Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 9 клас : Культура чалавека і грамадства

    Культура чалавека і грамадства

    Праверачная работа па тэме “Культура чалавека і грамадства”

    І варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Спосаб выхавання чалавека-грамадзяніна, дастойнага члена грамадства, у Старажытным Рыме вызначаўся словам:

    а) культура; б) адукацыя; в) “пайдэя”; г) гуманізацыя.

    2. Сімвалы – гэта:

    а) знакі, якія служаць умоўным абазначэннем якога-небудзь вобраза ці ідэі; б) штучна створаныя чалавекам прадметы і з’явы; в) абодвы суджэнні правільныя ; г) абодвы суджэнні няправільныя.

    3. Спосаб выражэння думак, сродак зносін людзей, паказчык узроўню развіцця культуры грамадства і ўніверсальны сродак афармлення, захавання і перадачы культурнай спадчыны, а таксама стварэння новых культурных каштоўнасцей – гэта:

    а) традыцыя; б) мова; в) абрад; г) мысленне.

    4. Чалавечая дзейнасць па стварэнні прынцыпова новых матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей называецца:

    а) учынкам; б) працай; в) творчасцю; г) мастацтвам.

    5. Эліта – гэта:

    а) група насельніцтва, якая ўзвышаецца над іншымі людзьмі дзякуючы свайму паходжанню;                  б) прывілеяваная частка грамадства; в) асноўная частка насельніцтва краіны; г) частка насельніцтва, якая страціла сувязь са сваёй сацыяльнай групай.

    6. Уклад думак асобнага чалавека ці групы людзей (народа) называюць:

    а) свядомасцю; б) менталітэтам; в) псіхікай; г) усё вышэйпералічанае.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    Сфера культуры:                             Элементы матэрыяльнай і духоўнай сфер культуры:

    а) матэрыяльная культура              1) правілы паводзін;                            6) рэлігія;

    б) духоўная культура                      2) прылады працы і хатнія рэчы;      7) міфы;

                                                               3) транспарт;                                       8) тэхніка;

                                                               4) мастацкая культура;                      9) камп’ютэры;

                                                               5) фізічная культура;                         10) навука.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Функцыі культуры:                      Змест функцый культуры:

    а) адаптыўная                               1) рэгуляванне грамадскага жыцця;

    б) гістарычнай пераемнасці        2) забяспячэнне ўзаемадзеяння паміж людзьмі і  супольнасцямі;

    в) нарматыўная                            3) накапленне, захоўванне, сістэматызацыя і перадача інфармацыі;

    г) каштоўнасная                           4) дазваляе людзям прыстасавацца да разнастайных прыродных умоў;

    д) камунікатыўная                       5) фарміруе ў чалавека каштоўнасныя патрэбнасці і арыентацыі.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Формы культуры:                        Змест форм культуры:

    а) пануючая культура                 1) адмаўленне прынятых у грамадстве каштоўнасцей, нормаў і правіл;

    б) субкультура                             2) культура, якая пранізае паўсядзённае жыццё чалавека;

    в) контркультура                         3) частка культуры, якая характарызуе лад жыцця і каштоўнасці асобнай

    г) штодзённая культура                   групы людзей;

                                                          4) сукупнасць каштоўнасцей, вераванняў, традыцый і звычаяў, якімі 

                                                               кіруецца большасць членаў грамадства.

     

    ІІІ. Працягніце сказы, падбярыце правільныя паняцці для дадзеных азначэнняў:

    10. Спецыфічны чалавечы спосаб жыцця, што ўключае працэс і вынікі чалавечай дзейнасці, сістэму нормаў і каштоўнасцей, сімвалаў і ідэалаў, якія разглядаюцца ў кантэксце гістарычнай эпохі – гэта…

    11. Спецыяльна арганізаванае адукацыйнае асяроддзе, прызначанае для навучання і выхавання маладога пакалення – гэта…

    12. Погляд на другія культуры з пазіцыі перавагі свайго народа называецца…

    13. Асаблівая форма чалавечай дзейнасці, якая праяўляецца ў стварэнні мастацкіх вобразаў, цэласных мастацкіх твораў – гэта…

    Праверачная работа па тэме “Культура чалавека і грамадства”

    ІІ варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Выхаванне ў адпаведнасці  з традыцыямі народа, яго жыццёвымі правіламі ў Старажытнай Грэцыі вызначалася як:

    а) культура; б) адукацыя; в) “пайдэя”; г) гуманізацыя.                

