Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 11 клас : Асноўныя галіны права

    Асноўныя галіны права

    Праверачная работа

    І варыянт

    І. Выберыце варыянт правільнага адказу:

    1. Маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, што ўзнікаюць паміж рознымі арганізацыямі (юрыдычнымі асобамі) і грамадзянамі, а таксама паміж асобнымі грамадзянамі рэгулююцца:                  а) грамадзянскім правам; б) адміністрацыйным правам; в) юрыдычным правам.

    2. Чалавек як суб’ект права, носьбіт правоў і абавязкаў – гэта:  а) юрыдычны суб’ект; б) фізічны суб’ект; в) фізічная асоба.

    3. Абавязковае для ўсіх работнікаў падпарадкаванне ўстаноўленаму распарадку і належнае выкананне сваіх абавязкаў – гэта:  а) службовыя абавязкі; б) кантрактныя абавязацельствы; в) працоўная дысціпліна.

    4. Выберыце правільнае сцвярджэнне:  а) жонка можа прад’явіць іск аб скасаванні шлюбу ў любы час; б) скасаванне шлюбу недапушчальнае падчас цяжарнасці жонкі і на працягу пяці гадоў пасля нараджэння дзіцяці; в) утойванне асобай, якая ўступае ў шлюб, акалічнасцей, якія перашкаджаюць яго заключэнню, не з’яўляецца падставай для прызнання шлюбу несапраўдным.

    5. У выпадку ўчынення грамадзянамі адміністрацыйнага правапарушэння да іх могуць быць прыменены розныя віды:  а) адміністрацыйнага пакарання; б) адміністрацыйных спагнанняў; в) адміністрацыйных штрафаў.

    6. Правамернае прычыненне шкоды асобе пры абароне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы ад небяспечных замахаў – гэта:  а) законнае правапарушэнне; б) вымушаная самаабарона; в) неабходная абарона.

    7. Сукупнасць юрыдычных норм, якія вызначаюць злачыннасць і каральнасць учынкаў, небяспечных для існуючай сістэмы грамадскіх адносін вызначаецца паняццем:  а) крымінальнае права; б) прававая сістэма; в) сістэма законаў Рэспублікі Беларусь.

    8. Адзіная і цэнтралізаваная сістэма органаў, якія ажыццяўляюць ад імя дзяржавы нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем прававых актаў – гэта:  а) судовая сістэма; б) пракуратура; в) камітэт дзяржаўнай бяспекі.

    9. Вызначце неправільнае сцвярджэнне:  а) непаўналетні ва ўзросце да 14 гадоў не мае права самастойна набыць сабе камп’ютар; б) непаўналетні ва ўзросце да 16 гадоў не мае права ўладкоўвацца на працу без дазволу бацькоў; в) бацькі не маюць права без згоды органа апекі і апякунства адмаўляцца ад прыняцця ў дар нерухомасці на карысць свайго непаўналетняга дзіцяці; г) непаўналетні ва ўзросце да 16 гадоў не мае права ўносіць уклады ў крэдытныя ўстановы і распараджацца сваімі заробкамі без згоды бацькоў.

    10. Вызначце, якія суды складаюць судовую сістэму Рэспублікі Беларусь:        а) Канстытуцыйны Суд; б) Вышэйшы Суд; в) агульныя суды; г) гаспадарчыя суды.

    ІІ. Устанавіце адпаведнасць:

    11. Суаднясіце:  а) маёмасныя адносіны; б) асабістыя немаёмасныя, не звязаныя з маёмаснымі;                в) асабістыя немаёмасныя адносіны, звязаныя з маёмаснымі – 1) абарона аўтарскага права; 2) купля-продаж нерухомасці; 3) абарона дзелавой рэпутацыі.

    12. Суаднясіце: а) пракуратура; б) міліцыя; в) камітэт дзяржаўнага кантролю; г) камітэт дзяржаўнай бяспекі – 1) папярэджванне і спыненне злачынстваў і іншых правапарушэнняў; 2) забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку; 3) збор, абагульненне, праверка інфармацыі, прызначанай для прыняцця адказных дзяржаўных рашэнняў, звязаных з забеспячэннем бяспекі краіны; 4) сочыць за выкананнем заканадаўства ў галіне фінансаў і падаткаабкладання.

