Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 9 клас : Міжасабовыя зносіны

    Міжасабовыя зносіны

    Праверачная работа па тэме “Міжасабовыя зносіны”

    І варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Як называецца аўтарытарная, дырэктыўная форма ўздзеяння на чалавека:

    а) канфліктныя зносіны; б) імператыўныя зносіны; в) маніпулятыўныя зносіны; г) дзелавыя зносіны?

    2. Здольнасць асобы ўявіць, як яе ўспрымае іншы чалавек у працэсе  зносін – гэта:

    а) сацыяльная рэфлексія; б) сацыяльная мабільнасць; в) сацыяльнае ўспрыманне.

    3. Як называецца найніжэйшы ўзровень развіцця групы, у якіх людзі аб’яднаны толькі агульнымі эмоцыямі і перажываннямі:

    а) фармальнай групай; б) нефармальнай групай; в) дыфузнай (выпадковай) групай.

    4. Як называецца сукупнасць правіл знешняга праяўлення стаўлення да людзей, які ўключае правілы паводзін у грамадскіх месцах, формы звароту і вітанняў, манеры і пэўную форму адзення:

    а) этыкет; б) этыка; в) эстэтыка?

    5. Вызначце існуючыя стылі кіравання:

    а) лідэрскі; б) аўтарытарны; в) дэмакратычны; г) ліберальны; д) справядлівы.

    6. Якіх сродкаў зносін не бывае:

    а) вербальныя; б) умоўныя; в) прамыя; г) невербальныя

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Суаднясіце спосабы ўзаемадзеяння асоб у працэсе зносін:

    а) заражэнне                 1) успрыманне чалавекам узораў дэманстраваных паводзін;

    б) унушэнне                  2) распаўсюджванне якой-небудзь дзейнасці ці настрою ад аднаго чалавека да

    в) перакананне                  іншага;             

    г) перайманне               3) уздзеянне аднаго чалавека на іншага ці на групу людзей;

                                           4) лагічна абгрунтаваны працэс заахвочвання чалавека прыняць пэўную пазіцыю.

    8. Суаднясіце віды зносін:

    а) міжасабовыя                        1) зносіны паміж сябрамі;

    б) масавыя                                2) зносіны паміж вучнем і настаўнікам;

    в) нефармальныя                     3) зносіны з дапамогай радыё, тэлебачання, газет, часопісаў;

    г) ролевыя                                4) непасрэдныя кантакты людзей у малых групах.

    9. Суаднясіце сацыяльныя рысы асобы:

    а) эгаізм                                1) жыццё асобнага чалавека каштоўнейшае за жыццё вялікіх калектываў;

    б) альтруізм                          2) змяненне паводзін людзей у выніку рэальнага ці ўяўнага ціску групы;

    в) індывідуалізм                   3) рыса асобы, якая заключаецца ў сябелюбнасці, засяроджанасці на сваім Я;

    г) канфармізм                       4) добраахвотная бескарыслівая дапамога чалавека іншым людзям.

     

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Працэс узаемадзеяння людзей, пад час якога яны абменьваюцца інфармацыяй, выяўляюць сваё стаўленне адзін да аднаго называецца…

    11. Аб’яднанне людзей для зносін і сумеснай дзейнасці, у склад якога ўваходзіць ад 2 да 30-40 чалавек – гэта…

    12. Сутыкненне людзей, якія маюць узаемавыключальныя мэты і рэалізуюць іх на шкоду іншым называецца…

    13. Форма паводзін людзей, якая склалася гістарычна, парадкуе іх дзеянні і мае сімвалічны характар называецца…

     

    Праверачная работа па тэме “Міжасабовыя зносіны”

    ІІ варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. У працэсе якіх зносін ажыццяўляецца скрытны ўплыў на чалавека з мэтай дасягнення сваіх намераў:

    а) канфліктных; б) імператыўных; в) маніпулятыўных; г) дзелавых?

    2. Нарматыўна ўхвалены ўзор паводзін, які навакольныя чакаюць ад кожнага, хто займае тую ці іншую сацыяльную пазіцыю:

    а) сацыяльная роля; б) ідэальныя паводзіны; в) маральны ідэал.

    3. Як называецца група, з якой чалавек запазычвае нормы, каштоўнасці і ўстаноўкі паводзін:

    а) ідэальная; б) правільная; в) рэферэнтная (эталонная)?

    4. Культурная спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне – гэта:           

    а) традыцыя; б) культура; в) сацыяльны вопыт.

    5. Вызначце, якія бываюць канфлікты ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў:

    а) асабовыя; б) міжасабовыя; в) групавыя; г) асабова-групавыя; д) міжгрупавыя.

    6. Якіх форм зносін не бывае:

    а) неалагічныя; б) маналагічныя; в) дыялагічныя; г) полілагічныя?

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Суаднясіце функцыі зносін:

    а) станаўлення і развіцця чалавека       1) абмен інфармацыяй;                    

    б) прагматычная                                     2) дазваляе чалавеку ўмацаваць яго ўпэўненасць у сабе;

    в) пацвярджэння                                     3) дазваляе дасягаць намечаных вынікаў;

    г) камунікатыўная                                   4) спрыяе сацыялізацыі асобы, уключэнню яе ў грамадства.

    8. Суаднясіце  віды сацыяльных груп:

    а) нефармальная                                 1) чарга пакупнікоў у магазіне;

    б) фармальная                                     2) сям’я;

    в) малая                                               3) школьны клас;

    г) несапраўдная (квазігрупа)             4) гурт сяброў.

    9. Суаднясіце лініі паводзін у канфліктных сітуацыях:

    а) супрацоўніцтва                   1) хуткае ўрэгуляванне канфлікту праз узаемныя саступкі;

    б) кампраміс                            2) адкрытая барацьба за свае інтарэсы;

    в) ухіленне                               3) адкрыты абмен думкамі і пошук рашэння, якое задавальняе ўсіх;

    г) канкурэнцыя                        4) згладжванне канфлікту шляхам уступак, ахвяраванне сваімі інтарэсамі; 

    д) прыстасаванне                    5) устрымліванне ад спрэчкі, не саступаючы апаненту, але і не настойванне

                                                          на сваім.

                                                                     

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Узаемадзеянне людзей з мэтай перадачы адзін аднаму інфармацыі, дасягнення разумення іншага чалавека, выяўлення свайго стаўлення да  яго – гэта…

    11. Аб’яднанне людзей, якое мае органы самакіравання, прызначана для выканання грамадска карысных задач, характарызуецца атмасферай узаемнай адказнасці  і спрыяльнымі для сумеснай дзейнасці ўмовамі – гэта…

    12. Імкненне ва ўсім супрацьстаяць меркаванню калектыва называецца…

    13. Традыцыйны сталы лад паводзін, які забяспечвае культурную і сацыяльную стабільнасць  грамадства – гэта…

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)