуры, даў: а) О.Шпенглер; б) А.Тойнбі; в) П.Сарокін; г) С.Ханцінгтан.

    2. Хто з прыхільнікаў цывілізацыйнага падыходу лічыў, што цывілізацыя – гэта заняпад у развіцці культуры:  а) М.Данілеўскі; б) О.Шпенглер; в) П.Сарокін; г) А.Тойнбі.

    3. Тэрмін “постіндустрыяльнае грамадства” належыць амерыканскаму сацыёлагу: а) Р.Мертану; б) Э.Тофлеру; в) К.Поперу; г) Д.Белу.

    4. Якой стадыі ў развіцці чалавецтва не вылучаецца згодна са стадыяльным падыходам: а) стадыя першабытнасці; б) традыцыйнае грамадства; в) “пераходнае грамадства”; г) “перыяд зруху”; д) “перыяд сталасці”; е) “эра высокага ўзроўню масавага спажывання”.

    5. Які мысліцель пісаў аб “цывілізацыйных разломах”, якія могуць прывесці да небяспечных канфліктаў: а) Э.Тофлер; б) Г.Моргентау; в) С.Ханцінгтан; г) А.Тойнбі.

    6. Афіцыйная дзейнасць дзяржавы ў адносінах да іншых краін пры дапамозе спецыяльных інстытутаў, мерапрыемтсваў і метадаў, дапушчальных з пазіцый міжнароднага права выражаецца паняццем: а) міжнародная дзейнасць; б) знешняя палітыка; в) дыпламатыя; г) міжнароднае супрацоўніцтва.

    7. Устанавіце адпаведнасць: а) 1991 г.; б) 1999 г.; в) 2000 г.; г) 2003 г. – 1) стварэнне АДКБ; 2) стварэнне ЕўраАзЭс; 3) Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі; 4) стварэнне СНД. 

    8. Важны прынцып знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, які азначае развіццё супрацоўніцтва з усімі рэгіёнамі і дзяржавамі свету, называецца… 

    9. Сукупнасць розных даследаванняў будучыні Зямлі і чалавецтва атрымала назву… 

    10. Расшыфруйце назву ЕўраАзЭс.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)