Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 11 клас : РБ у 1991 - 2008 гг.

    РБ у 1991 - 2008 гг.

    І варыянт 

    1. Калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

    а) 15 сакавіка 1991 г.; б) 15 красавіка 1993 г.; в) 15 сакавіка 1994 г.?

     

    2. Вызначце, якая з характарыстык не падыходзіць для сучаснай Рэспублікі Беларусь:

    а) дэмакратычная; б) незалежная; в) федэратыўная; г) сацыяльная?

     

    3. Палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы той ці іншай групы людзей і прымае ўдзел у палітычным жыцці грамадства з мэтай атрымання палітычнай улады называецца:

    а) палітычная партыя; б) апазіцыя; в) грамадскае аб’яднанне.

     

    4. Заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:

    а) Савет рэспублікі; б) Нацыянальны сход; в) Палата прадстаўнікоў.

     

    5. Дайце азначэнне паняццю “рэферэндум”.

     

    6. Рэспубліка Беларусь – унітарная дзяржава. Растлумачце, што гэта азначае?

     

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) С.Шушкевіч       1) народны мастак Беларусі;

    б) Ж.Алфёраў         2) старшыня Вярхоўнага Савета РБ у 1990 – 1994 гг.;

    в) І.Чыгрынаў         3) кінарэжысёр, аўтар фільма “У жніўні 44-га...”;

    г) М.Фінберг           4) вучоны-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі;

    д) М.Пташук           5) дырыжор, кіраўнік Дзяржаўнага аркестра Беларусі;

    е) Г.Вашчанка         6) пісьменнік, аўтар рамана “Вяртанне да віны”.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) трэція прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь; б) падпісанне Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы;                 в) зацвярджэнне назвы “Рэспубліка Беларусь”; г) рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі.

     

    9. Ахарактарызуйце накірункі і прынцыпы знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

      

    ІІ варыянт 

    1. Калі адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь:

    а) ліпень 1992 г.; б) жнівень 1993 г.; в) ліпень 1994 г.?

     

    2. Вызначце, якая з характарыстык не падыходзіць для сучаснай Рэспублікі Беларусь:

    а) прававая; б) сацыяльная; в) унітарная; г) таталітарная?

     

    3. Сукупнаць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства – гэта:

    а) ідэалогія беларускай дзяржавы; б) канстытуцыя; в) культура.

     

    4. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе:

    а) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь; б) Савет міністраў; в) Савет рэспублікі.

     

    5. Дайце азначэнне паняццю “інтэграцыя”.

     

    6. Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава. Растлумачце, што гэта азначае?

     

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) С.Сідорскі           1) пісьменнік, аўтар рамана “Вам – заданне”;

    б) Н.Гілевіч             2) мастак, аўтар габелена “Чарнобыль”;

    в) М.Чаргінец          3) прэм’ер-міністр Беларусі;

    г) В.Елізар’еў          4) вядомы паэт, аўтар зборніка “Незалежнасць”;

    д) Ю.Ялхоў             5) славуты беларускі балетмайстар;

    е) А.Кішчанка         6) рэжысёр, аўтар фільма “Анастасія Слуцкая”.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; б) прыняцце на рэспубліканскім рэферэндуме паправак у Канстытуцыю РБ, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта РБ; в) спыненне існавання СССР і стварэнне СНД; г) прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

     

    9. Вызначце сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)