Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 10 клас : Эканамічная сфера грамадства

    Эканамічная сфера грамадства

    Праверачная работа

    І варыянт

    І. Выберыце варыянт правільнага адказу:

    1. Усвядомленая мэтанакіраваная дзейнасць чалавека па вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей – гэта:   а) праца; б) вытворчасць; в) эканоміка.

    2. Усе рэчы, з дапамогай якіх чалавек уздзейнічае на прадметы сваёй працы і відазмяняе іх – гэта:         а) сродкі вытворчасці; б) сродкі працы; в) прадукцыйныя сілы.

    3. Сродкі, запасы, крыніцы чаго-небудзь неабходнага чалавеку для ажыццяўлення дзейнасці – гэта:       а) патрэбнасці; б) капітал; в) рэсурсы.

    4. Права дзяржавы на чаканку ўласнай манеты называецца:  а) манетная рэгалія; б) манетная эмісія;      в) манетны друк.

    5. Дакумент, які замацоўвае правы яго ўладальніка на атрыманне часткі прыбытку прадпрыемства, долей якога ён валодае, называецца: а) вэксаль; б) акцыя; в) аблігацыя.

    6. Зніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да цвёрдых валют – гэта: а) інфляцыя;                    б) дэнамінацыя; в) дэвальвацыя.

    7. Даход, які атрымліваюць наёмныя работнікі ў працэсе вытворчасці, цана рабочай сілы – гэта:             а) стабільны даход; б) рэнта; в) заработная плата.

    8. Навукова абгрунтаваны збалансаваны набор тавараў і паслуг, якія задавальняюць найважнейшыя жыццёвыя патрэбнасці чалавека ў пэўныя адрэзкі часу ў адпаведнасці з умовамі і асаблівасцямі, што склаліся ў краіне, называецца:  а) тарыфная стаўка першага разраду; б) спажывецкая карзіна; в) бюджэт пражытачнага мінімуму.

    9. Выберыце правільнае сцвярджэнне:  а) рыначны кошт канчатковых тавараў і паслуг, вырабленых ў эканоміцы з дапамогай фактараў вытворчасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян краіны, у тым ліку на тэрыторыі іншых дзяржаў, называецца валавы нацыянальны прадукт; б) падаходны падатак плаціцца ўсімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; в) заработная плата мае тры асноўныя формы – пагадзінная, здзельная і змешанная; г) пры зніжэнні попыту на тавар яго прапанова заўсёды расце.

    10. Пералічыце асноўныя функцыі камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь: а) крэдытаванне насельніцтва; б) касава-разліковае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб; в) грашовая эмісія;          г) прыём дэпазітаў ад насельніцтва; д) абарона і забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля.

     

    ІІ. Устанавіце адпаведнасць:

    11. Суаднясіце функцыі грошай з іх характарыстыкай:

    а) мера кошту; б) сродак абарачэння; в) сродак плацяжу; г) сродак ашчаджэння і накаплення – 1) грошы выкарыстоўваюцца ў якасці пасярэдніка для аплаты тавараў і паслуг; 2) купля-продаж тавара ажыццяўляецца ў крэдыт, гэта значыць з адтэрміноўкай плацяжу; 3) грошы з’яўляюцца ўвасабленнем багацця; 4) усе тавары маюць пэўную цану, якая выражаецца ў грашах.

    12. Суаднясіце:

    а) прыватная ўласнасць; б) калектыўная ўласнасць; в) дзяржаўная ўласнасць; г) камунальная (муніціпальная) уласнасць – 1) сумесна-долевая ўласнасць, кааператывы і акцыянерныя таварыствы;    2) уласнасць, якой распараджаюцца органы мясцовага кіравання і самакіравання; 3) прыродныя багацці і нетры краіны; 4) уласнасць фізічнай асобы.

    13. Суаднясіце:

    а) традыцыйная эканоміка; б) рыначная эканоміка; в) планавая эканамічная сістэма; г) змешанная эканамічная сістэма – 1) сучасны тып рыначнай сістэмы, пры якой дзяржава выпрацоўвае агульную стратэгію развіцця краіны; 2) пераважнае выкарыстанне прымітыўных тэхналогій і распаўсюджванне ручной працы; 3) эканоміка свабоднага прадпрымальніцтва і канкурэнцыі; 4) жорсткае цэнтралізаванае планаванне, адсутнасць прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.

