Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 10 клас : Палітыка-прававая сфера жыцця грамадства

    Палітыка-прававая сфера жыцця грамадства

    І варыянт 

    1. Сукупнасць палітычных інстытутаў і арганізацый, адпаведных ідэй і поглядаў, палітычных адносін, палітычных і прававых нормаў – гэта:

    а) палітыка; б) палітычная сістэма грамадства; в) палітычная сфера жыцця грамадства.

     

    2. Па форме кіравання, г. зн. па структуры вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, парадку іх фарміравання і функцыянавання, усе дзяржавы дзеляцца на:

    а) рэспублікі і манархіі; б) унітарныя рэспублікі і федэратыўныя манархіі;    в) прэзідэнцкія і парламенцкія рэспублікі.

     

    3. Сістэма метадаў і сродкаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца дзяржаўная ўлада, характар узаемаадносін паміж органамі ўлады, грамадствам і асобай вызначаецца паняццем:

    а) палітычная ўлада; б) палітычны рэжым; в) форма дзяржавы.

     

    4. Сістэма арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады, якая характарызуецца падзелам заканадаўчай і выканаўчай улад пры вядучай ролі ў гэтай сітэме парламента называецца: а) прынцып вяршэнства права;      б) прынцып падзелу ўлад; в) парламентарызм.

     

    5. Афіцыйны дакумент вызначанай формы, прыняты ў межах кампетэнцыі ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа з прытрымліваннем устаноўленай заканадаўствам працэдуры – гэта: а) юрыдычны прэцэдэнт;              б) юрыдычны дагавор; в) нарматыўны прававы акт.

     

    6. Слова “харызма” у перакладзе з грэчаскай мовы азначае: а) “боскі дар”; б) “вялікі”; в) “выдатны”.

     

    7. Навука аб праве – гэта: а) правазнаўства; б) юрыспрудэнцыя; в) грамадазнаўства.

     

    8. Слова “парламент” паходзіць ад французскага слова parler, што ў перакладзе азначае: а) гаварыць;             б) раіцца; в) прымаць.

     

    9. Сістэма недзяржаўных грамадскіх адносін і інстытутаў, якая дае чалавеку магчымасць рэалізаваць яго грамадзянскія правы, выяўляе яго патрэбнасці, інтарэсы і каштоўнасці – гэта: а) прававое грамадства;            б) грамадзянская супольнасць; в) сістэма грамадзянскіх адносін.

     

    10. Веды асобы аб свеце палітыкі, яе палітычныя перакананні, каштоўнасныя арыенціры, характэрныя для яе спосабы пратычнага ўдзелу ў палітычнай дзейнасці выражаюцца паняццем: а) палітычная культура асобы;   б) прававая культура асобы; в) правасвядомасць.

     

    11. Рашэнне аб стварэнні грамадскага аб’яднання “БРСМ” было прынята: а) 6 верасня 1996 г.; б) 6 верасня 2000 г.; в) 6 верасня 2002 г.

     

    12. Сукупнасць правоў, свабод, абавязкаў асобы, якія вызначаюць яе прававое становішча ў грамадстве – гэта: а) прававы статус асобы; б) палітычны статус асобы; в) прававая роля асобы.

     

    13. Якія вылучаюць асноўныя падыходы ў трактоўцы правоў чалавека: а) тэорыя штучнага права; б) тэорыя натуральнага права; в) пазітыўная тэорыя права; г) тэорыя адзінства права.

     

    14. Вызначце, якія галіны ўлад вылучаюць згодна з прынцыпам падзелу ўлад:

    а) судовая; б) кантрольная; в) выканаўчая; г) ваенная; д) заканадаўчая.

     

    15. У навуцы аб праве вылучаюць наступныя крыніцы права: а) прававы звычай; б) юрыдычны прэцэдэнт;     в) нарматыўны прававы акт; г) нормы маралі; д) дагаворы, якія параджаюць прававыя адносіны, е) прававыя ідэі вялікіх груп грамадства.