    2. Артэфакты – гэта:

    а) знакі, якія служаць умоўным абазначэннем якога-небудзь вобраза ці ідэі; б) штучна створаныя чалавекам прадметы і з’явы; в) абодвы суджэнні правільныя; г) абодвы суджэнні няправільныя.

    3. Гістарычна выпрацаваныя веды, вопыт, формы і правілы паводзін, норавы, звычаі, абрады, якія пераходзяць ад пакалення да пакалення – гэта:

    а) традыцыя; б) мова; в) абрад; г) мысленне.

    4. Сукупнасць прылад, штучных сродкаў, створаных чалавекам для пераўтварэння прыроднага асяроддзя, забеспячэння функцыянавання і развіцця культуры, называецца:

    а) мастацтвам; б) навукай; в) тэхнікай; г) рэлігіяй.

    5. Арыстакратыя – гэта:

    а) група насельніцтва, якая ўзвышаецца над іншымі людзьмі дзякуючы свайму паходжанню;                  б) прывілеяваная частка грамадства; в) асноўная частка насельніцтва краіны; г) частка насельніцтва, якая страціла сувязь са сваёй сацыяльнай групай.

    6. Надпрыродная рэальнасць, створаная людзьмі ў працэсе сумеснай жыццядзейнасці – гэта:

    а) свядомасць; б) памяць; в) псіхіка; г) культура.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    Падыход да разумення культуры:           Сутнасць падыходу:

    а) антрапалагічны                                      1) культура разумеецца як сукупнасць самых лепшых,

    б) каштоўнасны                                             самых значных тварэнняў чалавека;

                                                                        2) культурай лічыцца ўся сукупнасць вынікаў чалавечай

                                                                             дзейнасці, свет рэчаў, які створаны людзьмі.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Формы культуры:                       Сэнс розных форм культуры:

    а) элітарная культура                 1) дзейнасць асобных устаноў, прадпрыемстваў, спецыялістаў па

    б) масавая культура                        арганізацыі матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці;

    в) народная культура                 2) культура прывілеяваных груп грамадства, якая характарызуецца

    г) прафесійная культура                каштоўнасна-сэнсавай самадастатковасцю;

                                                         3) культура, арыентаваная на шырокае кола людзей, на штодзённае

                                                              спажыванне;

                                                         4) фальклор, народная творчасць, часцей за ўсё ананімная.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Паняцці:                                Азначэнні:                            

    а) ксенафобія                       1) уклад думак асобнага чалавека ці групы людзей, нацыянальны характар;

    б) эмпатыя                           2) страх перад чужымі поглядамі і звычаямі, непрыязнасць ці нянавісць да іх;

    в) талерантнасць                 3) здольнасць да шчырага суперажывання, імкненне падзяліць чужы боль;

    г) менталітэт                        4) памяркоўнасць, цярплівасць у адносінах да іншых людзей, поглядаў.

     

    ІІІ. Працягніце сказы, падбярыце правільныя паняцці для дадзеных азначэнняў:

    10. Універсальным знакавым сродкам захавання і перадачы сацыяльнага вопыту з’яўляецца…

    11. Малая сацыяльная група, члены якой звязаны роднаснымі сувязямі, агульнасцю побыту, узаемнай дапамогай і маральнай адказнасцю – гэта…

    12. Меркаванне еўрапейцаў аб тым, што іх грамадства ёсць узор для астатняга свету называецца…

    13. Спецыфічная сфера дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца вытворчасць новых ведаў аб прыродзе і грамадстве – гэта…

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)