Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 10 клас : Сацыяльнае жыццё грамадства

    Сацыяльнае жыццё грамадства

    Праверачная работа па тэме “Сацыяльнае жыццё грамадства”

    І варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Устойлівая сукупнасць сувязей, у якія ўступаюць супольнасці людзей у працэсе іх жыццядзейнасці, пэўны парадак узаемадзеяння гэтых супольнасцей – гэта: 

    а) грамадства; б) сацыяльная структура грамадства; в) сферы жыццядзейнасці грамадства.

    2. Сукупнасць людзей, вылучаная на падставе блізкасці пэўных сацыяльных параметраў і звязанага з гэтым падабенства ладу жыцця, мыслення – гэта:

    а) сацыяльны слой; б) сацыяльная праслойка; в) сацыяльная група.

    3. Навука аб працэсах і заканамернасцях узнаўлення насельніцтва, яго размяшчэння, змены колькасці, якія адбываюцца ў пэўных грамадска-гістарычных умовах – гэта:

    а) дэмаграфія; б) этнаграфія; в) этналогія.

    4. Пераход людзей з адных сацыяльных груп у іншыя – гэта:

    а) міграцыя; б) сацыяльная міграцыя; в) сацыяльная мабільнасць.

    5. Руска-амерыканскі вучоны-сацыёлаг, які ўвёў паняцце “сацыяльная стратыфікацыя” – гэта:

    а) М.Вэбер; б) Т.Парсанс; в) П.Сарокін.

    6. Крайняя, агрэсіўная форма нацыяналізму, якая зыходзіць з пераканання ў перавазе сваёй нацыі над іншымі:

    а) шавінізм; б) радыкалізм; в) фашызм.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    Вучоны:                             Іх ідэі, творы:

    а) М.Вэбер                        1) аўтар працы “Дэвіантныя паводзіны: дабро ці зло?”;

    б) Р.Дарэндорф                2) аўтар працы “Вопыт аб законе народанасельніцтва”;

    в) У.Ленін                          3) адзін з прыхільнікаў тэорыі сацыяльнай стратыфікацыі;

    г) П.Бурдзье                      4) прыхільнік разумення гістарычнага працэсу як барацьбы класаў;

    д) Т.Мальтус                     5) французскі сацыёлаг, вылучыў тры віды грамадскага капіталу;

    е) В.Асінава                       6) нямецкі сацыёлаг, аўтар працы “Элемнты тэорыі сацыяльнага канфлікту”.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Функцыі сям’і:                                  Характарыстыка:

    а) рэпрадуктыўная                            1) забеспячэнне членам сям’і камфорту і ўтульнасці;

    б) выхаваўча-рэгулятыўная             2) задавальненне патрэбнасці членаў сям’і ў каханні, сяброўстве;

    в) гаспадарча-бытавая                      3) функцыя ўзнаўлення чалавечага роду;

    г) рэкрэатыўная                                 4) забеспячэнне матэрыяльных умоў жыццядзейнасці дамачадцаў;

    д) эмацыянальна-псіхалагічная       5) вызначэнне нормаў паводзін членаў сям’і ў розных сферах жыцця.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Паняцці:                                    Характарыстыка:

    а) сацыяльныя класы               1) устойлівае ўсвядомленае ўзаемадзеянне людзей і супольнасцей людзей;

    б) сацыяльныя слаі                  2) мэтанакіраваныя, усвядомленыя ўчынкі людзей у грамадстве;   

    в) сацыяльныя дзеянні            3) вялікія сацыяльныя групы, якія адрозніваюцца пераважна адносінамі да

    г) сацыяльныя адносіны              сродкаў вытворчасці;

                                                       4) вялікія сацыяльныя групы, якія вылучаюцца ў адпаведнасці з узроўнем

                                                           даходаў, адукацыі, сацыяльнага статусу і г. д.

     

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Палітычная, тэрытарыяльная, сацыяльна-эканамічная і духоўная агульнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая склалася гістарычна – гэта…

    11. Захаванне ў дарослых фізічных і псіхічных рыс, уласцівых дзіцячаму ўзросту, адсутнасць самастойнасці і адказнасці за свае ўчынкі – гэта…

    12. Саюз асоб, заснаваны на шлюбе, сваяцтве, выхаванні дзяцей – гэта…

    13. Сістэма сувязей паміж людзьмі, сацыяльных нормаў, правіл узаемаадносін і дзейнасці людзей – гэта…

     

     

    Праверачная работа па тэме “Сацыяльнае жыццё грамадства”

    ІІ варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Падзел людзей у грамадстве на групы, якія займаюць рознае сацыяльнае становішча – гэта:

    а) сацыяльная дыферэнцыяцыя; б) сацыяльная класіфікацыя; в) сацыяльная мабільнасць.