     

    16. Устанавіце адпаведнасць: а) дэмакратычная палітычныя сістэма; б) аўтарытарная; в) таталітарная –            1) палітычная сістэма, якая характарызуецца ўсеўладдзем дзяржавы, усеагульным і жорсткім палітычным кантролем за рознымі бакамі жыцця грамадства; 2) палітычная сістэма, што грунтуецца на рыначнай эканоміцы, якой адпавядаюць палітычныя ідэі свабоды прыватнай ініцыятывы,а таксама свабоды ў адносінах вызначэння людзьмі іх грамадскай пазіцыі; 3) палітычная сістэма, для якой характэрна абмежаванне палітычных правоў і свабод, падаўленне іншадумства, наяўнасць палітычнага лідара, які засяроджвае ў сваіх руках галоўную дзяржаўную ўладу.

     

    17. Устанавіце адпаведнасць паміж палітычнымі партыямі  і іх мэтамі: а) кансерватыўныя; б) ліберальныя;   в) сацыял-дэмакратычныя; г) камуністычныя; д) рэлігійныя; е) нацыянал-патрыятычныя (фашысцкія) –         1) мэта – пабудова грамадства без эксплуатацыі чалавека чалавекам, знішчэнне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці; 2) ідэалогія перавагі адной нацыі над іншымі; 3) выступаюць за стабільнасць, паступовасць і павольнасць пераўтварэнняў; 4) ствараюцца на аснове асобнай рэлігійнай плыні;                     5) абвяшчаюць ідэі сацыяльнай роўнасці, абараняюць інтарэсы працоўных; 6) выступаюць за прыярытэт асабістых інтарэсаў над грамадскімі, адстойваюць свабоду асобы.

     

    18. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі палітычнай сістэмы грамадства: а) функцыя мэтапакладання; б) функцыя інтэграцыі; в) функцыя рэгламентацыі; г) функцыя кантроля; д) функцыя камунікацыі –               1) устанаўленне законаў і забяспячэнне іх выканання; 2) ажыццяўленне абмена інфармацыяй паміж рознымі звёнамі палітычнай сістэмы; 3) аб’яднанне грамадства для вырашэння найважнейшых задач; 4) вызначэнне асноўных мэт грамадскага і палітычнага развіцця; 5) ацэнка выканання рознымі людзьмі і арганізацыямі ўстаноўленых нормаў і законаў.

     

    19. Устанавіце адпаведнасць: а) унітарная дзяржава; б) федэрацыя; в) канфедэрацыя; г) аўтаномія –                1) добраахвотнае аб’яднанне некалькіх дзяржаўных утварэнняў у адной саюзнай, пры захаванні іх пэўнай аўтаноміі; 2) саюз некалькіх незалежных дзяржаў, аб’яднаных для правядзення сумеснай палітыкі ў пэўных мэтах; 3) адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі падпарадкоўваюцца цэнтральным органам улады;             4) частка дзяржавы, якая валодае пэўнай самастойнасцю.

     

    20. Устанавіце адпаведнасць: а) асабістыя; б) палітычныя; в) сацыяльна-эканамічныя; г) культурныя правы – 1) права на адукацыю; 2) права на ўласнасць; 3) права на абарону ад рабства і прымусовай працы; 4) права на ўдзел вырашэнні дзяржаўных спраў.

     

    21. Дзейнасць, накіраваная на атрыманне дзяржаўнай улады і яе ўтрыманне, а таксама дзейнасць па рэальным ажыццяўленні гэтай улады – гэта...

     

    22. Выкарыстанне дзяржаўнымі органамі эканамічных, ваенных, інфармацыйна-ідэалагічных сродкаў, неабходных для дасягнення палітычных мэт у сферы кіравання дзяржавай, называецца...

     

    23. Добраахвотнае самакіравальнае некамерцыйнае фарміраванне раўнапраўных грамадзян, якія аб’ядналіся для рэалізацыі сваіх мэт і інтарэсаў – гэта...

     

    24. Дзяржава, у якой забяспечваецца вяршэнства закона, роўная адказнасць усіх перад законам, выразны падзел улад, гарантаванасць правоў чалавека і дастаткова высокая прававая культура насельніцтва называецца...