    13. Суаднясіце:  а) адміністрацыйнае права; б) грамадзянскае права; в) крымінальнае права;                    г) працоўнае права – 1) запазычанасць у аплаце электраэнергіі; 2) лоўля рыбы ў неўстаноўленным месцы; 3) з’яўленне на працы ў нецвярозым стане; 4) наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку.

    14. Суаднясіце:  а) адвакат; б) натарыус; в) пракурор; г) суддзя – 1) разглядае справы па скаргах, якія паступілі ў час асабістага прыёму насельніцтва; 2) прымае дакументы на захаванне; 3) ажыццяўляе прававое абслугоўванне камерцыйных аперацый, заключэнне кантрактаў; 4) каардынуе дзейнасць праваахоўных органаў па барацьбе са злачыннасцю.

    15. Суаднясіце:  а) пазбаўленне волі; б) абмежаванне волі; в) арышт; г) пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю – 1) прызначаецца асобе, якая ўчыніла злачынства ва ўзросце да 18 гадоў, на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў; 2) прызначаецца асобе, якая ўчыніла злачынства ва ўзросце да 18 гадоў, на тэрмін да 15 гадоў; 3) прызначаецца асобе мужскога полу, якая ўчыніла злачынства ва ўзросце да 16 гадоў, на тэрмін ад 15 сутак да 3 месяцаў; 4) прызначаецца асобе, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту, на тэрмін ад 1 да 3 гадоў.

    ІІІ. Працягніце сказы:

    16. Здольнасць чалавека быць носьбітам дазволеных законам суб’ектыўных правоў і абавязкаў называецца...

    17. Адміністрацыйнае выдварэнне за межы Рэспублікі Беларусь, якое прымяняецца ў адносінах да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства называецца...

    18. Работнікі маюць права на штогадовы ... з захаваннем заработнай платы.

    19. Мерай крымінальна-прававога ўздзеяння, якая прымяняецца па прыгаворы суда да асобы, асуджанай за злачынства, з’яўляецца...

    20. Дзяржаўны орган, які сведчыць рознага роду юрыдычныя акты (дагаворы, завяшчанні, даверанасці і г.д.), а таксама сапраўднасць подпісаў на дакументах і копій дакументаў называецца...

      

    Праверачная работа

    ІІ варыянт

    І. Выберыце варыянт правільнага адказу:

    1. Галіна права, якая рэгулюе грамадскія адносіны, што ўзнікаюць у працэсе арганізацыі і ажыццяўлення дзяржаўнага кіравання – гэта:  а) грамадзянскае права; б) адміністрацыйнае права;          в) крымінальнае права.

    2. Прызнаная дзяржавай у якасці суб’екта права арганізацыя, якая валодае адасобленай маёмасцю, самастойна адказвае гэтай маёмасцю па сваіх абавязацельствах, ад свайго імя выступае ў судзе, набывае і ажыццяўляе правы, выконвае абавязкі, называецца:  а) юрыдычная асоба; б) юрыдычная арганізацыя; в) юрыдычны суб’ект.

    3. Выберыце правільнае сцвярджэнне:  а) працоўны дагавор можа быць заключаны з умовай папярэдняга выпрабавання  на тэрмін не больш як 6 месяцаў; б) забараняецца прымяненне працы асоб, маладзейшых за 16 гадоў, на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы; в) забараняецца прыцягваць работнікаў, маладзейшых за 18 гадоў, да начной і звышурочнай працы, працы ў святы і выхадныя дні; г) працягласць працоўнага адпачынку не можа быць меншай за 30 дзён.

    4. Заключэнне шлюбу адбываецца ва ўзгодненыя бакамі тэрміны, але не раней чым праз:  а) 15 дзён пасля падачы заявы; б) 30 дзён пасля падачы заявы; в) 3 месяцы пасля падачы заявы.

    5. Проціпраўны вінаваты ўчынак (дзеянне або бяздзеянне), за які ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць – гэта:  а) адміністрацыйнае правапарушэнне; б) адміністрацыйны ўчынак; в) грамадзянскае правапарушэнне.

    6. Асоба, якая здзейсніла злачынства не нясе крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі ў момант здзяйснення злачынства ёй не споўнілася:   а) 14 гадоў; б) 16 гадоў; в) 18 гадоў.

