Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 10 клас : Кастр.рэв-цыя. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

    Кастр.рэв-цыя. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

    І варыянт 

    1. Расшыфруйце абрэвіятуру:  ССРБ.

     

    2. Калі адбылося другое абвяшчэнне ССРБ:

    а) 1 студзеня 1919 г.; б) 2-3 лютага 1919 г.; в) 31 ліпеня 1920 г.?

     

    3. Хто быў першым кіраўніком урада ССРБ:

    а) А.Мяснікоў; б) З.Жылуновіч; в) А.Чарвякоў?

     

    4. Самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады або шырокае ўнутранае самакіраванне, якое прадастаўляецца народу, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы – гэта:

    а) аўтаномія; б) акупацыя; в) канфедэрацыя.

     

    5. Хто з ніжэйпералічаных уваходзілі ў склад Народнага сакратарыята (урада) БНР: а) І.Серада; б) Я.Варонка; в) В.Кнорын; г) А.Смоліч;               д) Т.Калатухін.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) К.Ландар; б) М.Духонін; в) А.Луцкевіч; г) А.Чарвякоў – 1) беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік БСГ, адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР;  2) беларускі бальшавік, член першага ўрада ССРБ; 3) генерал, Вярхоўны галоўнакамандуючы рускай арміяй у 1917 г., звергнуты бальшавікамі;       4) бальшавік, кіраўнік ВРК Заходняй вобласці і фронту.

     

    7. Працягніце сказ:

    Пераход зямлі без выкупу з прыватнай уласнасці ў агульнанародную і ўраўняльнае надзялянне зямлёй тых, хто яе апрацоўвае называецца…

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) першае абвяшчэнне ССРБ; б) заключэнне Брэсцкага мірнага дагавору;  в) абвяшчэнне БНР (ІІ Устаўная грамата); г) абвяшчэнне ЛітБел ССР.

     

    9. Растлумачце, аб чым ідзе гаворка: “Да Польшчы адышлі Гродзенская, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў агульнай плошчай 113 тыс. км² з насельніцтвам каля 4 млн чалавек”. Дзе і калі былі прыняты гэтыя рашэнні?

     

    10. Прааналізуйце факт абвяшчэння БНР. Выкажыце свае меркаванні наконт гэтай дзяржавы.

    ІІ варыянт 

    1. Расшыфруйце абрэвіятуру: БНР.

     

    2. Калі адбылося першае абвяшчэнне ССРБ:

    а) 1 студзеня 1919 г.; б) 2-3 лютага 1919 г.; в) 31 ліпеня 1920 г.?

     

    3. Хто быў першым кіраўніком Аблвыканкамзаха:

    а) К.Ландар; б) А.Мяснікоў; в) М.Рагазінскі?

     

    4. Прымусовае адчужэнне маёмасці ва ўласнасць або ў часовае карыстанне дзяржавы (на карысць арміі) – гэта:

    а) рэпарацыя; б) акупацыя; в) рэквізіцыя.

     

    5. Хто з ніжэйпералічаных беларускіх дзеячаў уваходзілі ў склад Рады БНР: а) Ю.Пілсудскі; б) Я.Лёсік; в) А.Луцкевіч; г) В.Ластоўскі;                  д) У.Ігнатоўскі.  

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) М.Тухачэўскі; б) М.Крыленка; в) А.Смоліч; г) З.Жылуновіч –                 1) прапаршчык, бальшавік, часовы галоўнакамандуючы Заходнім фронтам у 1918 – 1919 гг.; 2) першы кіраўнік урада ССРБ; 3) камандуючы Чырвонай Арміяй у польска-савецкай вайне; 4) вучоны-географ, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР.

    7. Працягніце сказ:

    Пераход прыватных прадпрыемстваў і галін эканомікі (зямлі, транспарту, банкаў і г.д.) у дзяржаўную ўласнасць называецца…

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) другое абвяшчэнне ССРБ; б) абвяшчэнне незалежнасці БНР (ІІІ Устаўная грамата); в) І Усебеларускі з’езд; г) пераход улады ў рукі бальшавіцкіх Саветаў.

    9. Растлумачце, аб чым ідзе гаворка: “Тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст. Заходняя частка Беларусі (Гродзенская і частка Віленскай губерні) далучалася да этнічнай Літвы. Цэнтральная частка (Мінская і часткі Віцебскай і Магілёўскай губерняў) абвяшчаліся акупіраванай тэрыторыяй. Усходнія раёны Беларусі заставаліся ў складзе Савецкай Расіі”.  Дзе і калі былі прыняты гэтыя рашэнні?

    10. Прааналізуйце факт ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР. Выкажыце свае меркаванні наконт гэтай дзяржавы.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)