     

    25. Тып палітычнай арганізацыі грамадства, пры якім улада ажыццяўляецца праз прамое народаўладдзе або праз прадстаўнікоў, абраных народам, назваецца...

      

    ІІ варыянт 

    1. Сукупнасць ідэй, перакананняў і каштоўнасцей, якія абгрунтоўваюць права пэўнай сацыяльнай супольнасці на ўладу або удзел у рэалізацыі ўлады, а таксама шляхі дасягнення пазначаных мэт:

    а) палітыка; б) палітычная сістэма грамадства; в) палітычная ідэалогія.

     

    2. Па форме дзяржаўнага ладу, г.зн. па форме адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы ўсе дзяржавы дзеляцца на:

    а) унітарныя і федэратыўныя; б) рэспублікі і манархіі; в) парламенцкія і прэзідэнцкія рэспублікі.

     

    3. Уласцівасць дзяржаўнай улады, якая заключаецца ў яе вяршэнстве ўнутры краіны і незалежнасці ад знешніх сіл – гэта:

    а) тэрытарыяльная цэласнасць; б) суверэнітэт; в) вяршэнства закона.

     

    4. Аснова арганізацыі і дзейнасці прававой дзяржавы, якая прадугледжвае размежаванне дзяржаўнай улады на тры галіны ўлад, называецца:

    а) прынцып падзелу ўлад; б) прынцып вяршэнства права; в) парламентарызм.

     

    5. Судовае рашэнне па пэўнай юрыдычнай справе, якое мае сілу агульнаабавязковай прававой нормы пры наступным вырашэнні падобных спраў – гэта: а) прававы звычай; б) юрыдычны дагавор; в) нарматыўны прававы акт.

     

    6. Слова “эліта” у перакладзе з французскай мовы азначае: а) “лепшы”, “адборны”; б) “знатны, высакародны”; в) “першы”, “галоўны”.

     

    7. Палітычная і прававая сувязь асобы з дзяржавай, якая не залежыць ад нацыянальнай прыналежнасці гэтай асобы выражаецца паняццем: а) грамадзянства; б) грамадзянскі статус асобы; б) палітычны статус асобы.

     

    8. Дзяржаўны орган, галоўнай функцыяй якога з’яўляецца распрацоўка і прыняцце законаў – гэта: а) савет міністраў; б) генеральная асамблея; в) парламент.

     

    9. Вызначце, што з ніжэйпералічанага не адносіцца да асноўных прыкмет дэмакратычнага ладу:

    а) ажыццяўленне дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з воляй большасці насельніцтва; б) фарміраванне органаў дзяржаўнай улады, як правіла, шляхам свабодных выбараў; в) рэгулярнае правядзенне рэферэндумаў;             г) ажыццяўленне ўсеагульнага роўнага выбарчага права; д) захаванне дэмакратычных правоў і свабод.

     

    10. Важную ролю ў палітычнай сістэме грамадства выконваюць такія формы грамадскіх аб’яднанняў, як:      а) грамадскія супольнасці і групы; б) грамадскія рухі і грамадскія аб’яднанні; в) грамадскія калектывы і кааператывы.

     

    11. Грамадскае аб’яднанне “БРСМ” узнік ў выніку аб’яднання: а) Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ) і Беларускага саюза моладзі (БСМ); б) БПСМ і ЛКСМБ; в) БСМ і ЛКСМБ.

     

    12. Паказчык ступені засваення і актыўнага выкарыстання асобай прававых нормаў, прынятых у дадзеным грамадстве выражаецца паняццям: а) прававы статус асобы; б) прававая культура асобы; в) прававы этыкет.

     

    13. Вызначце, што з ніжэйпералічанага не адносіцца да важнейшых прыкмет дзяржавы:

    а) тэрыторыя і насельніцтва; б) войска; в) улада; г) сістэма права; д) наяўнасць прэзідэнта; е) суверэнітэт.

     

    14. Якія тыпы лідэрства вылучыў М.Вэбер: а) традыцыйнае; б) легальнае; в) незаконнае; г) патрыярхальнае;   д) харызматычнае.