    2. Супольнасці людзей з устойлівымі ўзаемасувязямі, падобнымі інтарэсамі, вызначанымі правіламі паводзін і ўзаемаадносін – гэта:

    а) сацыяльныя класы; б) сацыяльныя групы; в) сацыяльныя інстытуты.

    3. Тэрытарыяльна абмежаваная сукупнасць людзей, якая бесперапынна ўзнаўляецца – гэта:

    а) народанасельніцтва; б) дэмас; в) нацыя.

    4. Культура маладога пакалення, якая характарызуецца агульнасцю стылю жыцця, манер паводзін, групавых нормаў і стэрэатыпаў – гэта:

    а) масавая культура; б) моладзевая субкультура; в) контркультура.

    5. Нямецкі вучоны-сацыёлаг, які вылучыў асноўныя прыкметы сацыяльнага дзеяння:

    а) М.Вэбер; б) Т.Парсанс; в) П.Сарокін.

    6. Усведамленне чалавекам сваёй прыналежнасці да пэўнага этнасу, нацыі:

    а) нацыянальнасць; б) этнічнасць; в) нацыянальная самасвядомасць.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    Тып сям’і:                                      Характарыстыка:

    а) нуклеарная                                1) складаецца з абодвух бацькоў;

    б) пашыраная (складаная)            2) заснаваная на шлюбу аднага мужчыны і адной жанчыны;

    в) поўная                                        3) сям’я складаецца толькі з бацькоў і дзяцей;

    г) монагамная                                4) заснаваная на шлюбу прадстаўніка аднаго полу і некалькіх другога;

    д) полігамная                                 5) сям’я, якая ўключае ў сябе прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Вучоны:                                 Іх творы і ідэі:

    а) Э.Шылз                          1) аўтар працы “Грамадства і грамадствы: макрасацыялагічны падыход”;

    б) Ю.Сайман                     2) амерыканскі сацыёлаг, вылучыў у грамадстве пяць сацыяльных інстытутаў;

    в) Р.Мілс                            3) адзін з прыхільнікаў тэорыі сацыяльнай стратыфікацыі;

    г) К.Манхейм                    4) аўтар працы “Базісныя метады даследавання ў сацыяльнай навуцы”;

    д) К.Маркс                        5) нямецкі сацыёлаг, разглядаў моладзь як своеасаблівы рэзерв грамадства;

    е) Т.Парсанс                      6) заснавальнік тэорыі аб сацыяльнай няроўнасці, якая з’яўляецца вынікам

                                                    існавання прыватнай уласнасці і эксплуатацыі чалавека чалавекам.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Паняцці:                                                    Азначэнні:

    а) сацыяльная мабільнасць                     1) пераход чалавека ў іншую сацыяльную групу без змены

    б) гарызантальная мабільнасць                  сацыяльнага статуса;                         

    в) вертыкальная мабільнасць                 2) пераход чалавека ўверх альбо ўніз па прыступках сацыяльнай                                      

    г) міграцыя                                                   лесвіцы;

                                                                      3) перамяшчэнне людзей з адной мясцовасці ў другую;

                                                                      4) пераход людзей з адных сацыяльных груп у іншыя.

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Супольнасць людзей, якая гістарычна сфарміравалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю культуры, мовы, а таксама ўсведамленнем свайго адзінства – гэта…

    11. Форма адносін паміж мужчынам і жанчынай, якая склалася гістарычна і праз якую грамадства парадкуе іх палавое жыццё і вызначае іх правы і абавязкі як мужа, жонкі, бацькі і маці – гэта…

    12. Сацыяльна-дэмаграфічная група, вылучаная па ўзроставых параметрах, асаблівасцях сацыяльнага становішча і сацыяльна-псіхалагічных якасцях – гэта…

    13. Праблема скарачэння насельніцтва ў пэўных краінах ці наадварот перанасельніцтва ў іншых называецца…

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)