Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 10 клас : Беларусь у міжваенны перыяд станаўленне новага ўкладу жыцця

    Беларусь у міжваенны перыяд станаўленне новага ўкладу жыцця

    Праверачная работа па тэме:

    “Беларусь у міжваенны перыяд: станаўленне новага ўкладу жыцця”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Калі адбылося заключэнне Рыжскага мірнага дагавора:

    а) 3 сакавіка 1918 г.; б) 31 ліпеня 1920 г.; в) 18 сакавіка 1921 г.?

     

    2. Хто быў з 1925 па 1936 г. кіраўніком КПЗБ:

    а) І.Лагіновіч; б) Б.Тарашкевіч; в) В.Харужая?

     

    ІІ узровень

    3. Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага  і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР у 1920-я гг., якая прадугледжвала адраджэнне беларускай культуры, пашырэнне беларускай мовы,  атрымала назву:

    а) дэмакратызацыя; б) беларусізацыя; в) нацыяналізацыя.

     

    4. Працягніце сказ:

    Працэс аб’яднання індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі называецца...

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) У.Пічэта           1) адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі;

    б) К.Арлоўскі      2) знакаміты беларускі архітэктар у 1930-я гг.;

    в) У.Галубок        3) стваральнік беларускага народнага хору, харавы дырыжор;

    г) М.Гікала           4) вучоны-гісторык, першы рэктар БДУ;

    д) І.Лангбард        5) першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1932 – 1937 гг., рэпрэсіраваны;

    е) Р.Шырма          6) стваральнік і кіраўнік Беларускага вандроўнага тэатра,  БДТ – 3,   

                                       ахвяра рэпрэсій.

     

    6. Вызначце, што не прадугледжвала палітыка польскіх улад на землях Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930-я гг.:

    а) насаджэнне польскага землеўладання; б) распаўсюджванне польскай мовы;          в) закрыццё праваслаўных цэркваў; г) выданне газет, часопісаў і кніг на беларускай мове; д) выцясненне беларускіх школ польскімі?

     

    IV узровень

    7. Дайце кароткія тлумачэнні наступным паняццям:

    а) ТБШ – ; б) КСМЗБ –; в) Інбелкульт –; г) паланізацыя –.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце другой Канстытуцыі БССР; б) утварэнне Беларускай акадэміі навук;     в) пачатак індустрыялізацыі ў БССР; г) першае ўзбуйненне БССР.

     

    V узровень

    9.  Растлумачце, у чым сутнасць “культурнай рэвалюцыі”? Ахарактарызуйце яе мэты і вынікі ў БССР.

                                           

    Праверачная работа па тэме:

    “Беларусь у міжваенны перыяд: станаўленне новага ўкладу жыцця”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Калі БССР увайшла ў склад СССР:

    а) 1 студзеня 1919 г.; б) 31 ліпеня 1920 г.; в) 30 снежня 1922 г.?

     

    2. Хто быў арганізатарам і кіраўніком ТБШ:

    а) І.Лагіновіч; б) Б.Тарашкевіч; в) В.Харужая?

     

    ІІ узровень

    3. Кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, быў скіраваны на адраджэнне нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа атрымаў назву:

    а) нацыянал-дэмакратызм; б) марксізм; в) мадэрнізм.

     

    4. Працягніце сказ:

    Працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці называецца...

     

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) У.Ігнатоўскі        1) старшыня СНК БССР у 1927 – 1937 гг., рэпрэсіраваны;

    б) Ю.Тарыч             2) вядомы беларускі мастак, даследчык, паэт;

    в) Д.Прышчэпаў     3) ураджэнка Бабруйска, сакратар ЦК КСМЗБ;

    г) М.Галадзед         4) вучоны-гісторык, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук;

    д) В.Харужая          5) рэжысёр, стваральнік першага беларускага мастацкага фільма;

    е) Я.Драздовіч        6) народны камісар земляробства  БССР,    праціўнік калектывіза-

                                         цыі, рэпрэсіраваны.

     

    6. Вызначце, што не прадугледжвала палітыка беларусізацыі ў БССР у 1920-я гг.:

    а) пераход навучання ў школах пераважна на беларускую мову; б) перавод дзяржаўнага апарата на беларускую мову; в) адкрыццё праваслаўных храмаў;          г) вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады (каранізацыя); д) выданне газет, часопісаў і кніг на беларускай мове?

     

    IV узровень

    7. Дайце тлумачэнне наступным паняццям:

    а) КПЗБ – ; б) БСРГ – ; в) “крэсы ўсходнія” – ; г) асадніцтва – .

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) пачатак калектывізацыі; б) прыняцце трэцяй Канстытуцыі БССР; в) другое ўзбуйненне БССР; г) пачатак палітыкі беларусізацыі.

     

    V узровень

    9. Растлумачце, у чым сутнасць “сацыялістычнага рэалізму”? Чаго ён патрабаваў ад прадстаўнікоў мастацкай культуры?

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)