Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 11 клас : БССР у другой палове 1950-х-1980-я гг.

    БССР у другой палове 1950-х-1980-я гг.

    І варыянт 

    1. Выберыце варыянт правільнага адказу: А.Багатыроў, А.Туранкоў, Ю.Семяняка, Д.Смольскі – гэта беларускія: а) мастакі; б) кампазітары; в) драматургі.

     

    2. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Л.Голуб; б) У.Корш-Саблін; в) В.Тураў; г) І.Лучанок; д) Э.Клімаў; е) І.Дабралюбаў?

     

    3. Згодна з шостым артыкулам апошняй Канстытуцыі БССР кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве, ядром палітычнай сістэмы з’яўлялася:

    а) КПБ; б)  Вярхоўны Савет дэпутатаў; в) Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).

     

    4. У 1950 – 1980-я гг. адным з мацнейшых прадпрыемстваў у сельскагаспадарчай сферы БССР была гаспадарка з Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці пад назвай...

     

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж аўтарамі і іх творамі:

    а) І.Чыгрынаў; б) І.Навуменка; в) І.Мележ; г) П.Броўка – 1) “Пахне чабор”; 2) “Плач перапёлкі”;  3) “Сорак трэці”; 4) “Палеская хроніка”.

     

    6. Вызначце, якія галіны прамысловасці атрымалі найбольшае развіццё ў БССР у другой палове 1950-х гг. – 1970-я гг.: а) нафтаперапрацоўчая; б) нафтахімічная; в) металургія; г) электра-энергетыка; д) радыётэхнічная; е) вытворчасць мінеральных угнаенняў.

     

    7. Вызначце, што з ніжэйпералічанага не адносіцца да асноўных з’яў грамадска-палітычнага жыцця БССР у другой палове 1980-х гг.: а) прыняцце курсу на перабудову савецкай палітычнай сістэмы; б) правядзенне палітыкі галоснасці; в) распрацоўка новай дэмакратычнай канстытуцыі;  г) правядзенне выбараў на альтэрнатыўнай аснове і ўтварэнне парламенцкай апазіцыі; д) захаванне КПБ манаполіі на ўладу ў рэспубліцы; е) паступовае фарміраванне шматпартыйнасці.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) пачатак палітыкі перабудовы ў СССР; б) першыя альтэрнатыўныя выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР; в) пуск першай лініі метро ў Мінску; г) восьмы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.

     

    9. Пазнайце гістарычныя асобы:

    а) першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком БССР у 1956 – 1965 гг. быў...

    б) вучоны ў вобласці фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прэзідэнт Акадэміі навук БССР у 1969 – 1987 гг. – гэта...

    в) такія творы, як “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі” належаць пяру...

    г) беларускі мастак, акадэмік, вязень фашысцкіх канцлагераў, аўтар цыкла карцін “Лічбы на сэрцы” і многіх іншых – гэта...

     

    10. Працягніце сказы:

    а) метад гаспадарання, пры якім даходы, што атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць і перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць называецца...

    б) група (фракцыя) дэпутатаў, чые погляды не супадаюць або супярэчаць думкам дэпутацкай большасці ўтвараюць...

    в) комплекс галін прамысловасці і навукі, якія працуюць на армію, і звязаны з імі дзяржаўны апарат атрымаў назву...

    г) самай масавай і адной з самых уплывовых грамадскіх арганізацый, якая аб’ядноўвала ў 1972 г. у сваіх шэрагах больш за 1 млн чалавек, быў...

     

    ІІ варыянт 

    1. Выберыце варыянт правльнага адказу: А.Анікейчык, А.Заспіцкі, С.Селіханаў, І.Міско – гэта беларускія: а) артысты; б) архітэктары; в) скульптары.

     

    2. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Л.Шчамялёў; б) У.Басалыга; в) М.Данцыг; г) Ф.Янушкевіч; д) Э.Ханок; е) А.Марачкін?

     

    3. Згодна з Канстытуцыяй БССР 1937 г. абвяшчалася, што ўся ўлада ў БССР належыць:

    а) ЦК КПБ; б) Саветам дэпутатаў працоўных; в) Савету міністраў.

     

    4. У 1958 г. у БССР пачаўся выпуск першых кар’ерных самазвалаў на заводзе...

     

    5. Устанавіце адпаведнасць паміж аўтарамі і іх творамі:

    а) Я.Брыль; б) П.Панчанка; в) І.Шамякін; г) А.Адамовіч – 1) “Трывожнае шчасце”; 2) “Хатынская аповесць”; 3) “Птушкі і гнёзды”; 4) “Пры святле маланак”.

     

    6. Вызначце, якія з’явы характэрныя для развіцця сельскай гаспадаркі БССР у другой палове 1950-х – 1970-я гг.:  а) меліярацыя; б) хімізацыя; в) будаўніцтва аграгарадкоў; г) развіццё фермерскіх гаспадарак; д) механізацыя і электрыфікацыя; е) будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў.

     

    7. Вызначце, што з ніжэйпералічанага не адносіцца да асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг.:

    а) спробы інтэнсіфікацыі вытворчасці; б) увядзенне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці;  в) перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне; г) спробы пераходу да разнастайных формаў гаспадарання на зямлі; д) забеспячэнне апераджальнага росту вытворчасці тавараў народнага спажывання; е) забеспячэнне дзейнасці рыначнага механізму цэнаўтварэння.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце чацвёртай Канстытуцыі БССР;  б)  узнікненне  грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт “Адраджэнне” (БНФ); в) аварыя на Чарнобыльскай АЭС; г) увядзенне ў БССР абавязковай 8-гадовай адукацыі.

     

    9. Пазнайце гістарычныя асобы:

    а) першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком БССР у 1965 – 1980 гг. быў...

    б) першы беларускі касманаўт, кандыдат тэхнічных навук, генерал-палкоўнік авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза – гэта...

    в) такія творы, як “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета”, “Круглянскі мост” належаць пяру...

    г) кінарэжысёр, зняў такія фільмы, як “Вазьму твой боль”, “Чорны замак Альшанскі”, “Знак бяды”, “У жніўні 44-га” – гэта...

     

    10. Працягніце сказы:

    а) метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, а зарабляе грошы самастойна, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў, называецца...

    б) дэмакратычны прынцып, які забяспечвае адкрытасць работы органаў кіравання, даступнасць для грамадства звестак пра іх дзейнасць, у першую чаргу з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, называецца...

    в) карэнныя змены вытворчасці, якія адбываюцца ў выніку пераўтварэння навукі ў непасрэдную вытворчую сілу, укаранення навуковых дасягненняў у працэс вытворчасці называецца...

    г) пашыраючы функцыі прафсаюзаў, камуністычная партыя разглядала іх як своеасаблівыя ... да народа.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)