    14. Суаднясіце функцыі рынку і іх характарыстыкі:

    а) рэгулюючая; б) стымулюючая; в) інфармацыйная; г) селектыўная – 1) ва ўмовах рынку выжываюць толькі тыя вытворцы, якія працуюць лепш, вырабляюць больш якасны і таннны тавар; 2) удзельнікі рыначных адносін дзякуючы назіранню за рыначнай кан’юктурай атрымліваюць важныя і неабходныя для сябе звесткі; 3) рынак уплывае на аб’ём і структуру вытворчасці, не дапускаючы працяглай перавытворчасці або нястачы тавараў; 4) рынак пазбаўляе грамадскую вытворчасць ад эканамічна слабых удзельнікаў.

     

     

    15. Суаднясіце:

    а) А.Сміт; б) М.Фрыдман; в) І.Фішэр; г) Дж.Кейнс – 1) амерыканскі эканаміст, адзін са стваральнікаў тэорыі манетарызму; 2) абгрунтаваў ідэю, згодна з якой дзяржава павінна рэгуляваць эканоміку ўздзеяннем на сукупны попыт; 3) амерыканскі эканаміст, сцвярджаў, што дзяржава не павінна ўмешвацца ў эканоміку; 4) англійскі эканаміст, аўтар працы “Даследаванне аб прыродзе багацця народаў”.

     

    ІІІ. Працягніце сказы:

    16. Сфера грамадскага жыцця, якая забяспечвае задавальненне патрэбнасцей людзей у жыццёвых дабротах – гэта...

    17. Прадукт працы, прызначаны для куплі-продажу – гэта...

    18. Дамова паміж юрыдычнымі або фізічнымі асобамі аб пазыцы – гэта...

    19. Дзейнасць па кіраванні людзьмі на прадпрыемствах і ў арганізацыях называецца...

    20. Абавязковыя плацяжы асобных грамадзян і прадпрыемстваў, якія спаганяюцца дзяржавай для выканання сваіх функцый – гэта...

     

    Праверачная работа

    ІІ варыянт

    І. Выберыце варыянт правільнага адказу:

    1. Уздзеянне чалавека на прадметы і прыродныя працэсы, у выніку якога ствараюцца жыццёвыя даброты, патрэбныя людзям – гэта:  а) эканоміка; б) вытворчасць; в) праца.

    2. Тое, на што накіравана праца чалавека – гэта:  а) прадмет працы; б) сродкі працы; в) сродкі вытворчасці.

    3. Створаныя чалавекам рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці – гэта:  а) фінансавыя рэсурсы; б) працоўныя рэсурсы; в) капітал.

    4. Усеагульны эквівалент, які можна абмяняць на любы тавар – гэта:   а) цана; б) грошы; в) кошт тавара.

    5. Каштоўная папера, якая замацоўвае права яе ўладальніка на атрыманне ў вызначаны ў ёй тэрмін устаноўленай сумы грошай – гэта:   а) аблігацыя; б) чэк; в) акцыя.

    6. Перавышэнне грашовай масы над рэальным аб’ёмам тавараў і паслуг прывядзе да:  а) інфляцыі;         б) дэнамінацыі; в) дэвальвацыі.

    7. Розніца паміж выручкай, якую атрымлівае прадпрыемства за вырабленую і рэалізаваную прадукцыю, і выдаткамі на яе вытворчасць, называецца:   а) даход; б) прыбытак; в) дывідэнт.

    8. Цана мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, называецца:  а) мінімальная заработная плата;            б) спажывецкая карзіна; в) бюджэт пражытачнага мінімуму.

