Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 10 клас : Беларусь ва ўмовах станаўлення савецкага сацыялістычнага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы

    Беларусь ва ўмовах станаўлення савецкага сацыялістычнага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы

    Праверачная работа

    І варыянт 

    1. 19 лютага 1937 г. Надзвычайным ХІІ Усебеларускім з’ездам Саветаў была прынята трэцяя...

    2. Дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, у 1924 – 1937 гг. старшыня ЦВК БССР, рэпрэсіраваны: а) З.Жылуновіч; б) А.Чарвякоў; в) У.Ігнатоўскі?

    3. Кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульна-дэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, быў скіраваны на адраджэнне нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа атрымаў назву:

    а) нацыянал-дэмакратызм; б) нацыяналізм; в) мадэрнізм.

    4. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных дзеячаў: К.Арлоўскі, С.Ваўпшасаў, В.Корж, А.Рабцэвіч – а) арганізатары і кіраўнікі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі; б) арганізатары і кіраўнікі ТБШ; в) арганізатары і кіраўнікі БСРГ?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) У.Ігнатоўскі; б) П.Сергіевіч; в) У.Галубок; г) М.Гікала; д) І.Лангбард;               е) Р.Шырма – 1) вядомы беларускі мастак 1920-1930-х гг.; 2) знакаміты беларускі архітэктар у 1930-я гг.; 3) стваральнік беларускага народнага хору, харавы дырыжор; 4) вучоны-гісторык, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра рэпрэсій; 5) першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1932 – 1937 гг., рэпрэсіраваны; 6) стваральнік і кіраўнік Беларускага вандроўнага тэатра,  БДТ – 3, першы Народны артыст БССР, ахвяра рэпрэсій.

    6. Вызначце, што не прадугледжвала палітыка беларусізацыі ў БССР у 1920-я гг.: а) пераход навучання ў школах пераважна на беларускую мову; б) перавод дзяржаўнага апарата на беларускую мову; в) адкрыццё праваслаўных храмаў;       г) вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады (карэнізацыя); д) выданне газет, часопісаў і кніг на беларускай мове;                     е) абвяшчэнне беларускай мовы адзінай дзяржаўнай мовай у рэспубліцы?

    7. Пазнайце прапанаваныя азначэнні паняццяў ці дайце ім кароткія тлумачэнні:

    а) масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, што дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 – 1937 гг. – гэта... ; б) кірунак у аграрнай палітыцы (па прозвішчы наркама земляробства БССР), згодна з якім стаўка рабілася на развіццё хутарской сістэмы – гэта...; в) “крэсы ўсходнія” –; г) КСМБ –.

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) пачатак калектывізацыі; б) пачатак масавых палітычных рэпрэсій; в) другое ўзбуйненне БССР; г) пачатак палітыкі беларусізацыі.

    9. Растаўце ў лагічнай паслядоўнасці:

    1925 г.; 1927 г.; 1928 – 1932 гг.; 1929 – 1930 гг.; XIV з’езд ВКП (б); XVз’езд ВКП (б);  індустрыялізацыя; калектывізацыя; суцэльная калектывізацыя; пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі.

    10. Вызначце характэрныя рысы палітыкі санацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1926 – 1930-я гг.

    Праверачная работа

    ІІ варыянт 

    1. 30 снежня 1922 г. БССР увайшла ў склад...

    2. Дзяржаўны дзеяч БССР, наркам земляробства БССР у 1924 – 1929 гг., выступаў за хутарызацыю беларускай вёскі, рэпрэсіраваны:

    а) Д.Прышчэпаў; б) З.Жылуновіч; в) М.Гікала?

    3. Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага  і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР у 1920-я гг., якая прадугледжвала адраджэнне беларускай культуры, пашырэнне беларускай мовы,  атрымала назву:

    а) дэмакратызацыя; б) беларусізацыя; в) нацыяналізацыя.

    4. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных дзеячаў: І.Лагіновіч, А.Славінскі, С.Прытыцкі, В.Харужая – а) актыўныя дзеячы ТБШ; б) кіраўнікі і актыўныя дзеячы КПЗБ і КСМЗБ; в) кіраўнікі і актыўныя дзеячы КП(б)Б і КСМБ?

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) У.Пічэта; б) Ю.Тарыч; в) Б.Тарашкевіч; г) М.Галадзед; д) О.Шміт;                     е) Я.Драздовіч – 1) старшыня СНК БССР у 1927 – 1937 гг., рэпрэсіраваны;           2) вядомы беларускі мастак, даследчык, паэт; 3) ураджэнец Магілёва, вучоны-матэматык, географ, астраном, даследчык Арктыкі; 4) вучоны-гісторык, першы рэктар БДУ; 5) рэжысёр, стваральнік першага беларускага мастацкага фільма;     6) беларускі грамадскі дзеяч, вучоны-філолаг, стваральнік і кіраўнік ТБШ, рэпрэсіраваны.

    6. Вызначце, што не прадугледжвала палітыка польскіх улад на землях Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930-я гг.: а) насаджэнне польскага землеўладання;                    б) распаўсюджванне польскай мовы; в) закрыццё праваслаўных цэркваў;              г) выданне газет, часопісаў і кніг на беларускай мове; д) выцясненне беларускіх школ польскімі; е) прызнанне польскай мовы раўнапраўнай з беларускай мовай?

    7. Пазнайце прапанаваныя азначэнні паняццяў ці дайце ім кароткія тлумачэнні:

    а) нелегальная ваенна-палітычная арганізацыя, якая ўзначальвала нацыянальна-вызваленчую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1923 – 1938 гг. – гэта... ; б) мастацкі метад, які патрабаваў ад прадстаўнікоў мастацкай культуры аднабаковага адлюстравання падзей сацыялістычнага будаўніцтва – гэта...;          в) асаднікі – ; г) МТС – .

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце другой Канстытуцыі БССР; б) спыненне беларусізацыі;  в) пачатак індустрыялізацыі ў БССР; г) першае ўзбуйненне БССР.

    9. Растаўце ў лагічнай паслядоўнасці:

    1922 г.; 1929 г.; Беларуская акадэмія навук; Інбелкульт; У.Ігнатоўскі; навуковая ўстанова па вывучэнні беларускай культуры, гісторыі, мовы; цэнтр навуковага жыцця БССР.

    10.  Вызначце асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР.

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)