Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 11 клас : БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.

    БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.

    Праверачная работа “БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.” 

    І варыянт 

    1. У якім годзе пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі БССР:

    а) 1943 г.; б) 1944 г.; в) 1945 г.?

     

    2. Буйнейшымі заводамі пабудаванымі ў першыя пасляваенныя гады былі: а) МТЗ і МАЗ; б) “Гомсельмаш” і БелАЗ; в) МТЗ і БелАЗ?

     

    3. Хто быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948 – 1967 гг.:

    а) К.Т.Мазураў; б) П.М.Машэраў; в) В.І.Казлоў?

     

    4. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных дзеячаў – А.Жэбрак, П.Альсмік, Г.Багамолаў, В.Купрэвіч:

    а) кіраўнікі Акадэміі навук БССР; б) вядомыя вучоныя Акадэміі навук БССР; в) знакамітыя выкладчыкі БДУ.

     

    5. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пад час вайны працаваў у эвакуацыі:

    а) у Ташкенце; б) на станцыі Сходня пад Масквой, в) у Омску.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) А.Шыбнёў; б) Я.Зайцаў; в) А.Кучар; г) А.Маўзон; д) М.Паслядовіч; е) А.Куляшоў – 1) драматург, аўтар п’есы “Канстанцін Заслонаў”; 2) мастак, аўтар карціны “Палонных вядуць”; 3) мастак, аўтар карціны “Абарона Брэсцкай крэпасці”; 4) драматург, аўтар п’есы “Заложнікі”; 5) паэт, аўтар паэмы “Новае рэчышча”;  6) пісьменнік, аўтар рамана “Цёплае дыханне”.

     

    7. Вызначце асаблівасці пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі БССР:

    а) захаванне цэнтралізаванага планавага кіраўніцтва эканомікай; б) пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці; в) будаўніцтва прадпрыемстваў арыентаваных на перапрацоўку мясцовай сыравіны;               

    г) захаванне калгаснай сістэмы ў сельскай гаспадарцы; д) правядзенне суцэльнай калектывізацыі ва ўсходніх абласцях.

     

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) першыя пасляваенныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР; б) першыя пасляваенныя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў; в) увядзенне абавязковай сямігадовай адукацыі; г) перайменаванне СНК БССР у Савет Міністраў БССР.

     

    9. Працягніце сказы:

    а) мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве рэалій жыцця, звязаных з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу, называецца…

    б) поўная ці частковая кампенсацыя, выплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая пацярпела ад яе – гэта…

    в) Акадэмія навук БССР складаецца з …

    г) у 1954 г. Я.Колас завяршыў работу над трылогіяй …

     

    10. Пазнайце і напішыце гістарычных асоб альбо даты падзей:

    а) ураджэнец Гомельшчыны, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні ААН, у 1957 – 1985 гг. міністр замежных спраў СССР – …

    б) адным з арганізатараў падпольнай і партызанскай барацьбы на Віцебшчыне, кіраўніком ЛКСМБ у 1947 – 1954 гг. быў …

    в) знакаміты беларускі скульптар, аўтар помнікаў Ф.Скарыне, Я.Коласу, К.Крапіве і інш. –  …

    г) зацвярджэнне Дзяржаўнага сцяга БССР адбылося ў …

     

    Праверачная работа “БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.” 

    ІІ варыянт 

    1. Які час ахоплівае чацвёртая пяцігодка (першая пасляваенная):

    а) 1945 – 1949 гг.; б) 1946 – 1950 гг.; в) 1947 – 1951 гг.?

     

    2. Вызначальнымі галінамі прамысловасці ў пасляваенны час у Беларусі сталі:

    а) харчовая прамысловасць; б) лёгкая прамысловасць; в) машынабудаванне і металаапрацоўка?

     

    3. Хто быў першым сакратаром ЦК КП(б)Б у 1938 – 1947 гг., старшынёй СНК (Савета міністраў) БССР у 1944 – 1948 гг.:

    а) П.К.Панамарэнка; б) М.І.Гусараў; в) М.С.Патолічаў?

     

    4. Што аб’ядноўвае архітэктараў Г.Заборскага і У.Караля, а таксама скульптараў З.Азгура, А.Бембеля, С.Селіханава, А.Глебава:

    а) стварэнне мемарыяльнага комплекса “Хатынь”; б) стварэнне мемарыяльнага комплекса “Курган Славы”;  в) стварэнне Манумента Перамогі ў гонар воінаў Савецкай Арміі.

     

    5. Мінскі медыцынскі інстытут пад час вайны працаваў у эвакуацыі:

    а) у Горкім (Ніжні Ноўгарад); б) у Яраслаўлі; в) у Архангельску.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Лынькоў; б) І.Мележ; в) У.Хрусталёў; г) В.Волкаў; д) К.Чорны; е) А.Кулакоўскі – 1) мастак, аўтар карціны “Мінск. 3 ліпеня 1944 г.”; 2) мастак, аўтар карціны “Канстанцін Заслонаў”; 3) пісьменнік, аўтар рамана “Мінскі напрамак”; 4) пісьменнік, аўтар рамана “Векапомныя дні”; 5) пісьменнік, аўтар аповесці “Гартаванне”; 6) пісьменнік, аўтар рамана “Млечны шлях”.

     

    7. Вызначце асноўныя фактары хуткага аднаўлення народнай гаспадаркі БССР:

    а) павелічэнне колькасці працоўных у сувязі с масавай дэмабілізацыяй арміі; б) дапушчэнне рыначных метадаў кіравання эканомікай; в) самаадданая праца беларускага народа; г) дапамога з боку ўрада СССР, іншых савецкіх рэспублік; д) атрыманне часткі германскіх рэпарацый.

     

    8. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) пачатак выпуску аўтамабіляў МАЗ; б) прыняцце Закона аб чацвёртым пяцігадовым плане; в) пачатак работы МТЗ; г) пачатак правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях.

     

    9. Працягніце сказы:

    а) патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі, называецца…

    б) вяртанне на радзіму ваеннапалонных, палонных, бежанцаў, перасяленцаў, якія апынуліся за яе межамі ў выніку вайны, з аднаўленнем іх у правах грамадзянства – гэта…

    в) адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў ад працы ў калгасах у 1930-1966 гг. – гэта…

    г) першым беларускім “партызанскім” раманам быў названы раман І.Шамякіна …

     

    10. Пазнайце і напішыце гістарычных асоб альбо даты падзей:

    а) першым пасляваенным кіраўніком ЛКСМБ быў …

    б) лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за паэму “Сцяг брыгады” – …

    в) беларускі навуковы дзеяч, доктар бялагічных навук, прэзідэнт Акадэміі навук БССР у 1952 – 1969 гг. – …

    г) уваходжанне БССР у склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адбылося ў …

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)