    9. Выберыце правільнае сцвярджэнне:  а) прыватызацыя азначае бязвыплатную перадачу дзяржаўнай уласнасці ў прыватную; б) у рыначнай эканамічнай сістэме цэнаўтварэнне адбываецца ў выніку дзяржаўнага рэгулявання попыту і прапановы; в) валавы ўнутраны прадукт – гэта кошт усіх вырабленых на працягу года на тэрыторыі краіны тавараў і паслуг; г) адрозніваюць прамыя, падаходныя і ўскосныя падаткі.

    10. Пералічыце асноўныя функцыі Нацыянальна банка Рэспублікі Беларусь: а) крэдытаванне насельніцтва; б) касава-разліковае абслугоўванне фізічных асоб; в) грашовая эмісія; г) выпрацоўка агульнай крэдытнай палітыкі; д) абарона і забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля.

     

    ІІ. Устанавіце адпаведнасць:

    11. Суаднясіце:

    а) натуральныя грошы; б) сімвалічныя грошы; в) электронныя грошы; г) сусветныя грошы – 1) валюты найбольш развітых краін свету з магутнай і параўнальна стабільнай эканомікай; 2) каштоўнае футра звяроў; 3) купюра ў 10 000 беларускіх рублёў; 4) грошы на бягучым разліковым рахунку.

    12. Суаднясіце:

    а) валоданне; б) карыстанне; в) распараджэнне; г) адказнасць – 1) юрыдычна замацаваны факт рэальнага ўладання аб’ектам уласнасці, уладальнік мае права карыстацца і распараджацца аб’ектам;                       2) прадугледжвае забеспячэнне адпаведнага закону выкарыстання аб’екта ўласнасці; 3) азначае права і магчымасць уласніка дзейнічаць у адносінах да аб’екта ў рамках закона любым жаданым чынам, аж да перадачы іншаму суб’екту ці нават ліквідацыі; 4) прымяненне аб’екта ўласнасці ў адпаведнасці з яго прызначэннем, меркаваннем і жаданнем карыстальніка. 

    13. Суаднясіце:

    а) традыцыйная эканоміка; б) аграрная эканоміка; в) індустрыяльная эканоміка; г) постіндустрыяльная эканоміка – 1) вядучай сферай гаспадаркі з’яўляецца прамысловасць; 2) большасць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы; 3) больш за палову валавога ўнутранага прадукту ствараецца ў сферы паслуг;    4) эканоміка неразвітых прадукцыйных сіл і нізкага ўзроўню жыцця.

    14. Суаднясіце эканамічныя функцыі дзяржавы і іх характарыстыкі:

    а) рэгулюючая; б) мэтапакладання; в) фінансавага кантролю; г) экалагічная – 1) збор падаткаў; 2) ахова навакольнага асяроддзя; 3) распрацоўка нарматыўнай прававой базы; 4) вызначэнне прыярытэтыў эканамічнага развіцця.

    15. Суаднясіце:

    а) А.Сміт; б) Д.Рыкарда; в) Т.Веблен; г) П.Самуэльсан – 1) амерыканскі эканаміст, лічыў, што дзяржава павінна фінансаваць сацыяльную сферу; 2) “бацька эканомікі”, лічыў, што дзяржава не павінна ўмешвацца ў эканоміку; 3) англійскі эканаміст, лічыў, што толькі праца з’яўляецца адзінай крыніцай кошту тавару; 4) амерыканскі эканаміст і сацыёлаг, праціўнік класічнай рыначнай эканоміі.  

    ІІІ. Працягніце сказы:

    16. Навука аб эканамічным жыцці грамадства называецца...

    17. Гаспадарка, якая прадугледжвае, што прадукты працы вырабляюцца для задавальнення ўласных патрэбнасцей вытворцы, называецца...

    18. Фінансавы план дзяржавы, які складаецца з дзвюх узаемазвязаных частак – даходнай і расходнай, называецца...

    19. Сістэма кіравання вытворчасцю і рэалізацыяй тавараў і паслуг, звязаная з выяўленнем, прадбачаннем і задавальненнем патрэбнасцей пакупніка, называецца...

    20. Пазыковае грашовае абавязацельства, складзенае па пэўнай форме, у якім пазначаецца тэрмін вяртанне і сума грошай, якая падлягае звароту, называецца...

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)