    7. Дзяржаўны праваахоўны орган, прызваны абараняць жыццё, здароўе, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў – гэта:            а) камітэт дзяржаўнай бяспекі; б) пракуратура; в) міліцыя.

    8. Пакаранне павінна адпавядаць характару і ступені грамадскай небяспекі злачынства, абставінам яго ўчынення і асобе вінаватага. Гэта адпавядае:  а) прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці; б) прынцыпу справядлівасці; в) прынцыпу  сацыяльнай роўнасці.

    9. Вызначце неправільнае сцвярджэнне:  а) бацькі не маюць права без згоды органа апекі і апякунства аддаваць у залог маёмасць, якая належыць дзіцяці; б) не дапускаецца заключэнне працоўнага дагавора з асобамі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў; в) непаўналетні ва ўзросце да 14 гадоў мае магчымасць ажыццяўляць правы аўтара твора навукі, літаратуры або мастацтва; г) непаўналетні ва ўзросце ад 16 гадоў не мае права прадаць аўтамабіль які ён выіграў у латарэю.

    10. Вызначце мэты, якія нясе пакаранне:  а) ахоўная; б) каральная; в) выхаваўчая; г) прафілактычная.

    ІІ. Устанавіце адпаведнасць:

    11. Суаднясіце:  а) магчымасць учыняць дробныя бытавыя здзелкі; б) магчымасць распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй; в) магчымасць у поўным аб’ёме ажыццяўляць усе правы; г) магчымасць працаваць на працоўны тыдзень працягласцю 24 – 35 гадзін – 1) з 18 гадоў; 2) ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў; 3) з 14 гадоў; 4) ва ўзросце да 14 гадоў.

    12. Суаднясіце:  а) натарыят; б) камітэт дзяржаўнага кантролю; в) міліцыя; г) пракуратура –                    1) забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, а таксама грамадскай бяспекі; 2) каардынацыя праваахоўнай дзейнасці органаў; 3) сочыць за правільнасцю расходавання сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў; 4) забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама дзяржаўных інтарэсаў.

    13. Суаднясіце: а) адміністрацыйнае права; б) грамадзянскае права; в) крымінальнае права; г) працоўнае права – 1) прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання чалавеку асобай, што знаходзілася ў нецвярозым стане пры выкананні сваіх службовых абавязкаў; 2) парушэнне правіл тэхнікі бяспекі на працоўным месцы; 3) пашкоджанне груза перавозчыкам; 4) кіраванне транспартным сродкам без дакументаў, што даюць права на яго кіраванне.

    14. Суаднясіце:  а) адвакат; б) натарыус; в) пракурор; г) суддзя – 1) прымае меры для аховы спадчыннай маёмасці, накладвае забарону на адчужэнне маёмасці; 2) складае заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару; 3) рыхтуецца да судовага разбору справы, выклівае адказчыкаў, істцоў і г.д.;        4) ажыццяўляе агульны нагляд за выкананнем законаў усімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

    15. Суаднясіце:   а) грамадскія работы; б) штраф; в) пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю;       г) папраўчыя работы – 1) прызначаецца асобе, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту, на тэрмін ад 2 месяцаў да 1 года па месцы працы; 2) прызначаецца асобе, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту, на тэрмін ад 1 да 3 гадоў; 3) прызначаецца непаўналетняму, які ўчыніў злачынства, калі ён мае самастойны заробак або маёмасць; 4) прызначаецца асуджанаму, які дасягнуў 16-гадовага ўзросту, на тэрмін ад 30 да 180 гадзін.

    ІІІ. Працягніце сказы:

    16. Здольнасць чалавека сваімі дзеяннямі набываць і ажыццяўляць грамадзянскія правы, а таксама выконваць грамадзянскія абавязкі называецца...

    17. Пагадненне паміж наймальнікам і работнікам аб умовах працы і яе аплаты называецца...

    18. Абавязковай прыметай адміністрацыйнага правапарушэння з’яўляецца ... здзейсненага ўчынка.

    19. Сур’ёзнае правапарушэнне, якое нясе пэўную пагрозу грамадскім адносінам, і пападае ў сферу крымінальнага права, называецца...

    20. Барацьба са злачынствамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца асноўнай задачай...

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)