Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 9 клас : Беларусь у першай палове 19 ст.

    Беларусь у першай палове 19 ст.

    І варыянт 

    1. Якой губерні не існавала на беларускіх землях у пачатку ХІХ ст.:

    а) Гродзенскай; б) Мінскай; в) Брэсцкай; г) Магілёўскай; д) Віцебскай?

     

    2. Хто быў кіраўніком кансерватыўнай плыні ў шляхецкім паўстанні 1830 – 1831 гг.:

    а) А.Чартарыйскі; б) І.Лялевель; в) І.Паскевіч?

     

    3. Хто з ніжэйпералічаных рускіх генералаў Айчыннай вайны 1812 г. загінуў на беларускіх землях: а) М.Барклай дэ Толі; б) П.Баграціён;        в) Я.Кульнёў; г) М.Раеўскі; д) М.Кутузаў?

     

    4.  Павіннасць у Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі, згодна з якой асоб мужчынскага полу – прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў прызывалі на вайсковую службу ў расійскую армію называецца...

     

    5. Дайце азначэнне паняццю “разбор шляхты”.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Я.Чачот                            1) драматург, ураджэнец Бабруйшчыны;

    б) Я.Тышкевіч                     2) кампазітар, аўтар паланэза “Развітанне з

    в) В.Дунін-Марцінкевіч         Радзімай”;

    г) І.Хруцкі                           3) даследчык беларускага фальклору;

    д) В.Ваньковіч                    4) стваральнік музея старажытнасцей у Вільні;

    е) М.Агінскі                        5) мастак, аўтар карціны “Міцкевіч на скале

                                                     Аюдаг”;

                                                 6) мастак, майстар нацюрморта і пейзажа.

     

    7. Растлумачце, чаму, на ваш погляд, у Беларусі ў першай палове ХІХ ст. першае месца сярод шляхоў зносін займалі водныя шляхі?

     

    8. Параўнайце становішча дзяржаўных і памешчыцкіх сялян у Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

      

    ІІ варыянт

     

    1. Якога тайнага таварыства не існавала на беларускіх землях ў першай трэці ХІХ ст.: а) таварыства філаматаў; б) таварыства філарэтаў;             в) таварыства філатэлістаў; г) “Таварыства ваенных сяброў”;                   д) “Таварыства аб’яднаных славян”?

     

    2. Хто быў кіраўніком дэмакратычнай плыні ў шляхецкім паўстанні  1830 – 1831 гг.: а) А.Чартарыйскі; б) І.Лялевель; в) І.Паскевіч?

     

    3. У якой з ніжэйпералічаных бітваў на тэрыторыі Беларусі руская армія разграміла адступаючыя французскія войскі: а) пад Мірам; б) пад Клясціцамі; в) каля вёскі Салтанаўка; г) пад Віцебскам; д) каля вёскі Студзёнка?

     

    4. Частка тэрыторыі Расійскай імперыі, у якую ўваходзілі і беларускія землі, у 1794 – 1917 гг., на якой дазвалялася жыць асобам яўрэйскай нацыянальнасці называецца...

     

    5. Пералічыце, у якіх установах адукацыі ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. можна было атрымаць вышэйшую адукацыю?

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) П.Шпілеўскі              1) польскі кампазітар, ураджэнец Беларусі;

    б) К.Тышкевіч               2) беларускі селянін, паэт, забраны ў рэкруты;

    в) Я.Баршчэўскі            3) жывапісец, майстар гістарычнага жанру;

    г) П.Багрым                   4) вучоны-даследчык, аўтар нарысаў “Падарожжа

    д) Я.Дамель                        па Палессі і Беларускім краі”;

    е) С.Манюшка               5) аўтар кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у

                                                фантастычных апавяданнях”;

                                            6) заснавальнік першага ў Беларусі гістарычнага

                                                музея ў Лагойску.

     

    7. Растлумачце, чаму, на ваш погляд, большасць прамысловых прадпрыемстваў ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, а не ў гарадах?

     

    8. Параўнайце вынікі правядзення рэформ у дзяржаўнай і памешчыцкай вёсках у Беларусі ў 1840 – 1850-х гг.?

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)