     

    15. Вылучаюць наступныя партыйныя сістэмы: а) беспартыйныя; б) аднапартыйныя; в) двухпартыйныя;        г) трохпартыйныя; д) шматпартыйныя, е) змешаныя партыйныя сістэмы.

     

    16. Устанавіце адпаведнасць паміж элементамі палітычнай сістэмы грамадства: а) палітычныя арганізацыі і інстытуты; б) палітычныя і прававыя нормы; в) палітычныя адносіны – 1) элемент палітычнай сістэмы, які заключаецца ў рэгуляванні палітычнага жыцця грамадства, фіксаванні паўнамоцтваў органаў улады, правоў і абавязкаў грамадзян; 2) складванне ўзаемаадносін у сувязі з заваяваннем, пераразмеркаваннем і вакарыстаннем палітычнай улады ў грамадстве паміж палітычнымі інстытутамі і людзьмі; 3) дзяржава ў цэлым, а таксама палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні палітычнай скіраванасці, сродкі масавай інфармацыі, што праводзяць ідэалагічную работу.

     

    17. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі дзяржавы:  а) эканамічная; б) сацыяльная; в) экалагічная;       г) культурная; д) ахова правапарадку; е) фінансавага кантролю – 1) улік дзяржавай даходаў яе грамадзян, збор і кантроль над падаткамі; 2) стварэнне ўмоў, неабходных для духоўнага жыцця грамадзян; 3) забеспячэнне дастойнага жыццёвага ўзроўню кожнага чалавека; 4) садзейнічанне развіццю эканамічнага патэнцыялу краіны; 5) стварэнне спрыяльнага навакальнага асяроддзя; 6) забеспячэнне грамадскага пардку і бяспекі.

     

    18. Устанавіце адпаведнасць паміж тыпамі дзяржаў:  а) абсалютная манархія; б) канстытуцыйная манархія;              в) прэзідэнцкая рэспубліка; г) парламенцкая рэспубліка – 1) выканаўчая ўлада падпарадкавана заканадаўчай; 2) улада правіцеля нічым не абмяжоўваецца; 3) абмежаванне ўлады манарха прадстаўнічымі органамі ўлады (парламентам); 4) вярхоўная ўлада ажыццяўляецца выбарнымі органамі або асобамі, якія выбіраюцца на пэўны тэрмін.

     

    19. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі права: а) рэгулятыўная; б) функцыя аховы; в) выхаваўчая –   1) неабходнасць пераканання людзей у справядлівасці дзеючых прававых нормаў, важнасці ўмацавання правапарадку і законнасці; 2) замацаванне ў законах тых грамадскіх адносін, якія складаюць аснову грамадскага жыцця; 3) абарона прадугледжаных правам палітычных, эканамічных і іншых адносін.

     

    20. Устанавіце адпаведнасць: а) асабістыя; б) палітычныя; в) сацыяльна-эканамічныя; г) культурныя правы – 1) права на свабоду і недатыкальнасць асобы; 2) права на свабоду  поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне; 3) свабода мастацкай, навуковай, тэхнічнай творчасці; 4) права на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы.

     

    21. Адзіная палітычная арганізацыя грамадства, якая распаўсюджвае ўладу на ўсю сваю тэрыторыю і насельніцтва, мае спецыяльны апарат кіравання, выдае абавязковыя для ўсіх законы і валодае суверэнітэтам – гэта...

     

    22. Здольнасць чалавека або пэўнай групы людзей кіраваць дзейнасцю і паводзінамі іншых людзей, дасягаючы такім шляхам пастаўленых мэт – гэта...

     

    23. Аб’яднанне людзей з агульнымі палітычнымі поглядамі, мэта якога – заваёва і ажыццяўленне дзяржаўнай улады – гэта...

     

    24. Сістэматызаваная сукупнасць нормаў і правіл, усталяваных дзяржавай і абавязковых для выканання ўсімі грамадзянамі называецца...

     

    25. Навука аб палітыцы, як асобай сферы жыццядзейнасці людзей – гэта...

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)