Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Грамадазнаўства : 9 клас : Грамадская сутнасць чалавека

    Грамадская сутнасць чалавека

    Праверачная работа па тэме “Грамадская сутнасць чалавека”

    І варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Як называецца ўласцівая чалавеку здольнасць аднаўляць рэчаіснасць у думках і вобразах, разумець тое, што адбываецца, і асэнсавана, мэтанакіравана дзейнічаць:

    а) свядомасць; б) актыўнасць; в) самастойнасць?

    2. Як называецца сукупнасць адносна ўстойлівых уласцівасцей чалавека, якія выяўляюцца ў яго дзеяннях і ўчынках:    а) выхаванасць; б) характар; в) тэмперамент?

    3. Хто з’яўляецца распрацоўшчыкам і даследчыкам “Я-канцэпцыі”:

    а) К.Юнг; б) З.Фрэйд; в) К.Роджэрс?

    4. Рэальная прычына, якая ўсведамляецца чалавекам і накіроўвае яго пазнавальную і практычную дзейнасць – гэта:   а) матыў; б) інтарэс; в) патрэбнасць.

    5. Аўтарам цывілізацыйнага падыходу да гісторыі з’яўляецца:

    а) К.Маркс; б) А.Тойнбі; в) О.Шпенглер.

    6. Фармацыйны падыход да вывучэння гістарычныга працэсу прадугледжвае паслядоўную змену наступных грамадска-эканамічных фармацый:

    а) першабытна-абшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, сацыялістычная;               б) першабытна-абшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная;                 в) першабытна-абшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, індустрыяльная.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    Праяўленне чалавека:          Характарыстыка:

    а) індывід                              1) чалавек як свядомы і адказны суб’ект дзейнасці і зносін;

    б) асоба                                  2) чалавек як асобны, адзінкавы прадстаўнік чалавецтва;

    в) індывідуальнасць             3) адметныя біялагічныя, псіхалагічныя і  сацыяльныя  ўласцівасці чалавека.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Тэмперамент:                        Характарыстыка:

    а) сангвінік                           1) чалавек спакойны, марудны, стрыманы;

    б) халерык                             2) чалавек рухавы, вясёлы, энергічны і актыўны;

    в) флегматык                        3) чалавек вельмі чуллівы, крыўдлівы, лёгка ранімы.

    г) меланхолік                        4) чалавек хуткі, парывісты, энергічны, нестрыманы.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Падыходы да вывучэння грамадства:    Характарыстыка:

    а) натуралістычны                                   1) рэальнае матэрыяльнае жыццё людзей вызначае іх свядомасць;

    б) культурна-гістарычны                        2) разуменне грамадства як жывога арганізма, працягу прыроды;   

    в) ідэалістычны                                        3) жыццё грамадства разглядаецца як сфера ўплыву маральных,

    г) матэрыялістычны                                     эстэтычных і іншых духоўных каштоўнасцей;

                                                                       4) аснова цэласнасці і еднасці грамадства ў яго духоўным жыцці.

     

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Сукупнасць адносін паміж людзьмі, якія складваюцца і развіваюцца ў працэсе сумеснай дзейнасці – гэта...

    11. Паслядоўнасць падзей у жыцці грамадства, якая з’явілася вынікам дзейнасці многіх пакаленняў людзей называецца...

    12. Абагульненая характарыстыка каштоўнасных арыенціраў як асобнага чалавека, так і грамадства, у якім ён жыве – гэта...

    13. Сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, характарызуюць асноўныя мэты сучаснага развіцця беларускага грамадства – гэта...

     

     

    Праверачная работа па тэме “Грамадская сутнасць чалавека”

    ІІ варыянт 

    І. Выберыце правільны варыянт адказу:

    1. Як называецца характэрнае для чалавека актыўнае, мэтанакіраванае стаўленне да навакольнага свету і самога сябе: а) актыўнасць; б) дзейнасць;  в) свядомасць?

    2. Як называецца сукупнасць індывідуальных асаблівасцей, якія надаюць спецыфіку паводзінам і дзейнасці чалавека, характарызуюць ступень яго жыццёвай актыўнасці:

    а) характар; б) тэмперамент; в) выхаванасць?

    3. Хто са старажытных вучоных быў заснавальнікам вучэння аб тэмпераменце:

    а) Гіпакрат; б) Авіцэнна; в) Арыстоцель?

    4. Неабходнасць у чым-небудзь, адсутнасць чаго-небудзь важнага, патрэбнага для жыцця – гэта:

    а) інтарэс; б) матыў; в) патрэбнасць.

    5. Аўтарам фармацыйнага падыходу да вывучэння гістарычнага працэсу з’яўляецца:

    а) К.Маркс; б) А.Тойнбі; в) О.Шпенглер.

    6. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці грамадска-эканамічныя фармацыі, якія згодна з фармацыйным падыходам да вывучэння гістарычнага працэсу змяняюць адна адну:

    а) феадальная; б) камуністычная; в) рабаўладальніцкая; г) першабытна-абшчынная; д) капіталістычная.

     

    ІІ. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    “Я-вобразы”:                             Характарыстыка:

    а) Я-рэальнае                             1) які я ў сваіх марах;

    б) Я-ідэальнае                            2) які я ёсць на самой справе;

    в) Я-чаканае                               3) якім бы я хацеў быць;

    г) Я-ўяўнае                                 4) якім на маю думку мяне ўспрымаюць навакольныя.

    8. Устанавіце адпаведнасць:

    Тып характару:                         Характэрныя рысы:

    а) інтраверт                               1) скіраванасць на знешні свет, другіх людзей;

    б) экстраверт                            2) скіраванасць на ўласны ўнутраны свет;

                                                       3) схільнасць да саманазірання і самапаглыблення;

                                                       4) актыўнасць, таварыскасць, камунікатыўнасць.

    9. Устанавіце адпаведнасць:

    Падыходы да вывучэння грамадства:                        Стваральнік канцэпцыі:

    а) натуралістычны                                                       1) Г.Гегель;

    б) культурна-гістарычны                                            2) К.Маркс;   

    в) ідэалістычны                                                            3) Ш.Мантэск’ё, Л.Гумілёў;

    г) матэрыялістычны                                                     4) М.Данілеўскі.

     

    ІІІ. Вызначце паняцці для кожнага азначэння:

    10. Абагульненае разуменне чалавекам самога сябе, навакольнага свету і сваёй сувязі са светам, якое складваецца з найважнейшых перакананняў – гэта...

    11. Працэс засваення чалавекам сукупнасці ведаў, нормаў паводзін, звычак, якія дазваляюць яму жыць у грамадстве ці, як кажуць, быць паўнавартасным членам грамадства – гэта...

    12. Устойлівая супольнасць людзей, аб’яднаных духоўнымі (перш за ўсё рэлігійнымі) традыцыямі, падобным ладам жыцця, геаграфічнымі і гістарычнымі рамкамі – гэта...

    13. Светапоглядная ідэя, якая сцвярджае годнасць і самакаштоўнасць чалавека, яго свабоду і права на шчасце – гэта...

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)